21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Inter - ПОЛ

25.08.2009 21:20 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

ВАДЗIЦЕЛЬ ВЫДАЎ СЯБЕ ПАЛIЦЫI

Падвыпiўшы жыхар Германii, пракалоўшы на дарозе шыну, выпадкова набраў нумар палiцыi замест тэхдапамогi. Прычым у вадзiцеля настолькi развязаўся язык, што ён паспеў паведамiць уладам, што не мае вадзiцельскага пасведчання i перабраў спiртнога.

31-гадовы дзяржслужачы быў пазбаўлены правоў 8 гадоў таму. Аднак, выпiўшы, ён вырашыў праехаць i пазычыў машыну ў сябра. Калi ў яго пракалолася шына, адчайны мужчына, у якога ўзровень алкаголю ў крывi ў 8 разоў перавышаў норму, вырашыў выклiкаць аварыйную дапамогу. Але памылiўся нумарам i патэлефанаваў у палiцыю. «Мая машына зламана, i трэба, каб вы тэрмiнова прыехалi i выратавалi мяне, таму што я п’яны i без пасведчання. Калi з’явiцца палiцыя, то мне канец», — прасiў парушальнiк. Палiцыя прыехала на месца i арыштавала мужчыну.

БРАЗIЛЬЦАМ ЗАБАРОНЯЦЬ ПАМIРАЦЬ

Беспрэцэдэнтны закон можа з’явiцца ў хуткiм часе ў невялiкiм бразiльскiм гарадку Бiрыцiба-Мiрыб. Мясцовы мэр збiраецца забаранiць жыхарам памiраць.

Кiнуць выклiк законам прыроды мэра Раберта Перэйра да Сiльва вымусiлi назввычайныя абставiны: на адзiных у горадзе могiлках не засталося нiводнага месца. Пашырыць тэрыторыю могiлак або пабудаваць новыя няма магчымасцi: усе блiжэйшыя землi абаронены законам аб прыродзе, а 89 працэнтаў плошчы горада займаюць рэкi. Закон аб смерцi знаходзiцца ў стадыi ўдакладнення. Аднак ужо вядома, што адказваць за нябожчыкаў, якiя памерлi заўчасна, будуць iх сваякi. Iм прыйдзецца плацiць буйныя штрафы i нават адбываць пакаранне ў турме.

ХЛОПЧЫКА АШТРАФАВАЛI ЗА АГРЫЗАК

У Вялiкабрытанii ўлады вырашылi ўсур’ёз узяцца за выхаванне падлеткаў. Так, 11-гадовае дзiця было аштрафаванае на 86 долараў за тое, што кiнула на вулiцы агрызак яблыка.

Школьнiк выпадкова ўпусцiў агрызак, i трэба было такому здарыцца, што ў той момант, калi ён збiраўся падняць яго, да хлопчыка падышлi супрацоўнiкi экалагiчнай службы, якая сочыць за парадкам на вулiцах. Дэвiд папрасiў прабачэння i патлумачыў, што насмецiў ненаўмысна. Аднак строгiя дзядзькi не паверылi яму i запiсалi каардынаты. Праз тры днi пасля iнцыдэнту хлопчыку прыйшла папера са штрафам. Паводле заяў уладаў, гэта строгая мера супраць маленькага парушальнiка была прадыктавана ўмовамi сацыяльнай экалагiчнай праграмы, якая прызначана для сярэдняй школы. Яе мэта — паказаць маленькiм жыхарам, што нельга раскiдваць смецце ў недазволеных месцах.

НАМIНАНТУ АДМОЎЛЕНА Ў ПАМIЛАВАННI

Амаль праз чвэрць стагоддзя пасля вынясення смяротнага прыгавору пакараны смерцю адзiн з самых вядомых у ЗША смяротнiкаў — заснавальнiк лос-анджэлескай банды Crips, 52-гадовы Стэнлi «Тукi» Уiльямс.

Напярэдаднi Вярхоўны суд ЗША адхiлiў яго просьбу аб памiлаваннi. Раней даць надзею на выратаванне Уiльямса адмовiлiся Вярхоўны суд штата Калiфорнiя, федэральны апеляцыйны суд горада Сан-Францыска i асабiста губернатар Арнольд Шварцэнегер. «Тукi» быў прыгавораны да смяротнага пакарання за забойства чатырох чалавек у 1979 годзе пры абрабаваннi. Уiльямс на судзе адмовiўся прызнаць сябе вiнаватым, ён узяў на сябе адказнасць толькi за заснаванне банды. Усе гады знаходжання ў турме Уiльямс прысвяцiў таму, што спрабаваў пераканаць маладых амерыканцаў у тым, каб яны парвалi з гангстэрскiмi бандамi i пачалi новае жыццё. «Тукi» 9 разоў намiнаваўся на Нобелеўскую прэмiю — 5 разоў за мiр i 4 — за яго лiтаратурныя творы. Прэзiдэнт Буш узнагародзiў «Тукi» прэмiяй Call to Service.

Падрыхтаваў Iгар РЫГОРАЎ.



 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Падвыпiўшы жыхар Германii, пракалоўшы на дарозе шыну, выпадкова набраў нумар палiцыi замест тэхдапамогi
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика