ПАСТАЎЛЕНЫЯ ПЕРАД НАМI ЗАДАЧЫ ВЫКОНВАЮЦЦАВыступленне Старшынi Савета Рэспублiкi Нацыянальнага сходу Рэспублiкi Беларусь Г.В. Навiцкага на закрыццi трэцяй сесii Савета Рэспублiкi Нацыянальнага сходу Рэспублiкi Беларусь трэцяга склiкання Запрошаныя i журналiсты! Завяршыўся першы год работы Савета Рэспублiкi трэцяга склiкання. Яго вынiкам стала адабрэнне больш як ста законапраектаў. Прынята да ведама 20 дэкрэтаў Прэзiдэнта. Важнае значэнне для нас мае лiстападаўская сустрэча Кiраўнiка дзяржавы з кiраўнiцтвам абедзвюх палат Нацыянальнага сходу. На ёй удакладнены асноўныя прыярытэты нарматворчай дзейнасцi. Вывераны механiзм узаемаадносiнаў парламентарыяў з iншымi галiнамi ўлады. Асаблiвы акцэнт зроблены на неабходнасцi павышэння якасцi, сiстэмнасцi i стабiльнасцi iснуючага заканадаўства. На сучасным этапе гэта актуальная задача. Што ў гэтым напрамку Савет Рэспублiкi рабiў у сесiйны перыяд? Па-першае, фармiравалася прававая база сацыяльна-эканамiчных пераўтварэнняў. Разгледжана больш як 30 праектаў нарматыўных прававых актаў. Яны, у прыватнасцi, удасканальваюць рэгуляванне адносiнаў у сферы культуры, навукi i высокiх тэхналогiй, натарыяльнай, страхавой, рэкламнай i рамеснай дзейнасцi. Безумоўна, асаблiвае значэнне для рэалiзацыi сацыяльна-эканамiчных праграм будзе мець Закон «Аб бюджэце Рэспублiкi Беларусь на 2006 год». Ён прызначаны забяспечыць макраэканамiчную стабiльнасць i паскорыць развiццё рэальнага сектара эканомiкi. У iм прадугледжана агульнае знiжэнне падатковай нагрузкi на эканомiку. Адначасова павялiчаны расходы на сацыяльныя патрэбы i рэалiзацыю Дзяржаўнай праграмы адраджэння вёскi. Зроблены новы крок у развiццi падатковага заканадаўства. Па гэтай тэматыцы адобрана пяць законапраектаў. Яны перш за ўсё скiраваныя на спрашчэнне дзеючай сiстэмы падаткаабкладання. Важнае месца адводзiлася прававому рэгуляванню грамадска значных пытанняў сям’i, мацярынства i дзяцiнства. У прыватнасцi, створаны комплексны механiзм па сацыяльнай абароне дзяцей-сiрот i дзяцей, якiя засталiся без апекi бацькоў. Вызначаны памеры i парадак матэрыяльнай падтрымкi сем’яў пры нараджэннi трэцяга i наступных дзяцей. Штогод на гэтыя мэты будзе дадаткова выдзяляцца 1,5 млрд рублёў. Па-другое, адобраны шэраг законапраектаў у сферы дзяржаўна-прававога будаўнiцтва. Напрыклад, унесены папраўкi ў Кодэкс аб адмiнiстрацыйных правапарушэннях, Крымiнальны i Крымiнальна-працэсуальны кодэксы, а таксама ў законы аб Канстытуцыйным судзе i гаспадарчых судах. На ўмацаванне стабiльнасцi ў грамадстве паўплываюць таксама дапаўненнi ў законы аб зброi, аб парадку i ўмовах утрымання асоб пад вартай. Узмоцненая адказнасць за дзеяннi супраць дзяржавы, канстытуцыйных правоў i свабод грамадзян. Па-трэцяе, працягвалася пашырэнне нарматыўнай прававой базы мiжнароднага супрацоўнiцтва. Ратыфiкавана 19 мiждзяржаўных дагавораў i пагадненняў. У сесiйны перыяд значная ўвага ўдзялялася таксама мiжпарламенцкай дзейнасцi. Яе мэты вызначалiся эканамiчнымi i палiтычнымi рэалiямi. Яны адлюстроўвалi шматвектарнасць знешняй палiтыкi нашай краiны. Праведзена больш як 15 сустрэч з прадстаўнiкамi парламентаў дзяржаў Еўропы, Блiзкага Усходу i Лацiнскай Амерыкi. Нашы калегi выказалi зацiкаўленасць у пашырэннi ўзаемадзеяння з Рэспублiкай Беларусь. У ходзе афiцыйных вiзiтаў кiраўнiкоў iндыйскага i iранскага парламентаў абмяркоўвалiся стан i перспектывы гандлёва-эканамiчнага i навукова-тэхнiчнага супрацоўнiцтва. Бакi таксама пацвердзiлi блiзкасць поглядаў па асноўных пытаннях мiжнароднага парадку дня. Члены Савета Рэспублiкi актыўна працавалi ў Парламенцкiм Сходзе Саюза Беларусi i Расii, мiжпарламенцкiх асамблеях ЕўрАзЭС i СНД. Многiя ўдзельнiчалi ў мерапрыемствах Мiжпарламенцкага саюза i парламенцкай структуры ЦЕI. На 113-й Асамблеi МПС нацыянальная дэлегацыя Беларусi выбрана каардынатарам геапалiтычнай групы «Еўразiя». Атрыманы таксама статус назiральнiка ў Парламенцкай асамблеi Чарнаморскага эканамiчнага супрацоўнiцтва. Гэта ўмацавала мiжнародныя пазiцыi беларускага парламента. Важнай складовай часткай нашай работы было ўзаемадзеянне з органамi мясцовага самакiравання. Сенатары ўдзельнiчалi ў пасяджэннях кожнай чацвёртай сесii мясцовых Саветаў дэпутатаў. Яны аказвалi дапамогу ў вырашэннi надзённых праблем тэрыторый i людзей. Напрыклад, у органы выканаўчай улады накiравана каля 60 запытаў i зваротаў. У Вiцебскай вобласцi адбыўся семiнар са старшынямi абласных i Мiнскага гарадскога Саветаў дэпутатаў. У ходзе яго правядзення вывучалася практыка прымянення Закона «Аб асабiстых падсобных гаспадарках грамадзян». У вынiку ва Урадзе вырашаны ўнесеныя намi прапановы па ўпарадкаванню закупачных цэн на малако i забеспячэнню механiзаваных звёнаў сельгастэхнiкай. Паважаныя калегi! Цяпер у рамках рэалiзацыi Дзяржаўнай праграмы адраджэння вёскi ўзбуйняюцца гаспадаркi, фармiруюцца аграгарадкi. Пры гэтым фактычна мяняецца iх прававы статус. Таму ў мiжсесiйны перыяд трэба ў першую чаргу ўзмацнiць увагу да Саветаў дэпутатаў першаснага тэрытарыяльнага ўзроўню. Многiя пытаннi, што ўзнiкаюць у арганiзацыi iх работы, патрабуюць прававога рэгулявання. Лiчу, што для вырашэння мясцовых пытанняў у iх павiнна быць больш сродкаў. У адпаведнасцi з даручэннямi Кiраўнiка дзяржавы трэба будзе выпрацаваць сiстэму органаў прадстаўнiчай улады «з нiзу да верху». Пры гэтым трэба прадугледзець механiзм узаемадзеяння мясцовых Саветаў дэпутатаў з дзяржаўнымi i грамадскiмi iнстытутамi. Трэба таксама вызначыць iх ролю ў вырашэннi праблем жыццезабеспячэння насельнiцтва. Упэўнены, што такi падыход наблiзiць уладу да людзей i павысiць iх сацыяльную актыўнасць. Паважаныя члены Савета Рэспублiкi! Наперадзе ў нас важная палiтычная падзея — выбары Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь. Сенатары павiнны прыняць удзел у арганiзацыйных мерапрыемствах па iх падрыхтоўцы i правядзенню. Трэба зрабiць усё ад нас залежнае, каб людзi маглi свабодна выканаць свой канстытуцыйны абавязак i падтрымаць праводзiмы ў краiне сацыяльна-эканамiчны курс. На заканчэнне выказваю ўсiм удзячнасць за праведзеную работу, а прадстаўнiкам СМI — за аператыўнае асвятленне нашай дзейнасцi. Сардэчна вiншую з надыходзячым 2006 годам i Ражством! Моцнага здароўя, шчасця i дабрабыту вам i вашым блiзкiм у Новым годзе. Дзякую за ўвагу! Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Выступленне Старшынi Савета Рэспублiкi Нацыянальнага сходу Рэспублiкi Беларусь Г.В. Навiцкага на закрыццi трэцяй сесii Савета Рэспублiкi Нацыянальнага
|
|