ЦСКА выбыў з Кубка УЕФА
Леташнi ўладальнiк Кубка УЕФА расiйскi ЦСКА здаў свае паўнамоцтвы. Змагацца за ганаровы трафей стануць: з групы «Е» — «Страсбур», «Рома», «Базэль», з групы «F» — «Марсэль», «Леўскi», «Херанвен»; з групы «G» — «Рапiд», «Шахцёр», «Штутгарт»; з групы «Н» — «Севiлья», «Зенiт», «Болтан». Вынiкi заключнага, чацвёртага тура: «Страсбур» (Францыя) — «Црвена Зорка» (Сербiя i Чарнагорыя) — 2:2, «Рома» (Iталiя) — «Базель» (Швейцарыя) — 3:1, «Херанвен» (Галандыя) — «Леўскi» (Балгарыя) — 2:1, «Марсэль» (Францыя) — «Дынама» (Румынiя) — 2:1, «ПАОК» (Грэцыя) — «Рэн» (Францыя) — 5:1, «Штутгарт» (Германiя) — «Рапiд» (Румынiя) — 2:1, «Болтан» (Англiя) — «Севiлья» (Iспанiя) — 1:1, «Гiмарайенш» (Партугалiя) — «Бешыкташ» (Турцыя) — 1:3.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Леташнi ўладальнiк Кубка УЕФА расiйскi ЦСКА здаў свае паўнамоцтвы
|
|