Святкуйце спакойна!
Мiкола ДЗЯБЁЛА
Падчас калядных i навагоднiх святаў беларуская мiлiцыя будзе пераведзена на ўзмоцнены варыянт нясення службы.
Як паведамiў начальнiк упраўлення iнфармацыi i грамадскiх сувязяў МУС краiны Генадзь Клепча, па ўсёй Беларусi будзе арганiзавана амаль 7 тысяч месцаў правядзення святочных мерапрыемстваў. Штодзень у населеных пунктах ахоўваць грамадскi парадак будуць больш за 3 тысячы мiлiцыянераў. А навагоднюю ноч на службе правядуць каля 10 тысяч вартавых правапарадку. Мiнiстэрства ўнутраных спраў звяртаецца да грамадзян з просьбай не парушаць парадак i выконваць меры перасцярогi пры выкарыстаннi пiратэхнiчных вырабаў. Дарэчы, з пачатку снежня толькi мiлiцыяй Брэсцкай вобласцi канфiскавана незаконна ўвезенай з Польшчы i Украiны пiратэхнiкi больш як на 30 мiльёнаў рублёў.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Падчас калядных i навагоднiх святаў беларуская мiлiцыя будзе пераведзена на ўзмоцнены варыянт нясення службы
|
|