21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Тарыфны «штыль»

25.08.2009 21:21 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Мiкалай ЛIТВIНАЎ

Жыллё маё

Плацяжы за кватэру застаюцца ў 5-доларавым «калiдоры»

На працягу гэтага года на «тарыфным фронце» было надзвычай спакойна. Плацяжы за кватэру павялiчвалiся без вялiкiх рыўкоў. Хоць трэба заўважыць, што пэўныя змяненнi ў «жыроўкi» жыхароў усё ж былi ўнесены — «патаўсцелi» стратэгiчныя пазiцыi. У першую чаргу гэта датычыцца цеплазабеспячэння, паколькi адпаведны радок складае амаль палову агульнай сумы плацежкi. Паступовы рост «энергетычных» плацяжоў насельнiцтва пачаўся ўжо з 1 красавiка. Пастановай урада было зацверджана, што тарыфы на газ i электрычнасць штомесяц павышаюцца на 2 працэнты, а на цяпло — на 0,67 працэнта. Такiм чынам, iх агульнае павелiчэнне сёлета адпаведна склала 18 i 6 працэнтаў.

Праўда, у грашовым выражэннi павелiчэнне «энергетычных» пазiцый аказалася адносна невялiкiм — паводле разлiкаў спецыялiстаў, рост да канца года складзе 2,46 долара. Гэта прыкладна палова той велiчынi, у межах якой камунальнiкi могуць павышаць плацяжы за кватэру. Астатнiя 2,54 дол. планавалася «дабраць» за кошт павышэнняў расцэнак на iншыя вiды плацяжоў. Перш за ўсё ў лiк «патаўсцелых» трапiла стаўка платы за тэхнiчнае абслугоўванне жылля. Яе павелiчэнне аказалася адчувальным, паколькi адпаведна выраслi i адлiчэннi на капiтальны рамонт (нагадаем, што гэтыя налiчэннi роўныя памеру платы за тэхабслугоўванне i таксама робяцца ў залежнасцi ад агульнай плошчы кватэры). Такiм чынам, пасля ўсiх «узрушэнняў» тарыф складае 180 рублёў за «квадрат».

Вось, калi вельмi коратка, як выглядала сёлетняя тарыфная палiтыка. Сiтуацыя нагадвае леташнюю, калi рост плацяжоў за кватэру таксама быў абмежаваны 5 доларамi. Роўна год таму ўвесь набор паслуг для стандартнай аднапакаёвай кватэры агульнай плошчай 32 кв. метры, дзе пражываюць 2 чалавекi, у сярэднiм «пацягнуў» на 60,9 тысячы рублёў (35,6 тыс. руб. — па летняму «раскладу»). За двухпакаёўку (48 кв. метраў, 3 чалавекi) трэба было вылажыць 91,4 (53,5) тыс. рублёў, за трохпакаёўку (69 кв. м, 4 чалавекi) — 127,3 (72,9) тыс. рублёў. Самымi значнымi пазiцыямi аказалiся ацяпленне i гарачая вада. Па першай пазiцыi разлiкi (у залежнасцi ад метражу i колькасцi жыхароў) склалi адпаведна 25,2, 37,9 i 54,4 тысячы рублёў, а па другой — 8,8, 13,2 i 17,6 тыс. рублёў. Паводле даных Мiнiстэрства эканомiкi, летась плацяжы за кватэру ў сярэднiм узраслi на 10,8 тысячы рублёў (на 4,97 долара).

Так што камунальнiкi ўтрымалiся ў зададзеным «калiдоры». Iншае пытанне — якой цаной? Па вынiках мiнулага года ўзровень пакрыцця жыхарамi затрат на аказанне жыллёва-камунальных паслуг склаў 45,5 працэнта (што амаль на 15 працэнтаў менш за планавую лiчбу, якая была зацверджана ў бюджэце). За тэхнiчнае абслугоўванне жылля год таму насельнiцтва вяртала 33,2 працэнта, за цеплазабеспячэнне — 50,8, за халодную ваду — дзесьцi 37, за карыстанне лiфтам — 52,6, за вываз i абясшкоджванне цвёрдых бытавых адходаў — 75,4 працэнта.

Як выглядае сiтуацыя сёлета? Паводле iнфармацыi Мiнiстэрства жыллёва-камунальнай гаспадаркi, з 1 снежня сярэднi памер плацяжоў за кватэру для жыхароў стандартнай аднапакаёўкi складае 67,4 тысячы рублёў (40,8 тыс. руб. — па «летнiх» расцэнках). Двухпакаёўка «заважыла» 101,2 (61,2) тыс. рублёў, трохпакаёўка — 140,9 (83,4) тыс. руб. Такiм чынам, за год выдаткi жыхароў у сярэднiм павялiчылiся на 6,5—13,6 тысячы рублёў. Трэба чарговы раз узгадаць, што прыведзеныя лiчбы з’яўляюцца хутчэй разлiковымi i могуць адрознiвацца ў той цi iншы бок.

Самымi вялiкiмi па выдатках застаюцца плацяжы за цеплазабеспячэнне, тэхнiчнае абслугоўванне жылля i гарачую ваду. З 1 снежня «батарэйныя» разлiкi ў залежнасцi ад памераў кватэры i колькасцi жыхароў складаюць адпаведна 26,6, 39,9 i 57,4 тысячы рублёў. За тэхнiчнае абслугоўванне (разам з адлiчэннямi на капiтальны рамонт) трэба вылажыць 11,4, 19,2 i 24,8 тыс. руб., а за «цёпленькую» — 9,8, 14,7 i 19,6 тыс. рублёў.

Паказчык узроўню пакрыцця жыхарамi затрат на аказанне жыллёва-камунальных паслуг амаль не змянiўся. Паводле апошняй iнфармацыi, за ацяпляьны перыяд жыхары вяртаюць 44, а за летнi — 44,5 працэнта. У сярэднiм узровень пакрыцця па году выйшаў на 44,2 працэнта (мiж тым, бюджэтны паказчык быў вызначаны ў памеры 57 працэнтаў). За тэхнiчнае абслугоўванне жылля зараз жыхары ў сярэднiм вяртаюць амаль 40 працэнтаў, за цеплазабеспячэнне — 43,5, за халодную ваду — 36,8, за каналiзацыю — 31,2, за вываз i абясшкоджванне цвёрдых бытавых адходаў — 61, за карыстанне лiфтам — 47,9 працэнта.

Як бачым, па пераважнай большасцi пазiцый у параўнаннi са снежнем мiнулага года ўзровень пакрыцця насельнiцтвам затрат нават зменшыўся. Аднак гэта нiколькi не азначае, што налета адбудзецца значнае павышэнне тарыфаў — у Мiнжылкамунгасе заўважаюць, што i ў наступным годзе рост плацяжоў за кватэру таксама будзе абмежаваны 5 доларамi. Так што «штыль» захаваецца. Разам з тым нельга выключаць i таго, што ўвесь рэсурс павелiчэння выдаткаў за кватэру будзе сканцэнтраваны ў адным з радкоў «жыроўкi». Прынамсi, канкрэтныя арыенцiры тарыфнай палiтыкi на наступны год, магчыма, стануць вядомы ўжо ў блiжэйшы час.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Плацяжы за кватэру застаюцца ў 5-доларавым «калiдоры»
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика