Прэзiдэнт павiншаваў Ядвiгу Паплаўскую i Аляксандра Цiхановiча з 35-годдзем творчай дзейнасцi
Кiраўнiк дзяржавы Аляксандр Лукашэнка 21 снежня павiншаваў заслужаных артыстаў Рэспублiкi Беларусь Ядвiгу Паплаўскую i Аляксандра Цiхановiча з 35-годдзем творчай дзейнасцi.
«Усе гэтыя гады вы аддана i з захапленнем служыце нацыянальнай культуры, уносiце вялiкi ўклад у развiццё i прапаганду беларускай музыкi ў нашай краiне i за мяжой», — сказана ў пасланнi. Прэзiдэнт адзначыў, што Ядвiга Паплаўская i Аляксандр Цiхановiч шчодра дзеляцца з маладымi артыстамi сваiм вопытам i майстэрствам, нястомна шукаюць таленты, iмкнуцца запалiць на небасхiле беларускай эстрады новыя зоркi. «Няхай ваш далейшы шлях у мастацтве будзе такi ж яркi i цiкавы, напоўнены творчымi знаходкамi i радаснымi сустрэчамi з паклоннiкамi», — пажадаў беларускi лiдар. Прэс-служба Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Кiраўнiк дзяржавы Аляксандр Лукашэнка 21 снежня павiншаваў заслужаных артыстаў Рэспублiкi Беларусь Ядвiгу Паплаўскую i Аляксандра Цiхановiча з 35-годд
|
|