21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Аляксандр ЛУКАШЭНКА: «Прадпрыемства павiнна i будзе працаваць»

25.08.2009 21:20 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Стан спраў на ААТ «Мотавела» i меры па вывядзенню прадпрыемства з крызiснай сiтуацыi разглядалiся 16 снежня на нарадзе ў Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь Аляксандра Лукашэнкi.

У свой час прадпрыемства было прыватызавана i пераведзена ў камунальную форму ўласнасцi. За апошнiя чатыры гады на ААТ «Мотавела» змянiлiся чатыры намеснiкi генеральнага дырэктара па маркетынгу, а становiшча на прадпрыемстве толькi пагаршалася. Аб’ём вытворчасцi на заводзе скарацiўся, экспарт знiзiўся. У прыватнасцi, у далёкае замежжа — амаль у 3 разы. На дадзены момант на складах знаходзiцца 20 тыс. веласiпедаў.

Прэзiдэнт нагадаў, што ў савецкiя часы прадукцыя, якая выпускалася на прадпрыемстве, карысталася вялiкiм попытам як на ўнутраным рынку, так i за межамi краiны. А сёння жорсткую канкурэнцыю беларускiм веласiпедам у Паўднёва-Усходняй Азii i iншых рэгiёнах свету складае Кiтай сваёй таннай i больш якаснай прадукцыяй.

Аляксандр Лукашэнка заявiў, што асноўная вiна ў гэтай сiтуацыi ляжыць на самiх акцыянерах. «Па сутнасцi, працоўны калектыў узяў на сябе адказнасць за прадпрыемства. Прыватызаваць прыватызавалi, а гаспадарамi так i не сталi. Давялi прадпрыемства да «ручкi» i не знайшлi iншага выйсця, як публiчна прад’яўляць нейкiя патрабаваннi дзяржаве», — сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Пры гэтым ён адзначыў, што мовай ультыматуму размаўляць з дзяржавай нiкому не дазволена. «Гэта працоўны калектыў павiнен ведаць. Паколькi прадпрыемства прыватнае, прыватызаванае, працоўны калектыў у гэтай сiтуацыi можа прасiць: дапамажыце. Загубiлi прадпрыемства — нясiце адказнасць. Не можаце — тады прасiце, а не выстаўляйце ультыматумы. Вось простая арыфметыка гэтага пытання», — падкрэслiў беларускi лiдар.

Аляксандр Лукашэнка таксама дадаў, што дзяржава не можа кiнуць прадпрыемства на волю лёсу. Бо гэта адзiн з флагманаў беларускай эканомiкi.

У гэтай сувязi для падтрымкi «Мотавела» быў падрыхтаваны праект Указа, у адпаведнасцi з якiм прадугледжваюцца меры па фiнансаваму аздараўленню прадпрыемства. Аднак, як адзначыў Аляксандр Лукашэнка, «у нас няма незапатрабаваных грошай, якiя мы можам проста выкiдваць на вецер». Кiраўнiкi i працоўны калектыў павiнны дакладна разумець, што пасля прыняцця адпаведнага рашэння патрабаваннi да iх будуць асобыя, заявiў ён.

Першы намеснiк Прэм’ер-мiнiстра Уладзiмiр Сямашка праiнфармаваў Прэзiдэнта аб прычынах бядотнага становiшча на прадпрыемстве. Галоўныя з iх — iстотнае знiжэнне якасцi, адсутнасць работы па асваенню прынцыпова новых вiдаў прадукцыi (за 10—12 гадоў на канвеер не было пастаўлена нi адной новай мадэлi), змяншэнню выдаткаў, укаранню новых тэхналагiчных працэсаў.

Як вынiк — сёння на заводзе адсутнiчаюць неабходныя абаротныя сродкi, пагоршылiся фiнансава-эканамiчныя паказчыкi. Страты прадпрыемства ў 2005 годзе складуць прыкладна Br9 млрд.

З моманту прыватызацыi кiраўнiцтва «Мотавела» не займалася пытаннямi тэхнiчнага перааснашчэння, у сувязi з чым на дадзены момант знос асноўных фондаў складае 95 працэнтаў. А згодна з сусветнай практыкай знос асноўных фондаў больш чым на 60 працэнтаў азначае крытычную сiтуацыю.

У той жа час за апошнi год новаму кiраўнiцтву «Мотавела» ўдалося рэзка скарацiць складскiя запасы, знiзiць банкаўскую запазычанасць, стрымаць рост крэдыторскай запазычанасцi, павысiць цэны на выпускаемую прадукцыю.

На прадпрыемстве ўдалося распрацаваць мадэлi мапедаў i скутараў, велатрэнажораў, дзiцячых калясак. «Мотавела» ў стане да пасяўной кампанii выпусцiць пробную партыю зусiм новай прадукцыi — каля 20 бульбасаджалак. Аднак без дапамогi дзяржавы крызiс не пераадолець.

У мэтах вывядзення прадпрыемства з крызiснага стану распрацаваны бiзнэс-план фiнансавага аздараўлення «Мотавела» на 2006—2012 гады. Для яго паспяховай рэалiзацыi, на думку Уладзiмiра Сямашкi, неабходна ажыццяўленне рэструктурызацыi даўгоў завода, а таксама тэхнiчнае пераўзбраенне.

Генеральны дырэктар ААТ «Мотавела» Уладзiмiр Ключнiкаў паведамiў, што бiзнэс-план прадугледжвае рост заработнай платы на прадпрыемстве з $230 у 2006 годзе да $500 у 2012 годзе за кошт нарошчвання аб’ёмаў вытворчасцi. З улiкам аналiзу рынку прадпрыемства нацэлена на выпуск альтэрнатыўнай прадукцыi, i да канца 2012 года аб’ёмы яе вытворчасцi складуць не менш як 48 працэнтаў.

На думку экспертаў, калi ў 2012 годзе аб’ём продажу на заводзе дасягне Br164 млрд. у супастаўных цэнах, то каля Br75 млрд. будзе складаць альтэрнатыўная прадукцыя. Паводле слоў генеральнага дырэктара, на сённяшнi дзень сiтуацыя на прадпрыемстве стабiльная. Нядаўнiя здарэннi з удзелам працоўнага калектыву былi ў некаторай ступенi справакаваны неканструктыўнай пазiцыяй асобных кiраўнiкоў на заводзе.

Мэр Мiнска Мiхаiл Паўлаў выказаў сваё заключэнне: сiтуацыя на «Мотавела» не з’яўляецца безнадзейнай i пры граматным падыходзе тут можна вырабляць высока канкурэнтную, лiквiдную прадукцыю. Прэзiдэнт даручыў унесцi яму на разгляд праект адпаведнага Указа па аздараўленню «Мотавела».

Кiраўнiк дзяржавы падкрэслiў, што скiдваць з рахункаў традыцыйную прадукцыю «Мотавела» — веласiпеды i матацыклы — нi ў якiм разе нельга. Яны запатрабаваны як у Беларусi, так i за мяжой. Аднак якасць беларускiх веласiпедаў i матацыклаў павiнна быць не нiжэй за сусветную. Аляксандр Лукашэнка акрэслiў дакладную задачу: прадпрыемства павiнна арыентавацца выключна на выпуск самай сучаснай прадукцыi. Так званы «сярэднячок» нiкому не патрэбен. Пры гэтым беларускi лiдар даручыў разгарнуць работу па аднаўленню пазiцый завода на традыцыйных рынках.

Прэзiдэнт адобрыў планы па выпуску на «Мотавела» неабходных краiне бульбаўборачных камбайнаў па дзяржзаказу.

Аляксандр Лукашэнка ўказаў на неабходнасць выключыць неграшовыя формы разлiкаў у дзейнасцi завода.

Прэзiдэнт запатрабаваў аднавiць кiруемасць прадпрыемства. Звяртаючыся да старшынi Мiнгарвыканкама Мiхаiла Паўлава, кiраўнiк дзяржавы падкрэслiў: «Вы павiнны кiраваць гэтым прадпрыемствам так, як лiчаце патрэбным. Калi выйдзем на патрэбны ўзровень вытворчасцi i рэалiзацыi прадукцыi, тады вы iх адпускайце ў «вольнае плаванне». А зараз нiякiх размоў, сходаў i пасяджэнняў. Павiнна быць дакладнае i адназначнае кiраванне працоўным калектывам i гэтым прадпрыемствам. Не хоча працоўны калектыў такога кiравання, няхай выходзiць з гэтага становiшча сам. Калi звярнулiся да дзяржавы па дапамогу — зрабiце ласку, выконвайце тыя рашэннi, якiя прыме дзяржава, у дадзеным выпадку ў асобе Мiнгарвыканкама».

«Прадпрыемства павiнна i будзе працаваць», — заключыў Прэзiдэнт.

Прэс-служба прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь.



 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Стан спраў на ААТ «Мотавела» i меры па вывядзенню прадпрыемства з крызiснай сiтуацыi разглядалiся 16 снежня на нарадзе ў Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларус
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика