21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Сенатары адобрылi праект бюджэту на 2006 год

25.08.2009 21:21 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Сяргей КАРАЛЕВIЧ

Парламенцкi дзённiк

Учора адбылiся заключныя пасяджэннi восеньскiх сесiй Савета Рэспублiкi i Палаты прадстаўнiкоў Нацыянальнага сходу Беларусi.

Асноўным пытаннем пленарнага пасяджэння верхняй палаты парламента сталi законапраекты «Аб унясеннi змяненняў i дапаўненняў у некаторыя законы Рэспублiкi Беларусь па падатковых i бюджэтных пытаннях» i «Аб бюджэце Рэспублiкi Беларусь на 2006 год». Як адзначыў старшыня камiсii па эканомiцы, бюджэту i фiнансах Сцяпан Пiсарэвiч, параметры бюджэту на наступны год дазваляюць забяспечыць высокiя тэмпы эканамiчнага росту, росту даходаў насельнiцтва i павышэння ўзроўню сацыяльнай абароны грамадзян. Паводле яго слоў, бюджэт захоўвае сацыяльную накiраванасць, прыярытэтным накiрункам застаюцца расходы на павелiчэнне аплаты працы. Сенатары аднагалосна адобрылi прыняцце законапраектаў, аднак пры гэтым зрабiлi пратакольны запiс. У прыватнасцi, члены Савета Рэспублiкi выказалi незадаволенасць практыкай размеркавання дарожных фондаў, а таксама асобнымi параметрамi фармiравання абласных i Мiнскага гарадскога бюджэтаў.

Учора сенатары таксама адобрылi законапраекты «Аб унясеннi змяненняў i дапаўненняў у Закон Рэспублiкi Беларусь «Аб статусе дэпутата мясцовага Савета дэпутатаў Рэспублiкi Беларусь», «Аб унясеннi дапаўненняў i змяненняў у некаторыя заканадаўчыя акты Рэспублiкi Беларусь па пытаннях барацьбы з фiнансаваннем тэрарыстычнай дзейнасцi», «Аб унясеннi змяненняў i дапаўненняў у законы Рэспублiкi Беларусь па пытаннях абароту i выкарыстання iмянных прыватызацыйных чэкаў «Жыллё», «Аб унясеннi змяненняў i дапаўненняў у Крымiнальны i Крымiнальна-працэсуальны кодэксы Рэспублiкi Беларусь па пытанню вызвалення асоб ад крымiнальнай адказнасцi» i iнш.

На сваiм пленарным пасяджэннi дэпутаты Палаты прадстаўнiкоў ратыфiкавалi Канвенцыю супраць прымянення допiнгу. Як адзначыў, прадстаўляючы законапраект, мiнiстр спорту i турызму Аляксандр Грыгараў, «адной з самых сур’ёзных праблем у спорце з’яўляецца прымяненне забароненых фармакалагiчных прэпаратаў». Так, паводле iнфармацыi Сусветнага антыдопiнгавага агенцтва i Iнтэрпола, нелегальны абарот асноўнага допiнгу — анабалiчных стэроiдаў — ужо перавышае абарот наркотыкаў. Сёння ў спiс забароненых прэпаратаў уключана больш чым 12.000 адзiнак, i гэты спiс практычна штомесяц папаўняецца.

Канвенцыя супраць прымянення допiнгу была прынята ў 1989 годзе. Да яе далучылася 46 дзяржаў Еўропы, акрамя Малдовы i Ватыкана. Беларусь падпiсала Канвенцыю ў 2002 годзе. Палажэннi Канвенцыi, адзначыў А. Грыгараў, «змяшчаюць комплекс мераў, накiраваных на знiжэнне даступнасцi забароненых прэпаратаў, пашыраюць вобласць супрацоўнiцтва органаў дзяржкiравання з грамадскiмi спартыўнымi арганiзацыямi як на нацыянальным, так i на мiжнародным узроўнi. Асаблiвая ўвага ўдзяляецца правядзенню навукова-даследчых работ па вывучэнню прэпаратаў i метадаў допiнгу».

Паводле слоў мiнiстра спорту i турызму, у Беларусi сiстэма антыдопiнгавага кантролю пастаянна ўдасканальваецца. Так, Нацыянальнай акадэмiяй навук прапрацоўваецца пытанне аб адкрыццi ў 2006 годзе навукова-даследчага праекта па пытаннях антыдопiнгавага кантролю ў спорце. Плануецца стварэнне антыдопiнгавай лабараторыi. На сёння, адзначыў А. Грыгараў, у свеце акрэдытаваны 33 антыдопiнгавыя лабараторыi, з дзяржаў СНД — толькi ў Расii, у стадыi акрэдытацыi знаходзiцца лабараторыя ва Украiне. Разам з тым, адзначыў мiнiстр, «адсутнасць акрэдытаванай лабараторыi з’явiлася непераадольнай перашкодай у арганiзацыi гэтай работы ў нашай краiне. Мiнiстэрства спорту займае наступальную пазiцыю i вядзе непрымiрымую барацьбу з гэтай крайне негатыўнай з’явай у спорце». Паводле яго слоў, толькi ў 2005 годзе антыдопiнгавым аддзелам Рэспублiканскага цэнтра спартыўнай медыцыны па заявах федэрацый па вiдах спорту правераны ў Маскоўскiм антыдопiнгавым цэнтры 242 пробы спартсменаў, пратэсцiраваны 93 бiялагiчна актыўныя дабаўкі.

Таксама ўчора дэпутаты прынялi ў другiм чытаннi законапраект «Аб унясеннi змяненняў i дапаўненняў у Банкаўскi кодэкс Рэспублiкi Беларусь».

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Учора адбылiся заключныя пасяджэннi восеньскiх сесiй Савета Рэспублiкi i Палаты прадстаўнiкоў Нацыянальнага сходу Беларусi
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика