21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

ДОКТАР МАТЧЫНАГА СЛОВА

25.08.2009 21:20 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

З юбiлеем!

Вядомаму беларускаму мовазнаўцу, доктару фiлалагiчных навук прафесару Валянцiне ЛЕМЦЮГОВАЙ — 70 гадоў




У славянскiм лiнгвiстычным свеце яе iмя карыстаецца вялiкiм аўтарытэтам i павагай. I гэта заслужана: амаль за паўстагоддзя працы ў фiлалагiчнай навуцы Валянцiна Пятроўна, аддаючы сваёй справе ўсе сiлы, веды i талент без астатку, зарэкамендавала i спаўна праявiла сябе глыбокiм, удумлiвым i эрудзiраваным спецыялiстам-прафесiяналам.

Шлях у жыццi i навуковай дзейнасцi Валянцiны Лемцюговай быў нялёгкiм i зусiм не бясхмарным. Ужо з самага маленства спазнала яна горыч страт родных людзей, галечу i нястачу... У далёкiм 1933-м, калi яе яшчэ не было на свеце, бацькi падалiся ў Паргалаўскi раён Ленiнградскай вобласцi па вярбоўцы, з мэтай уступлення ва «ўзорна-паказальны» калгас на мяжы з Фiнляндыяй. Цяжка меркаваць, быў той калгас створаны цi не, але ў 1940 годзе, калi Валi было ўжо пяць гадкоў, успыхнула савецка-фiнляндская вайна, яе бацька-франтавiк загiнуў, i сям’я была вымушана адразу ж вярнуцца на малую радзiму — на Магiлёўшчыну.

Адпрацаваўшы пасля заканчэння БДУ тры гады выкладчыцай беларускай, рускай i нямецкай моў у Чабайскай i Дорскай школах Валожынскага раёна, яна звязала свой лёс з Iнстытутам мовазнаўства iмя Якуба Коласа Акадэмii навук Беларусi.

Мы, яе калегi — i тыя, хто ведае Валянцiну Пятроўну тры цi нават чатыры дзесяцiгоддзi, i тыя, хто пазнаёмiўся з ёй два-тры гады назад — выразна бачым i адчуваем, якi гэта шчыры, сумленны чалавек, высокаквалiфiкаваны спецыялiст, спагадлiвы i добразычлiвы таварыш... Для кожнага яе душа расчынена насцеж, кожнаму, нягледзячы на сваю занятасць, яна гатова дапамагчы, параiць, паспрыяць!

У яе творчым актыве каля 180 работ. Асноўныя накiрункi яе навуковых iнтарэсаў — анамастыка (у прыватнасцi тапанiмiка, якая вывучае ўласныя назвы геаграфiчных аб’ектаў), сучасная беларуская лiтаратурная мова, лексiкалогiя i лексiкаграфiя, культура мовы, тэрмiналогiя, дыялекталогiя. Ёю пройдзены ўсе галоўныя навуковыя прыступкi ад малодшага супрацоўнiка i кандыдата фiлалагiчных навук да доктара навук i прафесара, галоўнага навуковага супрацоўнiка Iнстытута мовазнаўства iмя Якуба Коласа Нацыянальнай Акадэмii навук Рэспублiкi Беларусь.

Яшчэ ў 1970 годзе Валянцiна Лемцюгова гучна заявiла аб сабе выданнем манаграфii «Беларуская айканiмiя», у якой даследавала працэс узнiкнення i эвалюцыйнага развiцця беларускiх назваў населеных пунктаў. Наступнае буйное даследаванне — манаграфiя «Усходнеславянская айканiмiя апелятыўнага паходжання» (1983 год), якая потым стане базай для доктарскай дысертацыi, прысвечана вывучэнню рускiх, беларускiх i ўкраiнскiх назваў населеных пунктаў (айконiмаў), што паходзяць ад агульных слоў са значэннем «тып паселiшча».

У 1980 годзе В. Лемцюгова апублiкавала таксама «Украiнска-беларускi слоўнiк», рэестр якога змяшчае больш за 30 тысяч слоў. Акрамя лiтаратурнай лексiкi ў iм таксама шмат слоў украiнскай жывой народнай мовы. Выданне слоўнiка было прызнана знамянальнай падзеяй у культурным жыццi не толькi Беларусi i Украiны, але i такiх дзяржаў, як Англiя, Бельгiя, Канада, Румынiя, Польшча, Чэхiя, Славакiя, дзе вывучаюцца i даследуюцца ўсходне-славянскiя мовы.

А яшчэ Валянцiна Пятроўна — сааўтар шасцi спецыялiзаваных слоўнiкаў. Пры яе актыўным удзеле створаны i такiя фундаментальныя працы па нашай фiлалогii, як «Беларуская граматыка», «Лексiкалогiя сучаснай беларускай мовы», «Агульнаславянскi лiнгвiстычны атлас», «Лексiчны атлас беларускiх народных гаворак» i iнш. Цяпер яна разам з калегамi шчыруе над падрыхтоўкай i выданнем нарматыўнага даведнiка «Назвы населеных пунктаў Рэспублiкi Беларусь» у 6 кнiгах (дзве з iх ужо ўбачылi свет), фундаментальнага «Слоўнiка мовы «Нашай Нiвы» ў 5 тамах (першы з iх выйшаў у 2003 годзе). Больш за дзесяць гадоў В. Лемцюгова ўзначальвае анамастычную школу ў Рэспублiцы Беларусь, заснаваную ў 60-я гады акадэмiкам М. Бiрылам.

Шмат сiл i вопыту аддае яна навукова-арганiзацыйнай, педагагiчнай i грамадскай дзейнасцi, напрыклад, у складзе Тапанiмiчнай камiсii пры Савеце Мiнiстраў Беларусi i анамастычнай камiсii пры Мiжнародным камiтэце славiстаў. Вучнi i паслядоўнiкi Валянцiны Пятроўны плённа працуюць у Нацыянальнай акадэмii навук i шэрагу унiверсiтэтаў рэспублiкi.

Юбiлей В. Лемцюговай — гэта вышыня, з якой i яна сама, i мы, яе калегi, азiрнёмся на пройдзены шлях гэтай сумленнай i шчырай працаўнiцай з тым, каб вызначыць новыя творчыя задумы i пайсцi далей. Гарызонты ў беларускага мовазнаўства вялiкiя i шматабдымныя. I мы жадаем Валянцiне Пятроўне новых набыткаў, здароўя i шчасця.

Валянцiна МЯСНIКОВА, малодшы навуковы супрацоўнiк Iнстытута мовазнаўства iмя Якуба Коласа Нацыянальнай Акадэмii навук Беларусi.

АД РЭДАКЦЫI

Валянцiна Пятроўна ЛЕМЦЮГОВА — даўнi i надзейны дарадчык нашай газеты. Яна з задавальненнем прымае ўдзел у пасяджэннях за «круглым сталом» «Звязды», прысвечаных праблемам развiцця беларускай мовы, шматкрат выступала з асобнымi артыкуламi аб стане i перспектывах развiцця мовазнаўства. Мы далучаемся да вiншаванняў i жадаем юбiляру новых мовазнаўчых вышынь, здароўя i дабрабыту!



 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Вядомаму беларускаму мовазнаўцу, доктару фiлалагiчных навук прафесару Валянцiне ЛЕМЦЮГОВАЙ — 70 гадоў
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

ПнВтСрЧтПтСбВс
   1234
567891011
12131415161718
19202122232425
262728293031 
РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
HotLog Яндекс.Метрика