Пастанова Палаты прадстаўнiкоў Нацыянальнага сходу Рэспублiкi Беларусь
Аб прызначэннi выбараў Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь
У адпаведнасцi з часткай трэцяй артыкула 81 i пунктам 3 часткi першай артыкула 97 Канстытуцыi Рэспублiкi Беларусь, пунктам 1 артыкула 23 i часткай першай артыкула 56 Выбарчага кодэкса Рэспублiкi Беларусь Палата прадстаўнiкоў Нацыянальнага сходу Рэспублiкi Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ: 1. Прызначыць выбары Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь на 19 сакавiка 2006 года. 2. Цэнтральнай камiсii Рэспублiкi Беларусь па выбарах i правядзенню рэспублiканскiх рэферэндумаў арганiзаваць у адпаведнасцi са сваiмi паўнамоцтвамi правядзенне выбараў Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь i ажыццяўляць кантроль за выкананнем заканадаўства аб выбарах. 3. Дзяржаўным органам, iншым арганiзацыям забяспечыць выкананне аднесеных да iх кампетэнцыi арганiзацыйных мерапрыемстваў па падрыхтоўцы i правядзенню выбараў Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь у тэрмiны, якiя ўстаноўлены Выбарчым кодэксам Рэспублiкi Беларусь. 4. Савету Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь забяспечыць фiнансаванне расходаў на падрыхтоўку i правядзенне выбараў Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь у межах сродкаў, якiя прадугледжаны ў рэспублiканскiм бюджэце на гэтыя мэты. 5. Гэта Пастанова ўступае ў сiлу з дня яе афiцыйнага апублiкавання. Старшыня Палаты прадстаўнiкоў Нацыянальнага сходу Рэспублiкi Беларусь У. КАНАПЛЁЎ 16 снежня 2005 г., г. Мiнск. № 310—ПЗ/III
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Аб прызначэннi выбараў Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь |
|