21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Пытанне з нагоды

25.08.2009 21:21 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Напэўна, у цэлым свеце не iснуе такiх людзей, якiя не любiлi б атрымлiваць падарункi: гэта так прыемна. Аднак народная мудрасць сцвярджае зусiм iншае: «Доранаму каню ў зубы не глядзяць». Значыць, усё ж такi не абыходзiцца без нездаволеных...

Як сцвярджае iнфармацыйнае агенцтва Рэйтар, чытачы аўстралiйскага часопiса Сhoice («Выбар») вызначылi спiс самых непатрэбных падарункаў. Напярэдаднi калядных i навагоднiх святаў часопiс папрасiў сваiх чытачоў пералiчыць рэчы, якiя яны не жадалi б атрымаць у якасцi падарунка. У сацыяльным апытаннi ўзялi ўдзел 12 тысяч аўстралiйцаў.

Самым папулярным у «непатрэбным» спiсе стала прыстасаванне для крышэння лёду для кактэйляў. На другiм месцы аказаўся прыбор для прыгатавання марожанага, а на трэцiм — масажная ванначка для ног.

Увесь спiс непатрэбных падарункаў налiчваў больш за 40 пунктаў, у якiя таксама ўвайшлi электраадкрывалка для кансерваў, электрабiгудзi, прыборы для эпiляцыi i наразання каўбасы... На самым апошнiм месцы значылiся электрачайнiкi, тостары, ручныя мiксеры. Толькi адзiн працэнт апрошаных не жадаў атрымаць гэтыя рэчы на Каляды.

А ШТО Б ВЫ НЕ ХАЦЕЛI АТРЫМАЦЬ НА КАЛЯДЫ Ў ЯКАСЦI ПАДАРУНКА?

Валянцiна ЕРАНКОВА, рэжысёр-пастаноўшчык Нацыянальнага акадэмiчнага тэатра iмя М. Горкага:

— Пры гэтым пытаннi ў мяне не ўзнiкаюць канкрэтныя думкi аб чымсьцi матэрыяльным. Таму i няма таго канкрэтнага, чаго б я не хацела. Мяне больш турбуюць глабальныя праблемы грамадства. Цяпер у свеце больш разбурэння, чым стварэння, шмат гора, слёз, бяздомных жывёл, галечы. Чалавек не прыслухоўваецца да прыроды, а губiць яе, ваюе з такiмi ж, як сам. Мне не хацелася б, каб позна вечарам пасля работы мяне абакралi. Мне хочацца жыць у гармонii са светам, людзьмi, не баяцца за маiх блiзкiх, сябе, а прачынацца i быць упэўненай у заўтрашнiм днi. А так, калi адказваць не вельмi глыбока, то мне ўсяго хочацца, паколькi я люблю жыццё i актыўная ў iм.

Prima-Vera, беларуская спявачка:

— Падарунак — гэта выражэнне любовi, зацiкаўленасць. У iм можна прачытаць часцiнку таго, хто дорыць. Пагэтаму ў мяне нiколi не бывае непатрэбных падарункаў. Таму, я сама вельмi люблю дарыць што-небудзь. А вось для артыста самы непатрэбны i страшны падарунак — быць незапатрабаваным.

Аляксандр СЯРЭБРАНIКАЎ, вядучы iнфармацыйных праграм АНТ:

— На Каляды я не хацеў бы атрымаць загад аб звальненнi, не хацеў бы, каб мяне забылi павiншаваць са святам мае дзецi, не хацеў бы атрымаць чорную метку, як у «Востраве скарбаў». А калi сур’ёзна, то не хацелася б, каб пасля Каляд да мяне прыйшло расчараванне ў тым, што я раблю.

Сяргей ПАДДУЕЎ, начальнiк гандбольнай каманды СКА:

— На Каляды мне не хацелася б атрымаць кiтайскiя палачкi, а калi ўсё ж такi мне падораць iх, то парэжу iх на зубачысткi альбо шпажкi.

Рубрыку вядзе Вiкторыя ШМЯЛЁВА.



 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Напэўна, у цэлым свеце не iснуе такiх людзей, якiя не любiлi б атрымлiваць падарункi: гэта так прыемна. Аднак народная мудрасць сцвярджае зусiм iншае:
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика