Пераможца «Зорнага дылiжанса» выпусцiць сольны альбом
Iрына ЗАГОРСКАЯ
Ля-ля-фа «Стань зоркай», «Народны артыст», «Фабрыка зорак», «Сакрэт поспеху»... Гэтыя расiйскiя праекты ўскалыхнулi хвалю новага пакалення спевакоў, выпушчаных на сцэну па схеме «чалавек з народа — «паўфабрыкат» — «зорка»». У некаторых з iх змаглi рэалiзаваць сябе беларусы Наталля Падольская i Руслан Аляхно. Аднак не ўсе жадаючыя стаць спевакамi вырашылi шукаць шчасця за межамi нашай краiны: ёсць у нас i ўласныя «канвееры зорак».Адным з iх стаў праект Сталiчнага тэлебачання «Зорны дылiжанс». Яго аўтарам з’яўляецца спявачка Настасся Цiхановiч, назву для конкурсу прыдумаў яе муж, а iдэю падтрымаў бацька, вядомы спявак Аляксандр Цiхановiч. Дзякуючы такому творчаму трыо ў лютым стартавалi рэгiянальныя кастынгi праекта. У iх выпрабавалi свае сiлы каля 8 тысяч юнакоў i дзяўчат. У наступны тур змаглi прайсцi толькi 32 чалавекi. Больш за ўсё аказалася прадстаўнiкоў Мiнскай вобласцi, менш — Гомельскай. Фiнальная чатырнаццатка сфармiравалася паводле меркавання арганiзатараў i гледачоў пад дэвiзам: «Аддай голас за лепшы голас». Днямi на гала-канцэрце ў Палацы Рэспублiкi было названа iмя пераможцы. Iм стаў 20-гадовы Дзмiтрый Карпiнчык, якi хоць i нарадзiўся ў Кобрыне, але прадстаўляў Гродзенскую вобласць. У якасцi прыза яму прапанавалi запiс сольнага альбома i паездку на дваiх у Чэхiю. Дарэчы, у гала-прадстаўленнi ўзялi ўдзел усе фiналiсты праекта, а таксама Руслана, Палiна Смолава, Цiна Кароль, Аляксей Гоман, Руслан Аляхно, Наталля Падольская, «Тяни-Толкай», Ксенiя Сiтнiк. Акрамя Юлii Зыкавай i Паўла Клышэўскага канцэрт вялi спецыяльныя госцi Андрэй Малахаў, Яна Чурыкава i Iван Ургант. Аднак калi вы мяркуеце, што на гэтым «Зорны дылiжанс» дасягнуў свайго апошняга прыпынку, то гэта не зусiм так. Паводле слоў аўтара праекта Настассi Цiхановiч, пасля святкавання Новага года фiналiсты адправяцца па Беларусi з гастрольным турам, таксама вядуцца перамовы наконт супрацоўнiцтва ў Расii з Кiмам Брэйтбургам i Бары Алiбасавым.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
«Стань зоркай», «Народны артыст», «Фабрыка зорак», «Сакрэт поспеху»... Гэтыя расiйскiя праекты ўскалыхнулi хвалю новага пакалення спевакоў, выпушчаных |
|