Перад дыскатэкай — слова міліцыянеру
Згодна са статыстыкай, узровень процiпраўных дзеянняў сярод падлеткаў апошнiм часам не вельмi высокi — дзякуючы рабоце мiлiцыi i школы, сацыяльных устаноў колькасць злачынстваў, учыненых падлеткамi, з кожным годам змяншаецца. Але канчаткова праблема пакуль не вырашана. У Мiнскай вобласцi гэтаму ўдзяляецца вялiкая ўвага, у прыватнасцi ў Салiгорску.
Работа пачынаецца з сельскай мясцовасцi — традыцыйна злачынстваў там учыняецца больш, чым у горадзе. Сельскагаспадарчы вытворчы кааператыў «Бальшавiк-Агра» з’яўляецца адным з самых моцных на Мiншчыне. Разам з вытворчымi дасягненнямi паляпшацца павiнны i сацыяльныя ўмовы. Калi моладзь будзе адчуваць упэўненасць, калi для яе ствараюцца ўсе ўмовы для працы i належнага жыцця, то i праблема процiпраўных дзеянняў знiкае. У гаспадарцы ёсць гэтыя ўмовы — пабудавана каля 30 новых дамоў, 17 з якiх заняты маладымi спецыялiстамi. У будучым годзе з’явяцца яшчэ 10 кватэр. Дзейнiчае i школа трактарыстаў — з пяцi выпускнiкоў кожны год у гаспадарцы застаюцца працаваць 3—4 чалавекi. Добра арганiзаваны адпачынак у вольны час — у Краснадворскiм сельсавеце актыўна працуе Дом культуры, дзе праводзяцца тэматычныя дыскатэкi i створаны разнастайныя кружкi. Работнiкi ўстановы з адказнасцю падыходзяць да справы, прыслухоўваюцца да заўваг i пажаданняў. Таму i знiклi «неспакойныя» дыскатэкi, з п’янкамi i бойкамi. Мiж тым не сакрэт, што Салiгорск мае пэўныя праблемы з падлеткавай злачыннасцю. Прычынай таго часткова з’яўляецца тое, што паказчыкi колькасцi наркаманаў i ВIЧ-iнфiцыраваных тут адны з самых высокiх. Аднак сiтуацыя з кожным годам паляпшаецца. Начальнiк аддзела адукацыi Салiгорскага райвыканкама Мiкалай Маслевiч паведамляе, што сiтуацыя ў раёне стабiльная, назiраецца станоўчая дынамiка памяншэння колькасцi злачынстваў, учыненых падлеткамi. Калi ў 2004 годзе за 11 месяцаў навучэнцы ўчынiлi 13 злачынстваў, то сёлета за аналагiчны прамежак часу органы ўнутраных спраў зафiксавалi толькi сем парушэнняў закона. Цяжкiх крымiнальных злачынстваў сярод iх няма. — Работа ўстаноў адукацыi i iнспекцый па справах непаўналетнiх дае плён. У пачатку 2004 года ўзаемадзеянне ўсiх структур па выхаванню моладзi пашыралася. Сiтуацыя паляпшаецца i дзякуючы дзейнасцi сацыяльна-педагагiчнага цэнтра i прытулку, якi нядаўна адкрыўся. У мiнулым годзе праз прытулак прайшло 58 дзяцей. Вялiкую ролю адыгрывае i тое, што прафiлактыка пачынаецца ўжо з работы ў дашкольных установах адукацыi. У гэтым годзе з 55 дзяцей, якiя прайшлi праз рукi педагогаў прытулку i сацыяльна-педагагiчнага цэнтра, 52 вярнулiся ў свае сем’i. Такiм чынам, праца рухаецца паспяхова. Але гэта не значыць, што можна спыняцца, павiнны быць прыняты далейшыя меры — у плане спынення распаўсюджвання шкодных звычак — першапачатковых прычын — якiя ў далейшым прыводзяць да падлеткавай злачыннасцi. Па меркаванню нарколагаў, у Салiгорску недастатковая дзейнасць камiсiй па барацьбе з алкагалiзмам. Раней, гадоў 20 таму, яны iснавалi ў кожным раёне i актыўна дзейнiчалi ў плане прафiлактыкi гэтай шкоднай звычкi. Вырашэння патрабуе i праблема дзейнасцi ўчастковых iнспектараў. Справа ў тым, што з 18 участковых раёна толькi 5 пражываюць у сельскай мясцовасцi. Сачыць за сiтуацыяй на вёсцы цяжка, калi работнiк мiлiцыi сам пражывае ў горадзе. — Праблема сапраўды патрабуе вырашэння. У краiне, i на Мiншчыне ў прыватнасцi, актыўна будуецца жыллё для спецыялiстаў сельскай мясцовасцi. I прафесiя ўчастковага з’яўляецца адной з неабходных у вёсцы. Таму некалькi новых кватэр у кожнай вёсцы трэба аддаць мiлiцыянерам, — мяркуе першы намеснiк старшынi Мiнскага абласнога выканаўчага камiтэта Леанiд Крупец. — А яны ў сваю чаргу будуць больш адказна падыходзiць да выканання службовых абавязкаў — таму што падлеткi павiнны паважаць свайго ўчастковага, а не баяцца. Вось галоўная мэта дзейнасцi мiлiцыянера. Як наладзiць канструктыўны дыялог з моладдзю — над гэтым участковаму трэба задумацца ў першую чаргу. Для дасягнення эфекту ў справе прафiлактыкi правапарушэнняў трэба прыслухоўвацца i да самой моладзi. Напрыклад, як выказваюць меркаванне работнiкi культуры, дыскатэкi — гэта не ўсё, што цiкавiць падлеткаў. Таму, каб моладзь бавiла вольны час з цiкавасцю i карысцю, неабходна праводзiць i разнастайныя вечарыны пры непасрэдным удзеле падлеткаў. Таксама, паводле слоў Леанiда Крупца, трэба, каб перад пачаткам дыскатэкi перад моладдзю выступалi супрацоўнiкi мiлiцыi, урачы-нарколагi: «Тады i танцы пойдуць на карысць — пасля iх заканчэння малады чалавек пойдзе дадому, а не ў краму за спiртным напоем». Барацьба са злачынствамi i прафiлактыка шкодных звычак сярод моладзi, як бачым, вядзецца на Мiншчыне даволi паспяхова. Для канчатковага ж знiкнення гэтых адмоўных сацыяльных з’яў патрэбен яшчэ час. I, безумоўна, жаданне ўсiх бакоў. Энтузiязм i натхненне — гэта толькi частка справы. Таксама неабходны i грошы. З апошнiм у Салiгорскiм раёне праблем узнiкнуць не павiнна. За два мiнулыя гады на патрэбы ўстаноў адукацыi i культуры было выдаткавана больш за 1 мiльярд 100 млн рублёў. А сёлета Мiнаблвыканкам выдаткаваў яшчэ каля 200 мiльёнаў. Дзмiтрый АЛЬФЕР, Салiгорскi раён—Мiнск.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Згодна са статыстыкай, узровень процiпраўных дзеянняў сярод падлеткаў апошнiм часам не вельмi высокi — дзякуючы рабоце мiлiцыi i школы, сацыяльных уст |
|