Праязны на аўтобус-экспрэс — выгадны набытак
Надзея НIКАЛАЕВА
Як ужо паведамляла «Звязда», з 20 снежня кошт праезду ў сталiчным пасажырскiм транспарце падаражэе — за адзiн талончык цi жэтон у метрапалiтэне пасажырам прыйдзецца заплацiць 460 рублёў.
Рашэннем Мiнгарвыканкама ўстаноўлены таксама i новы кошт праязных бiлетаў, праўда, па новых цэнах мiнчане будуць набываць праязныя бiлеты ўжо толькi на студзень наступнага года. Дэкадныя ж праязныя бiлеты на апошнюю дэкаду снежня было вырашана рэалiзоўваць пасажырам па ранейшых цэнах — аб гэтым нашай газеце паведамiлi ў фiлiяле «Агенцтва па распаўсюджванню бiлетнай прадукцыi» КУП «Мiнсктранс». У Агенцтве па рэалiзацыi бiлетнай прадукцыi дадалi таксама, што кошт талончыка на праезд у аўтобусах гарадскiх рэгулярных экспрэсных маршрутаў застаўся ранейшым (800 рублёў за адну паездку). Больш таго, цяпер уладальнiкi праязных бiлетаў на аўтобус-экспрэс змогуць карыстацца iмi i пры паездках у аўтобусах звычайных маршрутаў.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Як ужо паведамляла «Звязда», з 20 снежня кошт праезду ў сталiчным пасажырскiм транспарце падаражэе — за адзiн талончык цi жэтон у метрапалiтэне пасажы
|
|