Гендырэктар ААТ «Джэм-банк» падазраецца ў крадзяжы $13,2 мiльёна
Iгар ГРЫШЫН
Як паведамiлi карэспандэнту «Звязды» ў прэс-цэнтры Камiтэта дзяржкантролю, дэпартаментам фiнансавых расследаванняў КДК узбуджана крымiнальная справа ў адносiнах да генеральнага дырэктара ААТ «Джэм-банк» Аляксандра Татаранцава.
У адносiнах да гендырэктара ўжо ўзбуджалася адна крымiнальная справа: у жнiўнi гэтага года ён абвiнавачваўся ў злоўжываннi ўладай i службовымi паўнамоцтвамi. 8 снежня крымiнальная справа была ўзбуджана за крадзеж шляхам злоўжывання службовымi паўнамоцтвамi. У прыватнасцi, падазраецца банкiр у тым, што са снежня мiнулага года па жнiвень гэтага, дзейнiчаючы па папярэдняй змове з iншай адказнай асобай банка, а таксама акцыянерам банка i неўстаноўленымi асобамi, ён, як мяркуецца, па раней распрацаваных злачынных схемах выкраў 13,2 мiльёна долараў ЗША, што належалi «Джэм-банку».
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Як паведамiлi карэспандэнту «Звязды» ў прэс-цэнтры Камiтэта дзяржкантролю, дэпартаментам фiнансавых расследаванняў КДК узбуджана крымiнальная справа ў
|
|