Мiльярд з бюджэту
Iгар ГРЫШЫН
Дэпартаментам фiнансавых расследаванняў Камiтэта дзяржкантролю i КДБ у ходзе аператыўна-вышуковых мерапрыемстваў устаноўлена, што ТАА «Анiтэл i К», ЗПУГП «Белпранетас», ААТ «Мескон» i ЧУГП «Эрдокс» у гэтым годзе з бюджэту краiны незаконна атрымана больш за 1 мiльярд рублёў у якасцi вяртання падатку на дабаўленую вартасць.
Паводле iнфармацыi прэс-цэнтра Камiтэта дзяржкантролю, з мэтай папярэджання далейшых незаконных выплат дэпартаментам фiнансавых расследаванняў прыпынена вяртанне ПДВ тром з чатырох згаданых суб’ектаў гаспадарання на агульную суму 992 мiльёны рублёў. А Камiтэтам дзяржбяспекi краiны па вынiках праведзенай праверкi ўзбуджана крымiнальная справа па факту крадзяжу бюджэтных сродкаў у асаблiва буйным памеры шляхам злоўжывання службовымi паўнамоцтвамi.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Дэпартаментам фiнансавых расследаванняў Камiтэта дзяржкантролю i КДБ у ходзе аператыўна-вышуковых мерапрыемстваў устаноўлена, што ТАА «Анiтэл i К», ЗП |
|