21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

ДЭПУТАТЫ ЗРАБІЛІ ЧАРГОВЫ КРОК У РАЗВІЦЦІ НАШАЙ ДЗЯРЖАЎНАСЦІ

25.08.2009 21:21 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Выступленне Старшынi Палаты прадстаўнiкоў Нацыянальнага сходу Рэспублiкi Беларусь У.М. Канаплёва на закрыццi трэцяй сесi Палаты прадстаўнiкоў Нацыянальнага сходу Рэспублiкi Беларусь трэцяга склiкання




Паважаныя дэпутаты, члены Урада, прадстаўнiкi сродкаў масавай iнфармацыi, запрошаныя!

Парадак дня трэцяй сесii Палаты прадстаўнiкоў вычарпаны, i сённяшнiм пасяджэннем мы падводзiм рысу пад усёй нашай работай у гэтым годзе. Галоўны вывад вiдавочны — дэпутаты даказалi свой высокi прафесiяналiзм i зрабiлi чарговы крок у развiццi нашай дзяржаўнасцi.

У перыяд трэцяй сесii работа iшла вельмi напружана.

Адным з важнейшых рашэнняў, прынятых трэцяй сесiяй, безумоўна, стала назначэнне чарговых выбараў Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь, якiя з’яўляюцца выключна важнай падзеяй у жыццi любой дэмакратычнай дзяржавы. Своечасовы i арганiзаваны старт чарговай выбарчай кампанii дадзены, i мы павiнны актыўна падключыцца да таго, каб яна прайшла паспяхова на ўсiх сваiх этапах.

Як звычайна, шмат увагi дэпутаты ўдзялялi разгляду законапраектаў. Так, за гэты перыяд прынята 30 законапраектаў у першым чытаннi, 56 — у другiм (усе яны датычацца важнейшых напрамкаў развiцця нашага грамадства), у тым лiку ратыфiкавана 19 мiжнародных дагавораў, прынята да ведама 8 часовых дэкрэтаў Прэзiдэнта.

У лiку найбольш значных законапраектаў неабходна адзначыць Закон «Аб зацвярджэннi Асноўных напрамкаў унутранай i знешняй палiтыкi Рэспублiкi Беларусь». Па сутнасцi, ён з’яўляецца арыенцiрам для ўсёй нашай далейшай заканатворчасцi.

Аператыўна i якасна быў разгледжаны i прыняты праект Закона «Аб бюджэце Рэспублiкi Беларусь на 2006 год». Адношу гэта на канструктыўнае ўзаемадзеяння дэпутатаў i членаў Урада. Пазiцыi супалi ў галоўным — бюджэт мае ярка выражаную сацыяльную накiраванасць.

Для стымулявання дзейнасцi суб’ектаў гаспадарання былi прыняты змяненнi ў па- датковае заканадаўства i праект новай рэдакцыi Закона аб акцыянерных таварыствах.

Атрымала далейшае развiццё заканадаўства ў сацыяльнай сферы. Гэта закранула пытаннi падтрымкi дзяцей i сем’яў, якiя iх выхоўваюць; прыняты шэраг законапраектаў у сферы адукацыi. Яны лагiчна працягваюць курс нашай дзяржавы на дастойнае i ўсебаковае развiццё дзяцей i моладзi.

Дзяржава павiнна ствараць грамадзянам умовы для паўнацэннай працы, рэалiзацыi iх творчых магчымасцяў, абараняць iх ад любых пагроз i насiлля. На гэта арыентаваны прынятыя законапраекты ў сферы барацьбы з тэрарызмам, карупцыяй, процiдзеяння экстрэмiзму, узмацнення адказнасцi за дзеяннi, накiраваныя супраць чалавека i грамадскай бяспекi.

Адна з апор беларускай дзяржаўнасцi — нацыянальная самасвядомасць i пачуццё патрыятызму грамадзян. Але без ведання сваёй гiсторыi, традыцый народа выхаваць гэтыя якасцi немагчыма. Менавiта таму высокай ацэнкi заслугоўваюць прынятыя законапраекты «Аб ахове гiсторыка-культурнай спадчыны Рэспублiкi Беларусь», «Аб музеях i Музейным фондзе Рэспублiкi Беларусь».

Такiм чынам, заканатворчая дзейнасць дэпутацкага корпуса была накiравана на паслядоўнае вырашэнне самых актуальных пытанняў жыцця дзяржавы i грамадства.

У забеспячэннi эфектыўнасцi закана- творчасцi нам, безумоўна, дапамагаюць рэгулярныя сустрэчы з нашымi выбаршчыкамi, штодзённая ўвага да iх патрэб i спадзяванняў.

Актыўна працягвалася i мiжнародная дзейнасць Палаты прадстаўнiкоў. Наладжвалася i паглыблялася ўзаемадзеянне з парламентарыямi iншых краiн як у рамках двухбаковых адносiнаў, так i на ўзроўнi мiжпарламенцкiх арганiзацый.

Плённа працавала расiйска-беларуская камiсiя па падрыхтоўцы праекта Канстытуцыйнага Акта Саюзнай дзяржавы.

Асаблiва адзначу факт атрымання Нацыянальным сходам Рэспублiкi Беларусь статусу назiральнiка ў Парламенцкай асамблеi Чарнаморскага эканамiчнага супрацоўнiцтва. Перад намi адкрываюцца новыя магчымасцi прасоўвання знешнепалiтычных i знешнеэканамiчных iнтарэсаў краiны за яе межы.

Аператыўны разгляд законапраекта аб ратыфiкацыi Канстытуцыi Мiжнароднай арганiзацыi па мiграцыi забяспечыў у гэтым годзе ўступленне нашай краiны ў гэту мiжнародную структуру.

Паважаныя дэпутаты!

Пазiтыўна ацэньваючы нашу дзейнасць, хачу падкрэслiць, што мы не павiнны спыняцца на дасягнутым. Мы ўступаем у новае пяцiгоддзе, задачы перад намi стаяць вялiкiя, i мы павiнны максiмальна засяродзiцца на iх вырашэннi.

На сустрэчы з членамi Савета Палаты прадстаўнiкоў i Прэзiдыума Савета Рэспублiкi Нацыянальнага сходу Рэспублiкi Беларусь 24 лiстапада 2005 года Кiраўнiк дзяржавы паставiў перад парламентарыямi дакладную задачу: законы павiнны садзейнiчаць развiццю прагрэсiўных працэсаў у грамадстве, быць зразумелымi для людзей, рэальнымi i своечасовымi.

Менавiта так мы i павiнны з вамi працаваць. Для гэтага ў нас ёсць неабходны рэсурс i магчымасцi.

У перыяд падрыхтоўкi да чацвёртай сесii нам трэба будзе сур’ёзна працаваць. Ужо на сённяшнi дзень у Палаце прадстаўнiкоў знаходзiцца больш за 60 праектаў законаў. Iдзе работа па падрыхтоўцы да разгляду праектаў Кодэкса аб судовым ладзе i статусе суддзяў, Працэсуальна-выканаўчага кодэкса аб адмiнiстрацыйных правапарушэннях, а таксама новых рэдакцый Мытнага i Жыллёвага кодэксаў. Плануецца ўнясенне праектаў Бюджэтнага кодэкса i Асаблiвай часткi Падатковага кодэкса, да работы над якiмi мы таксама павiнны быць гатовыя.

Паважаныя таварышы!

Надыходзячы 2006 год для нашай краiны мае важнае грамадска-палiтычнае значэнне. Разам з маючымi адбыцца ў наступным годзе прэзiдэнцкiмi выбарамi ён будзе насычаны i iншымi важнымi падзеямi.

2006 год — гэта i год 20-годдзя Чарнобыльскай катастрофы. Дэпутаты не павiнны заставацца ў баку ад удзелу ў памятных мерапрыемствах, прысвечаных гэтай трагiчнай падзеi. Неабходна яшчэ раз прыцягнуць увагу мiжнароднай грамадскасцi да праблем нашых пацярпеўшых рэгiёнаў.

Надыходзячы год будзе годам 10-годдзя з дня ўтварэння Палаты прадстаўнiкоў Нацыянальнага сходу Рэспублiкi Беларусь. Мы павiнны дастойнай працай, з важкiмi вынiкамi ў заканатворчай дзейнасцi прыйсцi да гэтай даты.

Паважаныя калегi!

На заканчэнне хачу падзякаваць усiм вам за паспяховую работу, павiншаваць усiх прысутных з надыходзячым Новым годам i Ражством, пажадаць здароўя, шчасця i новых працоўных здзяйсненняў!


 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Выступленне Старшынi Палаты прадстаўнiкоў Нацыянальнага сходу Рэспублiкi Беларусь У.М. Канаплёва на закрыццi трэцяй сесi Палаты прадстаўнiкоў Нацыянал
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика