«Кiрушу» «тармазнулi»...
Iгар ГРЫШЫН
У лесе паблiзу вёскi Янова, што ў Хоцiмскiм раёне, супрацоўнiкi Упраўлення фiнансавых расследаванняў Камiтэта дзяржкантролю па Магiлёўскай вобласцi затрымалi аўтамашыну, у якой магiляўчанiн перавозiў спiртазмяшчальную вадкасць.
Як паведамiлi ў прэс-цэнтры Камiтэта дзяржкантролю, у машыне знаходзiлася 4 тысячы лiтраў «вогненнай» вадкасцi «Кiруша» расiйскай вытворчасцi. Груз, кошт якога склаў 40 мiльёнаў рублёў, быў канфiскаваны праваахоўнiкамi, паколькi дакументаў, якiя б пацвярджалi легальнасць набыцця i ўвозу «Кiрушы» ў нашу рэспублiку, у вадзiцеля не аказалася. Зараз праводзiцца далейшая праверка па гэтаму факту.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У лесе паблiзу вёскi Янова, што ў Хоцiмскiм раёне, супрацоўнiкi Упраўлення фiнансавых расследаванняў Камiтэта дзяржкантролю па Магiлёўскай вобласцi за |
|