Прэзiдэнт даручыў КДК унесцi прапановы па эфектыўнаму выкарыстанню фiнансавай дапамогi Кiтая
Кiраўнiк дзяржавы Аляксандр Лукашэнка даручыў Камiтэту дзяржкантролю на працягу месяца ўнесцi прапановы па максiмальна эфектыўнаму выкарыстанню фiнансавай дапамогi Кiтая, якая будзе прадастаўлена Беларусi для пераадолення наступстваў катастрофы на Чарнобыльскай АЭС.
19 снежня кiраўнiк дзяржавы прыняў з дакладам старшыню Камiтэта дзяржкантролю Анатоля Тозiка, якi з’яўляецца сустаршынёй беларуска-кiтайскай камiсii па гандлёва-эканамiчнаму супрацоўнiцтву. Фiнансавыя сродкi, прадастаўленыя Кiтаем, будуць накiраваны, у першую чаргу, на патрэбы дзяцей, якiя жывуць у забруджаных раёнах. У прыватнасцi, размова можа iсцi аб закупцы дыягнастычнай апаратуры для медустаноў, спартыўнага iнвентару i сучаснага абсталявання для харчблокаў школ. Дзецi, якiя прадаўжаюць жыць i вучыцца ў гэтых раёнах, павiнны максiмальна атрымаць падтрымку дзяржавы, падкрэслiў беларускi лiдар. Анатоль Тозiк праiнфармаваў кiраўнiка дзяржавы аб рэалiзацыi дамоўленасцяў, дасягнутых у ходзе афiцыйнага вiзiту беларускага лiдара ў Пекiн у пачатку снежня гэтага года. Прэс-служба Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Кiраўнiк дзяржавы Аляксандр Лукашэнка даручыў Камiтэту дзяржкантролю на працягу месяца ўнесцi прапановы па максiмальна эфектыўнаму выкарыстанню фiнанс
|
|