21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Работа над памылкамi

25.08.2009 21:21 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Рэха падзеi

У снежнi i студзенi ва ўсiх сельскiх раёнах Магiлёўскай вобласцi пройдуць сходы актываў. Першы з iх нядаўна адбыўся ў Шклове. У iм бралi ўдзел прадстаўнiкi органаў самакiравання — дэпутаты, старасты вёсак, старэйшыны, старшынi дамавых i вулiчных камiтэтаў. Гэта самае нiзавое звяно, якое працуе з людзьмi i займаецца iх жыццёвымi праблемамi. Прадстаўнiкi раённых службаў адказвалi на ўсе пытаннi, якiя хвалююць людзей на месцах — ад райцэнтра да самых малых вёсак.

АДНАК меры па выпраўленню недахопаў, «ускрытых» падчас рабочай паездкi кiраўнiка дзяржавы, прымаюць не толькi ў Шклоўскiм раёне, а ва ўсёй вобласцi. Што робiцца, каб арганiзаваць работу мясцовых саветаў належным чынам i дайсцi да кожнага чалавека з яго патрэбамi — аб гэтым расказваюць кiраўнiкi саветаў розных узроўняў Магiлёўшчыны.

Уладзiмiр ПАНЦЮХОЎ, старшыня Магiлёўскага абласнога Савета дэпутатаў: «Вярнiце сабе адчуванне часу»

Па вялiкаму рахунку, усе прэтэнзii да работы мясцовых саветаў справядлiвыя. Пасля нарады ў Шклове з удзелам Аляксандра Лукашэнкi я на працягу тыдня наведаў 32 сельскiя саветы ў Магiлёўскай вобласцi. Паводле вынiкаў зносiнаў з работнiкамi сельскiх саветаў i насельнiцтвам я вылучыў некалькi пунктаў, на якiя трэба тэрмiнова звярнуць увагу: забеспячэнне людзей палiвам, арганiзацыя гасразлiковых механiзаваных звёнаў i работа з людзьмі ўвогуле — гэта бадай што асноўнае. Трэба зрабiць так, каб аўталаўкi i транспарт працавалi строга па графiку, без зрываў. У крамах павiнны быць тавары паўсядзённага попыту — не толькi прадукты, але i прамысловая група.

Мы накiравалi кiраўнiцтву краiны свае прапановы па паляпшэнню работы сельскiх саветаў — гэта датычыцца i колькасцi супрацоўнiкаў, i фiнансаў, якiмi саветы распараджаюцца. Гэтага не хапае. Добра было б, калi б ажыццявiлася наша iдэя стварэння мясцовых мэтавых бюджэтаў сацыяльнага развiцця адмiнiстрацыйна-тэрытарыяльных адзiнак. Патрэбен нарматыўны дакумент, якi б вызначыў i замацаваў статус сельскага старасты — нашага апiрышча ў вёсках. Мы хацелi б, каб у рэспублiцы быў створаны адзiны орган для каардынацыi работы ўсiх органаў мясцовага самакiравання.

Трэба таксама, на маю думку, лiквiдаваць разрыў памiж дзвюма галiнамi ўлады — прадстаўнiчай i выканаўчай. Надзённыя праблемы людзей — гэта i нарыхтоўка дроў, i чыстка калодзежаў, i апрацоўка ўчасткаў, i многiя iншыя — трэба вырашаць разам. I там, дзе старшынi сельсаветаў працуюць разам з кiраўнiкамi выканкамаў i сельскiх гаспадарак, ёсць добрыя вынiкi.

У чым яшчэ прычына недахопаў? Калi шчыра, мне падаецца, што шмат кiраўнiкоў мясцовых саветаў працуюць даўно i, прабачце, нiбыта параслi мохам альбо страцiлi адчуванне часу, якое дыктуе жыццё. Цяпер неабходна рабiць на парадак больш, i асаблiвую ўвагу трэба ўдзялiць кадрам старшынь i сакратароў сельсаветаў i сельвыканкамаў. Ужо зараз мы замянiлi 12 працэнтаў кадраў. Астатнiх трэба вучыць працаваць, бо патрабаваць з iх будуць больш.

Я папрасiў супрацоўнiкаў саветаў зняць ружовыя акуляры i азiрнуцца навокал. Трэба вырашаць праблемы, якiмi сёння жыве чалавек, i памятаць, што не людзi — для нас, а мы — для людзей.

Мiкалай ЯРОМIЧ, старшыня Шклоўскага райсавета дэпутатаў: «Старасты атрымалi дзённiкi»

Сходы актыву мы цяпер будзем праводзiць штоквартальна. Таксама праедзем з дэпутатамi ўсiх узроўняў па кожнаму сельскаму савету. Паводле новага рэгламенту, старшыня сельсавета павiнен раз у тыдзень бываць у кожным населеным пункце.

Старасты вёсак атрымалi дзённiкi, дзе ёсць тэлефоны ўсiх службаў, сацыяльныя стандарты, графiкi работы цэнтраў сацыяльнага абслугоўвання i iншая неабходная iнфармацыя. Я мяркую, што перш за ўсё трэба, каб не было збояў у сацыяльнай сферы: аўталаўка павiнна прыязджаць па графiку ў вёску, нават калi там жывуць толькi два чалавекi. Трэба быць уважлiвымi да людзей.

Да новага года мы вырашылi вызначыцца, што будзе рабiцца ў кожнай вёсцы ў плане добраўпарадкавання. Асаблiва гэта датычыцца пустых безгаспадарных дамоў, якiх у вёсках прыкладна 11 працэнтаў. Трэба зрабiць iх iнвентарызацыю i зносiць, бо яны псуюць знешнi выгляд паселiшчаў.

А самая вялiкая праблема вёсак Шклоўчыны — гэта водазабеспячэнне. Водаправоды цэнтралiзавана былi пракладзеныя ў 70-я гады мiнулага стагоддзя, а цяпер сталi непрыгоднымi. Сродкаў для iх кардынальнай замены i аднаўлення не хапае, i мы цыруем дзiркi i не заўсёды паспяваем.

Вiктар ПАЛТАРАН, старшыня Княжыцкага сельскага Савета Магiлёўскага раёна: «Мы не ў стане вырашыць усё адразу!»

Так, ёсць пытаннi, якiя мы недапрацоўваем, але каб толькi не атрымалася так, што ва ўсiх грахах вiнаватыя адны толькi сельскiя саветы. Нi для кога не сакрэт, што ў нас малыя штаты i сцiплыя бюджэты, а таму сур’ёзныя пытаннi (напрыклад, рамонту дарог цi тэлефанiзацыi) мы проста не ў стане вырашыць.

Мы, канешне, зрабiлi ўсё, каб выправiць усе хiбы, па якiх былi заўвагi ў адрас сельскiх саветаў. Цяпер спрабуем арганiзаваць «адно акно» для вырашэння праблем грамадзян. Але трэба сказаць, што пасля шклоўскай паездкi прэзiдэнта колькасць зваротаў, скаргаў павялiчылася.

Для нашага сельсавета самая вялiкая праблема — водазабеспячэнне. Для патрэб Магiлёва ўведзены Сумарокаўскi водазабор, якi ў нас панiзiў узровень вады. Таму трэба наноў рабiць свiдравiны ды калодзежы, а сродкаў на ўсiх не хапае.

Пачалi рабiць асвятленне вёсак, дык цяпер пытанне: маўляў, чаму каля Манi паставiлi лiхтар, а каля Галi — не? Тлумачым, якiя стандарты, але, мабыць, яшчэ не да ўсiх дайшлi. Мы не ў стане вырашыць усё адразу, але просiм пачакаць i патрываць — з цягам часу даробiм. Мы кожнага выслухаем i паспрабуем дапамагчы. Карацей — працуем.

Любоў ГАРЭЛАВА, старшыня Быхаўскага райсавета дэпутатаў: «Галоўнае — дайсцi да людзей»

Прэтэнзii, якiя прад’явiлi мясцовым саветам, абсалютна справядлiвыя. Нам сапраўды ёсць над чым працаваць — часта мы не дайшлi, недагледзелi, не здолелi дапамагчы. Але разам з тым, каб выканаць усе патрабаваннi, i нам патрэбны iншыя магчымасцi. Напрыклад, у нас у Чарнаборскiм сельскiм Савеце працуюць на пастаяннай аснове старшыня, сакратар i спецыялiст на палову стаўкi, а ў iх 27 населеных пунктаў i няма транспарту.

Пасля паездкi Аляксандра Лукашэнкi ў Шклоў у Быхаўскiм райвыканкаме прайшла нарада, дзе нам даручылi падворна абысцi ўсiх, хто мае права на льготнае сацыяльнае абслугоўванне. Мы выявiлi шмат праблем, якiя непакояць людзей: бытавое абслугоўванне — не заўсёды вытрымлiваецца графiк, крамы — недастатковая дастаўка садавiны i гароднiны, а таксама будаўнiчых матэрыялаў.

Магчымасцяў для таго, каб дайсцi да кожнага чалавека, у сельскiх саветаў шмат. Па-першае, ёсць старасты, з якiмi мы падтрымлiваем шчыльныя сувязi. Па-другое, дзейнiчаюць дамы сацыяльных паслуг, i ў некаторыя вёскi штомесяц выязджаюць бытавiкi, участковы мiлiцыянер, старшыня сельсавета, а таксама i мастацкая самадзейнасць.

Акрамя таго, у Быхаўскiм раёне вось ужо 4 гады менавiта сельскiя саветы займаюцца закупам малака ў насельнiцтва i разлiкамi за яго. Таму з людзьмi даводзiцца сустракацца рэгулярна, яны расказваюць пра ўсе свае надзённыя праблемы. Карацей, мне падаецца, што новых формаў не трэба, калi мы будзем добрасумленна працаваць над тым, што ўжо ёсць, то ўсё будзе добра.

Васiль МАРКЕВIЧ, старшыня Кiраўскага райсавета дэпутатаў: «Мы рана заспакоiлiся»

Мне падаецца, што нам трэба ствараць сельскiя камунгасы. Праўда, для гэтага патрэбна фiнансавая дапамога, каб набыць тэхнiку i iнвентар. А так iдэя вельмi добрая.

Вёска пастарэла, i людзi ўжо не ў стане замянiць агароджу, паправiць дзiравы дах, вароты, якiя хiстаюцца, i з гэтым яны сёння iдуць да нас. Мы ў сваю чаргу звяртаемся да кiраўнiкоў сельскiх гаспадарак, каб зрабiць усё належным чынам.

Актуальная праблема — чыстка калодзежаў i капанне новых, хоць тут засталося не так шмат умельцаў. Трэба высякаць старыя дрэвы — яны нiбыта не хворыя, але людзi ўсё роўна баяцца, што гiганты могуць абрынуцца на хаты. Асвятленне вёсак iх жыхарам спадабалася, вось толькi лямпачкi псуюцца хутка, i iх трэба кантраляваць. Адным словам, праблем шмат, трэба працаваць.

Ведаеце, мне падаецца, што многiя проста самазаспакоiлiся i вырашылi, што ўсё зрабiлi, а гэтыя заўвагi, якiя прагучалi ў Шклове, — штуршок да працы, стымул дзейнiчаць.

Анатоль ШАФРАНАЎ, старшыня Ходасаўскага сельскага савета дэпутатаў Мсцiслаўскага раёна: «Жаданне ёсць. Магчымасцяў малавата»

Саветы абвiнавацiлi ў бяздзейнасцi, але прэтэнзii да ўсiх у роўнай ступенi аднесцi нельга.

Да нас шмат звяртаецца, асаблiва людзей састарэлых. Пенсiянеры чытаюць у газетах, што ў нас усё для людзей, i iдуць да нас з любымi просьбамi i праблемамi. Але, на жаль, не ўсё мы можам вырашыць самастойна.

Напрыклад, праблему з газам. Вёска Ходасы газiфiкаваная, але газам карыстаюцца толькi тры шматкватэрныя дамы. А ў нас яшчэ каля 900 двароў. З гэтай нагоды многiя звяртаюцца да нас, i мы цяпер напiсалi хадайнiцтва ў Мсцiслаўскi райвыканкам i Магiлёўскi аблгаз, каб прадоўжыць газiфiкацыю для людзей i, калi гэта магчыма, зрабiць яе таннейшай.

У нас няма праблем з апрацоўкай прысядзiбных участкаў альбо нарыхтоўкай сена, затое ёсць праблемы з водазабеспячэннем i будаўнiцтвам дарог. Малазабяспечаным людзям бясплатна рамантуем электраправодку i печы. Нам трэба больш грошай на добраўпарадкаванне: аднавiць агароджы на вясковых могiлках i пачысцiць калодзежы.

Мы разумеем, што наш абавязак — дайсцi да кожнага чалавека, даведацца пра ўсе яго праблемы i дапамагчы iх вырашыць. Можа не адразу ўсё атрымлiваецца, але, ведаеце, людзi ўсё разумеюць. Нават скандалiсты, калi з iмi па-чалавечы, таксама разумеюць. Трэба толькi часцей з iмi сустракацца i размаўляць.

Запiсала Iлона IВАНОВА.


 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У снежнi i студзенi ва ўсiх сельскiх раёнах Магiлёўскай вобласцi пройдуць сходы актываў
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика