21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Кампенсацыя расходаў дэпутатаў

25.08.2009 21:20 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Паведамленне прэс-цэнтра Канстытуцыйнага Суда

Канстытуцыйны Суд 14 снежня г.г. у сваiм пасяджэннi разгледзеў пытанне, якое датычыцца права дэпутатаў мясцовых Саветаў дэпутатаў на кампенсацыю расходаў, звязаных з iх дзейнасцю. Размова iдзе аб прадастаўленнi гарантый i кампенсацый дэпутатам-пенсiянерам, дэпутатам-iндывiдуальным прадпрымальнiкам i непрацуючым грамадзянам, якiя выбраны дэпутатамi.

Прааналiзаваўшы палажэннi Закона «Аб статусе дэпутата мясцовага Савета дэпутатаў Рэспублiкi Беларусь» ад 27 сакавiка 1992 г., iншых нарматыўных прававых актаў, Канстытуцыйны Суд устанавiў наступнае.

У адпаведнасцi з палажэннямi Закона «Аб статусе дэпутата мясцовага Савета дэпутатаў Рэспублiкi Беларусь» на час сесiй Савета, а таксама для ажыццяўлення iншых дэпутацкiх паўнамоцтваў дэпутат вызваляецца ад выканання вытворчых або службовых абавязкаў на тэрмiн i ў парадку, якi вызначаецца Саветам.

За ўвесь перыяд вызвалення на падставе заявы дэпутата яму выплачваецца сярэдняя заработная плата i кампенсуюцца камандзiровачныя расходы па месцы работы цi службы. Дадзеныя расходы пакрываюцца арганiзацыямi за кошт сродкаў адпаведнага мясцовага бюджэту.

Такiм чынам, заканадаўча ўстаноўлена вызваленне ад работы з адпаведнай кампенсацыяй толькi ў адносiнах да дэпутатаў мясцовых Саветаў дэпутатаў, якiя працуюць у арганiзацыях. Прадастаўленне гарантый i кампенсацый непрацуючым грамадзянам, пенсiянерам, iндывiдуальным прадпрымальнiкам, якiя выбраны дэпутатамi, не прадугледжана.

Дэпутаты мясцовых Саветаў дэпутатаў, маючы роўныя паўнамоцтвы пры ажыццяўленнi iх дэпутацкай дзейнасцi, павiнны мець роўныя гарантыi для iх рэалiзацыi. Незалежна ад роду заняткаў, узросту, пенсiйнага забеспячэння дзейнасць дэпутата павiнна кампенсавацца, у тым лiку камандзiровачныя расходы.

У якасцi магчымага вырашэння праблемы кампенсацыi расходаў, звязаных з дэпутацкай дзейнасцю, можна выкарыстоўваць па аналогii нормы Закона «Аб судаўстройстве i статусе суддзяў у Рэспублiцы Беларусь» аб кампенсацыi народным засядацелям за выкананне абавязкаў у судзе. Непрацуючым народным засядацелям, пенсiянерам выкананне абавязкаў у судзе аплачваецца ў памеры сярэдняга заробку для мясцовасцi (раёна, горада) па месцы знаходжання суда. У выпадку выезду народных засядацеляў для выканання абавязкаў у судзе за межы пастаяннага месца жыхарства iм выплачваюцца акрамя ўказаных выплат камандзiровачныя расходы ў памеры, устаноўленым заканадаўствам.

Канстытуцыйны Суд звярнуўся ў Палату прадстаўнiкоў Нацыянальнага сходу з прапановай да ўнясення змяненняў i дапаўненняў у закон аб статусе дэпутата даць тлумачэнне аб магчымасцi прымянення аналогii закона пры вырашэннi ўказанага пытання.

Л. МУРАШКА,

памочнiк Старшынi Канстытуцыйнага Суда.


 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Паведамленне прэс-цэнтра Канстытуцыйнага Суда
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика