Прэзiдэнт Беларусi запатрабаваў заняць больш жорсткую пазiцыю ў адносiнах да браканьераў
Кiраўнiк дзяржавы Аляксандр Лукашэнка 21 снежня прыняў з дакладам начальнiка Дзяржаўнай iнспекцыi аховы жывёльнага i раслiннага свету пры Прэзiдэнце Рэспублiкi Беларусь Мiхаiла Арэшку.
Назначаны тры тыднi таму на гэту пасаду, Мiхаiл Арэшка праiнфармаваў беларускага лiдара аб першых зробленых iм кроках на новай пасадзе. Начальнiк Дзяржiнспекцыi далажыў кiраўнiку дзяржавы аб мерах, якiя плануецца ажыццявiць для павышэння эфектыўнасцi аховы жывёльнага i раслiннага свету ў Беларусi. Як падкрэслiў Аляксандр Лукашэнка, прырода — набытак народа, таму да пытанняў, звязаных з яе аховай, неабходна больш актыўна прыцягваць грамадскасць. Прэзiдэнт запатрабаваў заняць больш жорсткую пазiцыю ў адносiнах да браканьераў. Аляксандр Лукашэнка таксама адзначыў важнасць больш цеснага супрацоўнiцтва Дзяржiнспекцыi са сродкамi масавай iнфармацыi: усе выпадкi сур’ёзных парушэнняў у гэтай сферы павiнны даводзiцца да агульнага ведама. Прэс-служба Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Кiраўнiк дзяржавы Аляксандр Лукашэнка 21 снежня прыняў з дакладам начальнiка Дзяржаўнай iнспекцыi аховы жывёльнага i раслiннага свету пры Прэзiдэнце Р
|
|