Большасць даведак —бясплатна
Пастановай Савета Мiнiстраў Беларусi № 1450 ад 14 снежня гэтага года ўстаноўлены парадак работы з грамадзянамi па выдачы даведак i iншых дакументаў у Мiнiстэрстве аховы здароўя i дзяржаўных арганiзацыях аховы здароўя. Рашэнне ўрада ўступiць у сiлу з 1 студзеня 2006 года. З гэтага часу большасць даведак у Мiнiстэрстве аховы здароўя i медустановах будуць выдаваць бясплатна i на працягу аднаго дня.
Выключэнне складуць тры дакументы. На прадастаўленне грамадзянам рашэння аб неабходнасцi змены полу прадугледжана 10 дзён пасля правядзення пасяджэння спецыяльнай камiсii. Атрымаць даведку для наведвання басейна можна на працягу 3 дзён пасля агляду ўчастковым урачом-тэрапеўтам або педыятрам. Да аднаго месяца зойме атрыманне экспертнага заключэння аб наяўнасцi прычыннай сувязi захворвання, што прывяло да iнвалiднасцi або смерцi, з наступствамi катастрофы на Чарнобыльскай АЭС, з пражываннем на забруджанай радыенуклiдамi тэрыторыi, з радыяцыйным уздзеяннем. БЕЛТА.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Пастановай Савета Мiнiстраў Беларусi № 1450 ад 14 снежня гэтага года ўстаноўлены парадак работы з грамадзянамi па выдачы даведак i iншых дакументаў у
|
|