21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Цяльцам давядзецца разлiчваць на асабiстыя сiлы, а вось Блiзнятам могуць дапамагчы сябры...

25.08.2009 21:20 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Усходнi гараскоп на наступны тыдзень

АВЕН. Захопленасць работай заўсёды пахвальная, толькi не даводзьце сябе да знясiлення. Не забывайцеся пра хатнiя справы — iнакш да канца тыдня вы назапасiце такую iх колькасць, што не зможаце з iмi справiцца. Пастарайцеся быць больш паблажлiвымi да калег па рабоце: яны абсалютна шчырыя ў сваiх памылковых думках. Можаце адчуць некаторае эмацыянальнае напружанне. Пастарайцеся звесцi яго да мiнiмуму. Успомнiце пра неабходнасць падтрымлiваць адносiны з сябрамi i сваякамi — парадуйце iх званком цi вiзiтам.

ЦЯЛЕЦ. Прытрымлiвайцеся намечанага плана, калi ён у вас ёсць, i складзiце яго, калi яшчэ не зрабiлi гэтага. Добра набiрацца ведаў i вопыту, а новыя цiкавыя прапановы могуць пакуль пачакаць. Спадзявацца на дапамогу iншых не варта — разлiчвайце толькi на свае сiлы. У адносiнах з блiзкiмi людзьмi якасныя паказчыкi будуць дамiнаваць над колькаснымi. У канцы тыдня могуць чакаць прыемныя навiны асабiстага характару.

БЛIЗНЯТЫ. У панядзелак i першую палову аўторка пажадана нiчога новага не прадпрымаць — лепш падвесцi вынiкi. А вось серада прыдатная для «закладкi» новых пачынанняў. Могуць паступiць прапановы аб новай рабоце: перш чым iх прымаць i зрывацца з месца, добра ўсё прадумайце. Адмоўцеся ад далёкiх паездак у панядзелак i аўторак — яны могуць быць няўдалымi. Аптымiстычнае ўспрыманне жыцця дазволiць лёгка справiцца не толькi з вашымi праблемамi, але i з праблемамi блiзкiх людзей. У чацвер адбудзецца падзея, якая дазволiць умацаваць ваш аўтарытэт на рабоце. Субота — дзень, якi лепш прысвяцiць сабе. У выхадныя пры неабходнасцi можаце разлiчваць на дапамогу сяброў.

РАК. Будзеце падсвядома iмкнуцца да ўдзелу ў розных авантурах. Невядома, цi будзе гэтая рызыкоўная дзейнасць апраўдана дасягненнем мэты, аднак бура незабыўных перажыванняў вам гарантавана. У чацвер вы будзеце здольны згладзiць практычна ўсе канфлiктныя сiтуацыi. У пятнiцу варта больш увагi ўдзялiць самаўдасканаленню — не шкадуйце на гэта сiл. Сямейныя спрэчкi ў суботу могуць быць неканструктыўнымi i вельмi эмацыянальнымi.

ЛЕЎ. Шмат новых думак, iдэй, планаў з’явiцца вакол вас. Некаторыя з iх могуць падацца не зусiм разумнымi. Немалую ролю ў з’яўленнi гэтых iдэй могуць адыграць вашы сябры, заразiўшы вас сваiм прыкладам, прычым самi хуценька схаваюцца ў цень. У дадзенай сiтуацыi вам варта ўключыць iнтуiцыю i здаровы сэнс, каб не нажыць непрыемнасцяў. Аднак, калi вас нiчога не бянтэжыць, смела рухайцеся наперад. Магчыма, вам удасца адным рыўком пераадолець перашкоды, якiя стаяць на вашым шляху.

ДЗЕВА. Фартуна можа падараваць вам дзiўны шанц раскрыць свой творчы патэнцыял. У аўторак вы, верагодна, знойдзеце дакументы, якiя згубiлi, i гэта прымусiла вас пахвалявацца. А можа наткняцеся на штосьцi цiкавае ў архiве цi бiблiятэцы. У сераду не варта паддавацца на ўгаворы знаёмых: iх прапановы, магчыма, шчырыя, але радасцi вам не прынясуць. У суботу будзеце поўныя сiл i энергii. Пастарайцеся ўзяцца за як мага большую колькасць спраў. У нядзелю ўдзяляйце больш увагi сваiм блiзкiм: паверце, дома вы знойдзеце куды больш цiкавага, чым за яго сценамi.

ШАЛI. У першай палове тыдня не варта пераацэньваць свае сiлы — гэта той выпадак, калi лепш не зрабiць зусiм нiчога, чым затармазiць пасярэдзiне. Прыслухайцеся да парад калег па рабоце. У панядзелак не варта распыляцца на некалькi спраў адначасова — гэта можа выклiкаць раздражненне навакольных. У аўторак вам тэрмiнова давядзецца прыняць шэраг неадкладных рашэнняў. У сераду не варта планаваць нiчога сур’ёзнага, бо верагодны рэзкiя перапады настрою, асаблiва ў першай палове дня. Субота — вельмi эфектыўны дзень для новых пачынанняў.

СКАРПIЁН. Першая палова тыдня дазволiць справiцца з многiмi праблемамi. Другая, наадварот, будзе не вельмi ўдалай. Вам як паветра неабходны камфортная атмасфера i клопат блiзкiх людзей. А вось цi атрымаеце вы ўсё гэта — залежыць выключна ад вас. Не адступайце ад планаў, тады вы зможаце паспяхова iх рэалiзаваць. Але лёгка не будзе. Пастарайцеся не згубiць творчых i працоўных магчымасцяў. Можаце атрымаць каштоўную i своечасовую iнфармацыю. На чацвер лепш не планаваць нiчога сур’ёзнага — усё роўна не атрымаецца. У выхадныя збiрайцеся ў госцi, на канцэрт, наведайце выставу.

СТРАЛЕЦ. Настаў спрыяльны момант для актыўнай дзейнасцi. Неабходна сабрацца з сiламi i не дазваляць сабе расслабляцца i засмучацца. Добра падумайце, перш чым прымаць канчатковае рашэнне, — i тады ў вас усё абавязкова атрымаецца. У самых актыўных i рашучых прадстаўнiкоў знака можа з’явiцца магчымасць стварыць сумеснае прадпрыемства цi пачаць сваю справу. У сераду лепш не сустракацца з начальствам, а тым больш не спрабуйце яму штосьцi даказваць. У пятнiцу верагодныя добрыя весткi, якiя могуць адкрыць перад вамi прывабныя перспектывы. Выхадныя лепш правесцi на прыродзе.

КАЗЯРОГ. Чэрпаць сiлу можна будзе выключна з запасаў, якiмi распараджаецца ваша воля. Вас будуць падтрымлiваць маральна — навакольныя будуць настроены добразычлiва, аднак дапамагаць нiхто не стане. Толькi не прымайце гэта блiзка да сэрца — вас нiхто не хоча пакрыўдзiць. У панядзелак магчымыя непрыемнасцi, а вiной можа быць ваша саманадзейнасць. Таксама можаце стаць ахвярай плётак. У сярэдзiне тыдня вас чакае поўная загружанасць на рабоце. У нядзелю пастарайцеся пазбягаць спрэчак, бо яны могуць перарасцi ў сур’ёзныя канфлiкты.

ВАДАЛЕЙ. Рашаючы тыдзень, каб разабрацца ў справах, якiя назапасiлiся. Цi вы iх амаль усе пераробiце, цi яны павiснуць на вашым сумленнi цяжкiм грузам яшчэ на вельмi працяглы час. Каб пазбегнуць расчараванняў, не рэкамендуецца звяртацца за апякунствам. У панядзелак варта сканцэнтравацца i добрасумленна выконваць сваю справу. У аўторак не стварайце сабе лiшнiх праблем iмкненнем усё трымаць пад няспынным кантролем. Будзьце вельмi ўважлiвымi ў фiнансавых справах i пры стварэннi новых праектаў. У чацвер вас можа абрадаваць цiкавая iнфармацыя. У выхадныя днi побач могуць з’явiцца людзi з вашага мiнулага, якiя адкрыюць перад вамi новыя перспектывы.

РЫБЫ. Панядзелак — спрыяльны дзень для дзеянняў, якiя патрабуюць адказнасцi i ўвагi, засяроджанасцi i дысцыплiны. У пачатку тыдня варта падвесцi папярэднiя вынiкi года i пачаць паступова рыхтавацца да навагоднiх святаў, а то потым можа быць позна. Будзьце больш уважлiвыя, не старайцеся ўсе перадсвяточныя праблемы рашаць самастойна, райцеся з блiзкiмi людзьмi.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика