Будзьце пiльнымi!
Мiкола ДЗЯБЁЛА
Акцыя Напярэдаднi свята Новага года вартавыя правапарадку правядуць незвычайную акцыю пад назвай «Хто там? Мiлiцэйскi Дзед Мароз!»Як паведамiла «Звяздзе» прэс-сакратар Дэпартамента аховы МУС Беларусi Марына Эверсман, з 19 па 23 снежня мiлiцыянеры з памянёнага падраздзялення будуць падарожнiчаць па Мiнску ў самым розным аблiччы. Кожны вечар, з 19 да 22 гадзiн, вартавыя правапарадку, пераапранутыя ў касцюмы Дзеда Мароза i Снягуркi, а таксама ў спецадзенне сантэхнiкаў, электраманцёраў i iншых работнiкаў камунальных службаў, будуць наведваць кватэры мiнчан. Грамадзяне, якiя здолеюць выявiць «падвох» i выведуць на чыстую ваду жартаўнiкоў у пагонах, атрымаюць прызы i салодкiя падарункi. А яшчэ ў жыхароў сталiцы, да каго завiтаюць пераапранутыя мiлiцыянеры, змогуць на месцы аформiць заяўку на ахову свайго жылля. Такiм чынам, вiдавочна, што акцыя не толькi падыме настрой многiх мiнчан, але i стане добрай прафiлактыкай на прадмет «замаскiраваных» пад сантэхнiкаў i электраманцёраў кватэрных зладзеяў, якiх нярэдка самi пускаюць да сябе жыхары сталiцы.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Напярэдаднi свята Новага года вартавыя правапарадку правядуць незвычайную акцыю пад назвай «Хто там? Мiлiцэйскi Дзед Мароз!» |
|