21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Банкаўская сiстэма працавала без збояў

25.08.2009 21:20 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Банкаўская сiстэма Беларусi забяспечыла выкананне ўсiх асноўных паказчыкаў грашова-крэдытнай палiтыкi за 2005 год. Аб гэтым прэзiдэнту нашай краiны Аляксандру Лукашэнку 19 снежня далажыў старшыня праўлення Нацыянальнага банка Беларусi Пётр Пракаповiч.

Кiраўнiк дзяржавы праiнфармаваны, што ў краiне забяспечана стабiльнасць фiнансавай сiстэмы i цэн. Нацыянальная валюта з пачатку бягучага года ўмацавалася да долара ЗША на 0,9 працэнта, да расiйскага рубля — на 3,9 працэнта, да еўра — на 13,1 працэнта. Умацаванне беларускага рубля ў сваю чаргу садзейнiчала знiжэнню цэн на спажывецкiм рынку. У цэлым у 2005 годзе тэмп росту цэн быў у два разы нiжэйшы ў параўнаннi з папярэднiм годам.

Пастаянна захоўваецца стаўка рэфiнансавання на такiм узроўнi, якi дае магчымасць прыцягваць дэпазiты насельнiцтва i прадпрыемстваў на выгадных для iх умовах. Iншымi словамi, даходнасць ад укладанняў у банкаўскую сферу на працягу ўсяго часу была вышэйшая за ўзровень iнфляцыi. Таму з боку насельнiцтва назiралася значнае павелiчэнне ўкладаў, асаблiва ў беларускiх рублях.

На працягу 2005 года плацежная сiстэма працавала без збояў. Плацяжы ў асноўным праходзяць у рэжыме рэальнага часу i ў цэлым праблема з несвоечасовымi выплатамi вырашана.

Прэзiдэнт паставiў задачу ўмацаваць банкаўскую сiстэму, а таксама дабiцца няўхiльнага выканання асноўных паказчыкаў грашова-крэдытнай палiтыкi на 2006 год.

Прэс-служба Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь.

 
Теги: Курсы валют
 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Банкаўская сiстэма Беларусi забяспечыла выкананне ўсiх асноўных паказчыкаў грашова-крэдытнай палiтыкi за 2005 год
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика