Першым чынам самалёты
Iгар МАКСIМАЎ
Днямi ў 206-ю штурмавую авiяцыйную базу Ваенна-паветраных сiл i Войскаў процiпаветранай абароны (г. Лiда) была пастаўлена першая пара вучэбна-трэнiровачных самалётаў Л-39.
Адзiн з iх пiлатаваў намеснiк камандуючага ВПС i войскамi ППА РБ, начальнiк авiяцыi генерал-маёр Мiхаiл Лявiцкi. Дзесяць адзiнак лятальнай тэхнiкi Беларусь набыла ва Украiне пасля рамонту на авiязаводах Чугуева i Адэсы. Самалёты афарбаваныя ў колеры нацыянальнага сцяга i маюць на борце надпiс «Белая Русь». Дарэчы, менавiта так будзе называцца пiлатажная група, якую плануецца стварыць у перспектыве на базе Л-39. У цырымонii сустрэчы лятальных апаратаў узялi ўдзел мiнiстр абароны РБ генерал-палкоўнiк Леанiд Мальцаў, старшыня Дзяржаўнага ваенна-прамысловага камiтэта Мiкалай Азаматаў, намеснiк Дзяржаўнага сакратара Савета Бяспекi Мiхаiл Шалёў. Л-39 — першыя ваенныя самалёты, якiя набыла наша краiна за сваю гiсторыю. Яны будуць спрыяць падрыхтоўцы беларускiх ваенных лётчыкаў.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Днямi ў 206-ю штурмавую авiяцыйную базу Ваенна-паветраных сiл i Войскаў процiпаветранай абароны (г. Лiда) была пастаўлена першая пара вучэбна-трэнiров
|
|