Музычная пуцёўка ў Грэцыю шукае гаспадароў!Тэлесеткi Узяў старт нацыянальны адбор на конкурс песнi «Еўрабачанне-2006». Сёлета гэты адбор будзе праходзiць у тры этапы: вызначэнне прафесiянальным журы 15 песень i iх выканаўцаў для ўдзелу ў адборачным канцэрце, выбар шляхам iнтэрактыўнага глядацкага галасавання трох песень-фiналiстаў, а пасля — вызначэнне рэспублiканскiм аргкамiтэтам i прафесiянальным журы асноўнага ўдзельнiка «Еўрабачання».Да конкурсу дапускаюцца песнi, якiя не былi камерцыйна рэалiзаваныя (у тэле-, радыёэфiры, сетцы Iнтэрнэт i г.д.) да 1 кастрычнiка бягучага года. Выканаўцу на момант правядзення адбору павiнна быць не менш як 16 гадоў. Удзельнiкi конкурсу павiнны адправiць фанаграмы i тэксты песень (на беларускай/рускай i англiйскай мовах), а таксама пакет неабходных дакументаў на адрас: 220087 г. Мiнск, вул. Макаёнка, 9, Белтэлерадыёкампанiя, з паметкай «На конкурс «Еўрабачанне». Поўны пералiк дакументаў можна знайсцi на сайце Белтэлерадыёкампанii www.tvr.by. Апошнi дзень прыёму заявак — 31 снежня гэтага года. Не пазней чым 17 студзеня 2006 года скончыцца першы тур конкурсу, падчас якога прафесiянальнае журы павiнна вызначыць 15 удзельнiкаў адборачнага канцэрта. Да 30 студзеня ўдзельнiкi заключаць з Белтэлерадыёкампанiяй дамоўленасцi аб перадачы да трансляцыi ў эфiры адборачнага канцэрта аўтарскiх правоў на конкурсныя песнi. Сам канцэрт запланаваны на канец студзеня—пачатак лютага 2006 года. Адразу пасля яго пройдзе тэлефонная галасаванне гледачоў, вынiкi якога ў онлайн-рэжыме будуць змешчаны на тэлеэкране i на афiцыйным сайце конкурсу. У лютым 2006 года аргкамiтэт i прафесiянальнае журы вызначацца з асноўным удзельнiкам, якi будзе прадстаўляць Беларусь на мiжнародным тэлевiзiйным конкурсе «Еўрабачанне-2006». Адбудзецца ён, нагадаю, у Грэцыi ў маi наступнага года. Вiкторыя ЦЕЛЯШУК.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Узяў старт нацыянальны адбор на конкурс песнi «Еўрабачанне-2006». Сёлета гэты адбор будзе праходзiць у тры этапы: вызначэнне прафесiянальным журы 15 п |
|