На спатканне — з... «мiнай»
Уладзiмiр ПЕРНIКАЎ
Так умоўна можна назваць дзеяннi аднаго закаханага 23-гадовага гамяльчанiна, якiя падпалi пад Крымiнальны кодэкс.
Яму спадабалася дзяўчына, якая жыве на вулiцы Барыса Царыкава, i ён прызначыў ёй спатканне. Але цi то хлопец той дзяўчыне не прыйшоўся па душы, цi што iншае, але ў спатканнi яна яму адмовiла. Даведаўшыся, што «дама яго сэрца» знаходзiцца ў кватэры шматпавярхоўкi, ён вырашыў «выцягнуць» яе адтуль сiлком, каб расставiць усе акцэнты. З гэтай мэтай i пазванiў у мiлiцыю, што дом... замiнiраваны. Вядома ж, як паведамiлi нам у прэс-цэнтры УУС Гомельскага аблвыканкама, там прынялi адпаведныя меры i затрымалi зламыснiка, якi таптаўся недалёка ад таксафона, з якога i тэлефанаваў у мiлiцыю. I вылiчылi яго па слядах абутку. Выявiлася таксама, што раней за падобнае «мiнiраванне» яго ўжо прыцягвалi да крымiнальнай адказнасцi. I на гэты раз па галоўцы не пагладзяць.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Так умоўна можна назваць дзеяннi аднаго закаханага 23-гадовага гамяльчанiна, якiя падпалi пад Крымiнальны кодэкс |
|