21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Беларускiя спажыўцы вызначылi лепшыя прадукты

25.08.2009 21:21 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Вiкторыя ЗАХАРАВА

Ясi сваё

Днямi былi названы пераможцы VIII Рэспублiканскага конкурсу «Прадукт года-2005» у 60 намiнацыях. Iмi сталi беларускiя i замежныя прадпрыемствы, якiя выпускаюць i рэалiзуюць прадукты харчавання на тэрыторыi Рэспублiкi Беларусь. Перавагi спажыўцоў вывучаў ва ўсiх рэгiёнах краiны Iнстытут сацыялагiчных даследаванняў Нацыянальнай акадэмii навук Рэспублiкi Беларусь.

Сёлета галоўнай навiной конкурсу стала рашэнне аргкамiтэта змянiць лагатып. На заклiк «Прадукт года шукае новы твар» у першым туры было даслана 218 работ, 1500 чалавек узялi ўдзел у адкрытым галасаваннi. Па вынiках экспертызы вырашана было правесцi другi, «запрашальны» тур, у якiм возьмуць удзел толькi прафесiянальныя дызайнеры.

Адметнасцю Дзён конкурсу, якiя праходзiлi з 15 лiстапада па 10 снежня гэтага года, была iдэя здаровага харчавання ў нацыянальных традыцыях. У рамках Дзён «Прадукту года» прайшоў прэс-тур «Бабулiны прысмакi» ў вёску Дышляды Дзяржынскага раёна, прысвечаны кухнi беларускай глыбiнкi. Падхапiў эстафету рэстаран «Камянiца», якi прадставiў кухню i традыцыi Вялiкага княства Лiтоўскага. Заключным мерапрыемствам стала прадстаўленне рэстаранам «Акропаль» кухнi народаў свету — Грэцыi, Iталii, Францыi, Мексiкi, Германii, Японii, краiн Азii. Паводле слоў каардынатара конкурсу Вольгi Кардаш, заключны дзень конкурсу адлюстраваў iдэю арганiзатараў аб тым, што «культура харчавання — гэта частка культуры любога народа, геаграфiчна вызначаная i гiстарычна абумоўленая». Аргкамiтэт «Прадукту года» плануе не толькi прытрымлiвацца iснуючых традыцый, але i развiваць iх пад эгiдай конкурсу.

Што да пераможцаў, то, напрыклад, першыя месцы ў сваiх намiнацыях i адпаведны знак «Прадукт года-2005» на маркiроўку заваявалi: хлеб «Нарачанскi», дзiцячае харчаванне «Малыш», чыпсы «Анега», шакаладныя цукеркi «Камунарка» i батончыкi «Спартак», сокi «Джой», мiнеральная вада «Мiнская», гарэлка «Крышталь», пiва «Крынiца», рыбныя вырабы «Мацiас» («Санта Брэмар»), марожанае «Топ», тварожныя дэсерты «101 зерне», згушчонка Глыбоцкага малочнакансервавага камбiната, плаўлены сыр «Дружба», пельменi «Ваўкавыскiя» i г.д. Былi вызначаны таксама пераможцы сярод харчовых прадуктаў расiйскай i замежнай вытворчасцi.

У 2005 годзе спажыўцы свой выбар зрабiлi. А ўжо ў студзенi 2006 года пачнецца падрыхтоўка да конкурсу «Прадукт года-2006», i ў вытворцаў з’явiцца новы шанц пацвердзiць, што яны прапануюць толькi самае лепшае.



 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Днямi былi названы пераможцы VIII Рэспублiканскага конкурсу «Прадукт года-2005» у 60 намiнацыях
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика