У ноч на суботу пагоршыцца надвор’е
У блiжэйшыя суткi Беларусь апынецца пад уплывам вобласцi павышанага цiску, таму ў асобных раёнах пройдзе невялiкi снег, на асобных участках дарог галалёдзiца, паведамiла карэспандэнту БЕЛТА галоўны сiноптык Рэспублiканскага гiдраметцэнтра Вольга Фядотава. Тэмпература паветра ў начныя гадзiны будзе 6-11 градусаў марозу, пры праясненнях — да мiнус 14 градусаў. Днём яна складзе 3-9 градусаў нiжэй за нуль. Аднак у суботу, 24 снежня, атлантычны цыклон прынясе ў Беларусь снег, месцамi мяцелiцы. Марозы аслабнуць. Ноччу тэмпература паветра складзе ад 3 да 9 градусаў марозу, днём — ад нуля да мiнус 5 градусаў. У Брэсцкай i Гродзенскай абласцях яна можа павысiцца да плюс 1 градуса. У нядзелю, 25 снежня, чакаецца слабамарознае надвор’е, часам пройдзе невялiкi снег, тэмпература паветра складзе ад нуля да мiнус 6 градусаў.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У блiжэйшыя суткi Беларусь апынецца пад уплывам вобласцi павышанага цiску, таму ў асобных раёнах пройдзе невялiкi снег, на асобных участках дарог гала
|
|