Закон Рэспублiкi Беларусь
Аб унясеннi дапаўненняў i змяненняў у некаторыя заканадаўчыя акты Рэспублiкi Беларусь па пытанню ўзмацнення адказнасцi за дзеяннi, накiраваныя супраць чалавека i грамадскай бяспекi
Прыняты Палатай прадстаўнiкоў 2 снежня 2005 года Адобраны Саветам Рэспублiкi 8 снежня 2005 года Артыкул 1. Унесцi ў Крымiнальны кодэкс Рэспублiкi Беларусь ад 9 лiпеня 1999 года (Нацыянальны рэестр прававых актаў Рэспублiкi Беларусь, 1999 г., № 76, 2/50; 2003 г. № 83, 2/974) наступныя дапаўненнi i змяненнi: 1. Частку 2 артыкула 147 дапоўнiць пунктам 10 наступнага зместу: «10) агульнанебяспечным спосабам, — «. 2. Абзац першы часткi 2 артыкула 149 дапоўнiць словамi «альбо агульнанебяспечным спосабам,». 3. Артыкул 193 выкласцi ў наступнай рэдакцыi: «Артыкул 193. Арганiзацыя або кiраўнiцтва грамадскiм аб’яднаннем, рэлiгiйнай арганiзацыяй, якiя замахваюцца на асобу, правы i абавязкi грамадзян 1. Арганiзацыя або кiраўнiцтва палiтычнай партыяй, iншым грамадскiм аб’яднаннем, рэлiгiйнай арганiзацыяй, дзейнасць якiх звязана з насiллем над грамадзянамi, або з нанясеннем iм цялесных пашкоджанняў, або з iншымi замахамi на правы, свабоды i законныя iнтарэсы грамадзян, або з перашкаджаннем выкананню грамадзянамi iх дзяржаўных, грамадскiх, сямейных абавязкаў, — караюцца арыштам на тэрмiн да шасцi месяцаў цi пазбаўленнем волi на тэрмiн да двух гадоў. 2. Тыя ж дзеяннi, звязаныя з арганiзацыяй або кiраўнiцтвам палiтычнай партыяй, iншым грамадскiм аб’яднаннем, рэлiгiйнай арганiзацыяй, якiя ўказаны ў частцы першай гэтага артыкула i якiя не прайшлi ва ўстаноўленым парадку дзяржаўную рэгiстрацыю, — караюцца арыштам на тэрмiн да шасцi месяцаў цi пазбаўленнем волi на тэрмiн да трох гадоў.». 4. Дапоўнiць Кодэкс артыкулам 1931 наступнага зместу: «Артыкул 1931. Незаконныя арганiзацыя дзейнасцi грамадскага аб’яднання, рэлiгiйнай арганiзацыi цi фонду або ўдзел у iх дзейнасцi Арганiзацыя дзейнасцi або ўдзел у дзейнасцi палiтычнай партыi, iншага грамадскага аб’яднання, рэлiгiйнай арганiзацыi цi фонду, у адносiнах да якiх ёсць уступiўшае ў законную сiлу рашэнне ўпаўнаважанага дзяржаўнага органа аб iх лiквiдацыi цi прыпыненнi iх дзейнасцi, а таксама арганiзацыя дзейнасцi або ўдзел у дзейнасцi палiтычнай партыi, iншага грамадскага аб’яднання, рэлiгiйнай арганiзацыi цi фонду, якiя не прайшлi ва ўстаноўленым парадку дзяржаўную рэгiстрацыю, — караюцца штрафам, або арыштам на тэрмiн да шасцi месяцаў, або пазбаўленнем волi на тэрмiн да двух гадоў. Заўвагi: 1. Пад удзелам у дзейнасцi палiтычнай партыi, iншага грамадскага аб’яднання, рэлiгiйнай арганiзацыi цi фонду ў гэтым артыкуле разумеюцца дзеяннi, накiраваныя на дасягненне мэтаў указаных аб’яднання, арганiзацыi цi фонду, у тым лiку вызначаных у iх статутных i iншых дакументах. 2. Дзеянне гэтага артыкула не пашыраецца на арганiзацыю дзейнасцi або ўдзел у дзейнасцi палiтычнай партыi, iншага грамадскага аб’яднання, рэлiгiйнай арганiзацыi цi фонду, у адносiнах да якiх маецца ўступiўшае ў законную сiлу рашэнне ўпаўнаважанага дзяржаўнага органа аб прыпыненнi iх дзейнасцi, якая накiравана на ўстараненне парушэнняў, што з’явiлiся падставай для прыпынення дзейнасцi, а таксама на арганiзацыю дзейнасцi або ўдзел у дзейнасцi палiтычнай партыi, iншага грамадскага аб’яднання, рэлiгiйнай арганiзацыi цi фонду, звязаных з iх дзяржаўнай рэгiстрацыяй ва ўстаноўленым парадку. 3. Асоба, якая добраахвотна спынiла дзеяннi, прадугледжаныя гэтым артыкулам, i заявiла аб гэтым дзяржаўным органам, вызваляецца ад крымiнальнай адказнасцi, калi ў яе дзеяннях не змяшчаецца саставу iншага злачынства. Дадзенае палажэнне не пашыраецца на асоб, якiя ўчынiлi аналагiчныя дзеяннi на працягу двух гадоў пасля добраахвотнага спынення дзеянняў, прадугледжаных гэтым артыкулам.». 5. У артыкуле 285: у абзацы другiм часткi 1 слова «дванаццацi» замянiць словам «трынаццацi»; абзац другi часткi 2 выкласцi ў наступнай рэдакцыi: «караецца пазбаўленнем волi на тэрмiн ад трох да сямi гадоў з канфiскацыяй маёмасцi цi без канфiскацыi.». 6. Абзац першы часткi 1 артыкулаў 289 i 290 пасля слоў «у мэтах» дапоўнiць словамi «дэстабiлiзацыi грамадскага парадку, або». 7. Артыкул 293 дапоўнiць часткай 3 наступнага зместу: «3. Навучанне цi iншая падрыхтоўка асоб для ўдзелу ў масавых беспарадках, якiя суправаджаюцца ўчыненнем дзеянняў, прадугледжаных часткай першай гэтага артыкула, а таксама фiнансаванне цi iншае матэрыяльнае забеспячэнне такой дзейнасцi — караюцца арыштам на тэрмiн да шасцi месяцаў цi пазбаўленнем волi на тэрмiн да трох гадоў.». 8. У артыкуле 295: у абзацы другiм часткi 2 словы «шасцi гадоў» замянiць словамi «сямi гадоў з канфiскацыяй маёмасцi цi без канфiскацыi»; у абзацы другiм часткi 3 слова «васьмi» замянiць словам «дзесяцi»; у абзацы другiм часткi 4 слова «дзесяцi» замянiць словам «дванаццацi». 9. Частку 3 артыкула 339 выкласцi ў наступнай рэдакцыi: «3. Дзеяннi, якiя прадугледжаны часткамi першай цi другой гэтага артыкула, учыненыя з прымяненнем зброi, iншых прадметаў, што выкарыстоўваюцца ў якасцi зброi для нанясення цялесных пашкоджанняў, прымяненнем выбуховых рэчываў цi выбуховых устройстваў або ўчыненыя з пагрозай iх прымянення, пры адсутнасцi прымет больш цяжкага злачынства (асаблiва злоснае хулiганства) — караюцца пазбаўленнем волi на тэрмiн ад трох да дзесяцi гадоў.». 10. У артыкуле 342: назву артыкула выкласцi ў наступнай рэдакцыi: «Артыкул 342. Арганiзацыя i падрыхтоўка дзеянняў, якiя груба парушаюць грамадскi парадак, або актыўны ўдзел у iх»; у абзацы першым слова «Арганiзацыя» замянiць словамi «1. Арганiзацыя»; дапоўнiць артыкул часткай 2 наступнага зместу: «2. Навучанне цi iншая падрыхтоўка асоб для ўдзелу ў групавых дзеяннях, якiя груба парушаюць грамадскi парадак, а таксама фiнансаванне цi iншае матэрыяльнае забеспячэнне такой дзейнасцi пры адсутнасцi прымет больш цяжкага злачынства — караюцца арыштам на тэрмiн да шасцi месяцаў цi пазбаўленнем волi на тэрмiн да двух гадоў.». 11. У артыкуле 357: назва артыкула пасля слова «Змова» дапоўнiць словамi «або iншыя дзеяннi, учыненыя»; абзац першы часткi 1 выкласцi ў наступнай рэдакцыi: «1. Змова або iншыя дзеяннi, учыненыя з мэтай захопу цi ўтрымання дзяржаўнай улады неканстытуцыйным шляхам, — «; заўвага да артыкула пасля слова «змовы» дапоўнiць словамi «або iншых дзеянняў, учыненых з мэтай захопу цi ўтрымання дзяржаўнай улады неканстытуцыйным шляхам,». 12. Артыкул 361 выкласцi ў наступнай рэдакцыi: «Артыкул 361. Заклiкi да дзеянняў, накiраваных ва ўрон знешняй бяспекi Рэспублiкi Беларусь, яе суверэнiтэту, тэрытарыяльнай недатыкальнасцi, нацыянальнай бяспецы i абараназдольнасцi 1. Публiчныя заклiкi да захопу дзяржаўнай улады, цi гвалтоўнаму змяненню канстытуцыйнага ладу Рэспублiкi Беларусь, цi здрады дзяржаве, цi ўчыненню тэрарыстычнага акта цi дыверсii, цi ажыццяўленню iншых дзеянняў ва ўрон знешняй бяспекi Рэспублiкi Беларусь, яе суверэнiтэту, тэрытарыяльнай недатыкальнасцi, нацыянальнай бяспецы i абараназдольнасцi або распаўсюджванне матэрыялаў, якiя змяшчаюць такiя заклiкi, — караюцца арыштам на тэрмiн да шасцi месяцаў цi пазбаўленнем волi на тэрмiн да трох гадоў. 2. Заклiкi, якiя звернуты да iншаземнай дзяржавы, iншаземнай цi мiжнароднай арганiзацыi, ажыццявiць дзеяннi ва ўрон знешняй бяспекi Рэспублiкi Беларусь, яе суверэнiтэту, тэрытарыяльнай недатыкальнасцi, нацыянальнай бяспецы i абараназдольнасцi або распаўсюджванне матэрыялаў, якiя змяшчаюць такiя заклiкi, пры адсутнасцi прымет больш цяжкага злачынства — караюцца арыштам на тэрмiн да шасцi месяцаў цi пазбаўленнем волi на тэрмiн да трох гадоў. 3. Дзеяннi, якiя прадугледжаны часткамi першай цi другой гэтага артыкула, учыненыя з выкарыстаннем сродкаў масавай iнфармацыi, — караюцца пазбаўленнем волi на тэрмiн ад двух да пяцi гадоў.». 13. Дапоўнiць Кодэкс артыкулам 3691 наступнага зместу: «Артыкул 3691. Дыскрэдытацыя Рэспублiкi Беларусь Прадастаўленне iншаземнай дзяржаве, iншаземнай цi мiжнароднай арганiзацыi заведама непраўдзiвых звестак аб палiтычным, эканамiчным, сацыяльным, ваенным цi мiжнародным становiшчы Рэспублiкi Беларусь, прававым становiшчы грамадзян у Рэспублiцы Беларусь, якiя дыскрэдытуюць Рэспублiку Беларусь цi яе органы ўлады (дыскрэдытацыя Рэспублiкi Беларусь), — караецца арыштам на тэрмiн да шасцi месяцаў цi пазбаўленнем волi на тэрмiн да двух гадоў.». 14. Абзац першы артыкула 382 дапоўнiць словамi «або звязанае з удзелам на гэтай падставе ў перамовах цi iншых сустрэчах з прадстаўнiкамi iншаземных дзяржаў, iншаземных цi мiжнародных арганiзацый або ў пасяджэннях мiжнародных арганiзацый,». Артыкул 2. Унесцi ў Крымiнальна-працэсуальны кодэкс Рэспублiкi Беларусь ад 16 лiпеня 1999 года (Нацыянальны рэестр прававых актаў Рэспублiкi Беларусь, 2000 г., № 77—78, 2/71; 2003 г., № 8, 2/922) наступныя змяненнi i дапаўненне: 1. У частцы 4 артыкула 108: словы «артыкулам 286, часткай трэцяй артыкула 289» замянiць словамi «артыкуламi 286, 289»; словы «цяжкага злачынства, якое прадугледжана часткай другой артыкула 285» замянiць словамi «цяжкiх злачынстваў, якiя прадугледжаны часткай другой артыкула 285 i часткай трэцяй артыкула 339». 2. Частку 6 артыкула 182 пасля лiчбаў «128—134» дапоўнiць лiчбамi «, 3691». Артыкул 3. Абзац восьмы артыкула 3 Закона Рэспублiкi Беларусь ад 3 студзеня 2002 года «Аб барацьбе з тэрарызмам» (Нацыянальны рэестр прававых актаў Рэспублiкi Беларусь, 2002 г., № 6, 2/825) пасля слоў «у мэтах» дапоўнiць словамi «дэстабiлiзацыi грамадскага парадку, або». Артыкул 4. Гэты Закон уступае ў сiлу праз дзесяць дзён пасля яго афiцыйнага апублiкавання. Артыкул 5. Савету Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь у трохмесячны тэрмiн пасля ўступлення ў сiлу гэтага Закона прыняць меры, неабходныя для яго рэалiзацыi. Прэзiдэнт Рэспублiкi Беларусь А. Лукашэнка. 15 снежня 2005 года, г. Мiнск. № 71-З
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Аб унясеннi дапаўненняў i змяненняў у некаторыя заканадаўчыя акты Рэспублiкi Беларусь па пытанню ўзмацнення адказнасцi за дзеяннi, накiраваныя супра |
|