Цi будзе сапраўдным талон на бясплатны праезд?
Я iнвалiд Вялiкай Айчыннай вайны. Маю нявыкарыстаны за 2005 год талон на бясплатны праезд на чыгунцы. Цi застанецца ён сапраўдным на наступны год?
Мiхаiл Трафiмавiч Чарняўскi, к.п. Нарач Мядзельскага раёна. Каб даць адказ на пытанне чытача, мы звярнулiся да вядучага iнжынера аддзела вакзалаў пасажырскай службы ўпраўлення Беларускай чыгункi Алены Хамiчэнка. На жаль, Мiхаiл Трафiмавiч не ўдакладнiў, якую ён мае групу iнвалiднасцi, таму тлумачэннi можна даць толькi ў агульных рысах. Так, iнвалiды I i II групы, якiя маюць права на бясплатны праезд па СНД i ўнутры краiны, павiнны рэалiзаваць гэта права па прынцыпу «год у год», г.зн. талоны, выдадзеныя iм на 2005 год будуць сапраўднымi толькi да канца гэтага года. Прычым трэба памятаць, што талон «туды» сапраўдны да 31 снежня 2005 года, а талон «назад» — да 31 студзеня 2006 года. Крыху iншая сiтуацыя з iнвалiдамi III групы, якiя маюць 50-працэнтную льготу пры паездках па СНД. Нявыкарыстаны талон за 2005 год будзе сапраўдным i надалей — яго, у прыватнасцi, можна будзе выкарыстаць у наступным годзе, далучыўшы да талона за 2006 год. Згаданая сiтуацыя з выкарыстаннем iнвалiдамi Вялiкай Айчыннай вайны талонаў на бясплатны праезд рэгулюецца мiжурадавым пагадненнем ад 12 сакавiка 1993 года i Законам Рэспублiкi Беларусь «Аб ветэранах».
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Я iнвалiд Вялiкай Айчыннай вайны. Маю нявыкарыстаны за 2005 год талон на бясплатны праезд на чыгунцы. Цi застанецца ён сапраўдным на наступны год?
|
|