Кiраўнiцтва Беларусi задаволена ўзаемадзеяннем з Iранам
Прэзiдэнт Беларусi Аляксандр Лукашэнка 16 снежня сустрэўся са старшынёй Сходу Iсламскага Савета Iсламскай Рэспублiкi Iран Хададам Адэлем.
Кiраўнiк дзяржавы выказаў задавальненне ўзаемаадносiнамi памiж Беларуссю i Iранам па ўсiх напрамках. Як падкрэслiў Аляксандр Лукашэнка, памiж краiнамi створана трывалая дагаворна-прававая база, якая ўключае больш за 20 дагавораў i пагадненняў. Знешнепалiтычныя ведамствы дзвюх краiн знаходзяцца ў пастаянным кантакце. Бакi не маюць нiякiх рознагалоссяў па мiжнароднай праблематыцы i актыўна супрацоўнiчаюць у рамках мiжнародных арганiзацый. Разам з тым прэзiдэнт адзначыў, што iснуючы цяпер узровень беларуска-iранскага тавараабароту аб’ёмам менш як $50 млн з’яўляецца «вялiкiм недахопам ва ўзаемаадносiнах». Ён не адпавядае iснуючаму патэнцыялу, прытым што Iран — адна з найбагацейшых краiн Усходу i ўваходзiць у лiк буйнейшых сусветных экспарцёраў нафты. «Беларусь i Iран павiнны выйсцi на больш высокi паказчык двухбаковага гандлёвага абароту», — заявiў кiраўнiк дзяржавы. Ураду даручана да маючага адбыцца ў наступным годзе вiзiту дзяржаўнай дэлегацыi Беларусi ў Iран падрыхтаваць шырокую праграму супрацоўнiцтва для выхаду на больш высокi ўзровень узаемаадносiнаў. Прэс-служба Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Прэзiдэнт Беларусi Аляксандр Лукашэнка 16 снежня сустрэўся са старшынёй Сходу Iсламскага Савета Iсламскай Рэспублiкi Iран Хададам Адэлем
|
|