Абмеркаваны пакет пагадненняў па роўных правах грамадзян Беларусi i Расii
Эдуард ПIВАВАР, БЕЛТА
Пакет пагадненняў, накiраваных на забеспячэнне роўных правоў грамадзян Беларусi i Расii, абмеркаваны на праведзеным 19 снежня ў Маскве пасяджэннi Савета Мiнiстраў Саюзнай дзяржавы. Аб гэтым паведамiў журналiстам па вынiках пасяджэння прэм’ер-мiнiстр Беларусi Сяргей Сiдорскi.
Ён адзначыў, што гэтыя пагадненнi датычацца сфер сацыяльнага забеспячэння, аховы здароўя, свабоды перамяшчэння i падаткаабкладання. Паводле слоў прэм’ера, тры першыя пагадненнi поўнасцю адпрацаваны i будуць прадстаўлены на блiжэйшым пасяджэннi Вышэйшага Дзяржсавета Саюзнай дзяржавы. Што датычыцца праекта пагаднення ў сферы падаткаабкладання, то, паводле слоў Сяргея Сiдорскага, работа над iм завершыцца ў блiжэйшыя 10—15 дзён.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Пакет пагадненняў, накiраваных на забеспячэнне роўных правоў грамадзян Беларусi i Расii, абмеркаваны на праведзеным 19 снежня ў Маскве пасяджэннi Саве
|
|