21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Кадры i фiнансы вырашаюць усё

25.08.2009 21:21 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Наталля УЛАДЗIМIРАВА

Учора Старшыня Савета Рэспублiкi Нацыянальнага сходу Рэспублiкi Беларусь Генадзь Навiцкi сустрэўся са старшынямi раённых i гарадскiх саветаў дэпутатаў, каб разам з iмi абмеркаваць задачы, якiя стаяць перад нацыянальным парламентам i структурамi мясцовай улады.

— Мы сабралiся тут не для таго, каб паслухаць чыёсьцi выступленне i раз’ехацца па дамах. Я хацеў бы, каб тут, у гэтай зале, адбыўся шчыры, адкрыты дыялог, каб былi ўзняты i абмеркаваны тэмы, якiя хвалююць i нас, i вас, — падкрэслiў Генадзь Навiцкi, звяртаючыся да прысутных.

Жыццё, як вядома, не стаiць на месцы. I задача дэпутатаў усiх узроўняў — такiя змяненнi адсочваць i своечасова адлюстроўваць у законах. Аднак спяшацца ў гэтай справе не варта — сёння дастаткова ўдасканальваць тую заканадаўчую базу, якая ёсць, сказаў Старшыня Савета Рэспублiкi.

Але працаваць над выяўленнем слабых бакоў заканадаўства, выцягваць «з глыбiнь» праблемы трэба не ў кабiнетах, а апусцiўшыся на зямлю. Менавiта адтуль лепш бачна, як працуе тая цi iншая форма закона, дэкрэта цi ўказа. Неабходна дайсцi да людзей i зразумець, чаму ўзнiклi тыя цi iншыя прабелы i пытаннi, данесцi iх да вышэйшых «эшалонаў» улады i стварыць, нарэшце, механiзм узаемадзеяння, якi працаваў бы на апярэджанне гэтых праблем.

Генадзь Навiцкi падкрэслiў, што неабходна тэрмiнова вызначыць i дакладна акрэслiць функцыi саветаў дэпутатаў на месцах, а таксама забяспечыць гэтыя функцыi фiнансава — каб органы мясцовага кiравання i самакiравання маглi самастойна вырашаць шматлiкiя пытаннi жыццядзейнасцi чалавека. А для гэтага «нарматворчая дзейнасць мясцовых саветаў павiнна быць удасканалена ў самы блiжэйшы час».

Найбольшае ажыўленне i бурную рэакцыю ў зале выклiкала пытанне, звязанае з магчымым пераводам пярвiчнага звяна ўлады (сельскiх i пасялковых саветаў дэпутатаў) на ўзровень адмiнiстрацыi населеных пунктаў. Пераважная большасць прысутных выказалася супраць такой прапановы — на iх погляд, паспешлiвай i не да канца прадуманай. Як падкрэслiлi ўдзельнiкi сустрэчы, сённяшняя форма ўлады, калi старшыня сельсавета з’яўляецца прадстаўнiком i заканадаўчай, i выканаўчай улады адначасова, адпавядае патрабаванням рэчаiснасцi. У пярвiчнага звяна ўлады павiнен быць статус менавiта сельсавета, а не адмiнiстрацыi. «У процiлеглым выпадку мы адштурхнём простых людзей ад удзелу ў кiраваннi дзяржавай i тым самым зацiснем само паняцце, сам сэнс самакiравання. Такi iнстытут, як сельсавет, разбураць нельга», — менавiта так выказвалiся многiя ўдзельнiкi сустрэчы.

Прысутныя прыйшлi да высновы, што сёння як нiколi нiзавое звяно ўлады мае патрэбу ў падтрымцы. Для таго, каб сельсаветы маглi дастойна спраўляцца з ускладзенымi на iх функцыямi, iх трэба ўмацаваць па трох асноўных пазiцыях: кадры, фiнансы i матэрыяльная база. «Мы ўдзячныя, што на нашы праблемы нарэшце пачалi звяртаць увагу ў вышэйшых структурах улады, бо да нядаўняга часу сельсаветы варылiся ва ўласным саку. Многае на месцах залежыць ад нас, але ж i нам патрэбна дапамога», — выказалiся старшынi раённых i гарадскiх саветаў дэпутатаў падчас сустрэчы.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Учора Старшыня Савета Рэспублiкi Нацыянальнага сходу Рэспублiкi Беларусь Генадзь Навiцкi сустрэўся са старшынямi раённых i гарадскiх саветаў дэпутатаў
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика