21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Мытня не «спiць»

25.08.2009 21:21 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Iлона IВАНОВА

Мяжа

Магiлёўскiя мытнiкi затрымалi на беларуска-расiйскай мяжы 32 тоны чорнага металу

Чорны метал за прыстойныя грошы

Нядаўна ў Горацкiм раёне мабiльная група мытнiкаў затрымала 4 велiкагрузныя аўтамабiлi з чорным металам. У пералiку на чысты метал груз заважыў 31 тону 700 кiлаграмаў. Яго везлi здаваць на блiжэйшы прыёмны пункт у Расiю: на тым баку мяжы метал каштуе ў 3 разы больш. У Магiлёве за тону чорнага металу дадуць прыкладна 34 долары, а ў Расii — 85.

— Тым не менш у нас забараняецца вываз грамадзянамi лому i адходаў чорных, каляровых i каштоўных металаў тэхнiчнага прызначэння, — тлумачыць сiтуацыю начальнiк аддзела па барацьбе з кантрабандай i адмiнiстрацыйнымi мытнымi правапарушэннямi Магiлёўскай мытнi Уладзiмiр Кузiн. — Гэта права дадзена заканадаўствам толькi некалькiм прадпрыемствам. Таму што метал лiчыцца ў нас стратэгiчным таварам, ён у нас не здабываецца.

Высветлiлася, што гаспадарамi затрыманага грузу з’яўляюцца два чалавекi — жыхары Горацкага i Быхаўскага раёнаў. Яны будуць прыцягнуты да адказнасцi i пакараны канфiскацыяй грузу i штрафамi ад 50 да 300 базавых велiчынь — як мiнiмум, 1,5 мiльёна рублёў.

Сёлета гэта было самае значнае затрыманне грузу чорнага металу на беларуска-расiйскай мяжы магiлёўскiмi мытнiкамi.

Няма кантролю — няма i кантрабандыстаў

Мытны кантроль на беларуска-расiйскай мяжы быў скасаваны больш за 10 гадоў таму. Тады былi лiквiдаваны памежныя пункты мытнага афармлення, а сёлета — яшчэ i тры ўчасткi дарожнай мiлiцыi на тэрыторыi Магiлёўшчыны, якiя да нядаўняга часу сачылi за перамяшчэннем аўтамабiляў, грузаў i тавараў праз мяжу з Расiяй.

Цяпер сiтуацыю на беларуска-расiйскай мяжы кантралююць толькi мабiльныя групы. Гэта прадстаўнiкi розных ведамстваў — мiлiцыi, мытнi, падатковай iнспекцыi, камiтэта дзяржкантролю i iншых, якiя на аўтамабiлi курсiруюць уздоўж мяжы, па дарогах памежжа i робяць выбарачныя праверкi аўтамабiляў i грузаў. Iх задача — не дапусцiць парушэнняў мытнага i агульнаграмадзянскага заканадаўства.

Мабiльныя групы нават засады робяць на кантрабандыстаў. Хоць, калi казаць строга, кантрабанды на мяжы Беларусi i Расii быць не можа, таму што няма мытнага кантролю. А ёсць мытныя правапарушэннi, за якiя, у адрозненне ад кантрабанды, адказнасць не крымiнальная, а адмiнiстрацыйная.

Тысячы лiтраў спiрту

Праз мяжу возяць такiя тавары, якiя могуць прынесцi iстотны прыбытак. Напрыклад, падакцызныя тавары — тытунь i алкаголь. Цыгарэт i вадкасцяў, якiя змяшчаюць спiрт, канфiскавана сёлета на 50 мiльёнаў рублёў.

Звычайна з Расii вязуць танную няякасную гарэлку, якую называюць «паленай». Каштуе пляшка 15 расiйскiх рублёў — гэта 1125 беларускiх. Рознiца ў якасцi не на карысць расiйскага тавару, але яна таннейшая ледзь не ў 5 разоў!

Таксама вязуць спiрт пад маркай нехарчовых спiртазмяшчальных вадкасцяў.

— Усемагчымыя антыабледзянiцелi, шклоачышчальнiкi, растваральнiкi — «Кiрушы», «Максiмкi», «Фiялкi» i гэтак далей, — расказвае Уладзiмiр Кузiн. — Але эскпертыза ў лабараторыi паказала, што ўсё гэта — чысты медыцынскi спiрт, у якi для адводу вачэй уведзена мiзэрная доля дэнатуратнай дабаўкi. Яна нiяк не ўплывае на якасць вадкасцi. З гэтага спiрту робяць гарэлку, i нiякага адрознення няма. Аднак юрыдычна дабаўка дае магчымасць лiчыць спiрт дэнатуратам, i ў Беларусь яго вязуць пад маркай нехарчовай спiртазмяшчальнай вадкасцi.

Аднак з 16 снежня ўведзены ў дзеянне новы дэкрэт Аляксандра Лукашэнкi, якi датычыцца ўвозу ў краiну спiртазмяшчальнай прадукцыi. Раней можна было ўвозiць 10 лiтраў нехарчовай спiртавай вадкасцi, цяпер — толькi 5. А адказнасць за парушэнне правiлаў узрастае ўдвая: раней штраф абмяжоўваўся 50 базавымi велiчынямi, а цяпер — да 100, з канфiскацыяй тавару.

— Я мяркую, што гэты дэкрэт паўплывае на сiтуацыю, — упэўнены Уладзiмiр Кузiн. — Там ёсць правiла наконт нехарчовай спiртазмяшчальнай вадкасцi. Яна будзе лiчыцца такой, калi дабаўкi iстотна зменяць уласцiвасцi гэтай вадкасцi. Гэта нам дапаможа кантраляваць несанкцыянаваны ўвоз у краiну спiрту.

Толькi за першыя выхадныя днi, калi пачаў дзейнiчаць новы дэкрэт, магiлёўскiя мытнiкi ў межах аперацыi «Кальцо» затрымалi 690 бутэлек расiйскай гарэлкi, якiя не былi маркiраваныя акцызам.

Нам — мабiльнікі

Праз мяжу перамяшчаюцца тавары, якiя ў суседнiх дзяржавах адрознiваюцца коштам. Напрыклад, мабiльныя тэлефоны, значная колькасць якiх несанкцыянавана ўвозiцца з Расii. Сёлета мытнiкамi выяўлены тры такiя факты. Прычым адзiн з iх суправаджаўся спробай даць хабар мытнiку, каб спынiлася праверка фiрмы, якая займалася мабiльнымi тэлефонамi. Гэта скончылася абвiнавачаннем у хабарнiцтве дырэктара аднаго з магiлёўскiх ПТВ, які з’яўляецца сваяком кiраўнiка фiрмы.

З Расii ў Беларусь вязуць ядахiмiкаты для сельскагаспадарчых патрэб. Тыя, што прымяняюцца на прысядзiбных участках i лецiшчах — у малой расфасоўцы.

У Расiю з Беларусi вязуць жытнюю муку — у суседняй краiне яе не хапае, у адрозненне ад пшанiчнай, а попыт ёсць — жытняя мука неабходна для вытворчасцi пернiкаў.

Варыянтаў увогуле шмат: вязуць нават кнопкi i «маланкi» для адзення, з двух бакоў — набываюць там, дзе танней, а прадаюць там, дзе даражэй.

За гэтым памежным бiзнэсам сочаць мытнiкi, i ў параўнаннi з мiнулым годам назiраецца рост адмiнiстрацыйных мытных правапарушэнняў.

— Мне падаецца, што парушэннi сталi больш прадуманымi, падрыхтаванымi, — вызначае адрозненнi Уладзiмiр Кузiн. — Людзi ўжо не кiдаюцца ў авантуры, а сур’ёзна рыхтуюцца, разам з юрыстамi. Аднак i мытня не «спiць»: мы выявiлi сёлета ўжо 475 парушэнняў i канфiскавалi тавараў больш чым на 2 мiльярды рублёў. Штрафы склалi 245 мiльёнаў рублёў. Прычым штрафы паводле заканадаўства накладаюцца не на прадпрыемства альбо фiрму, а на канкрэтнага чалавека, якi плацiць са сваёй кiшэнi.

Канешне, мяжа з Расiяй у нас адкрытая. Ахапiць усе 430 кiламетраў мяжы цяжка, але ж мы працуем, i лiчбы гавораць самi за сябе.

Прыгоды мытнiкаў

Уладзiмiр Кузiн расказвае, што звычайна нiводнага выезду без прыгодаў у мытнiкаў не бывае. Запомнiлася, што аднойчы ў багажнiку аўтамабiля знайшлi жывога беркута. Аказалася, што вадзiцель — заўзяты паляўнiчы, а беркут — ручны.

А iншым разам у багажнiку знайшоўся рой пчол. Мытнiкам людзi растлумачылi, што ехалi i ўбачылi рой на дрэве: пад’ехалi, адкрылi багажнiк, патрэслi дрэва, ён упаў i цяпер вязуць пчол дадому як трафей. Нiякага мытнага парушэння ў гэтых выпадках не было, але было проста дзiўна i цiкава.

А вось самае вялiкае затрыманне адбылося на магiлёўскiм участку беларуска-расiйскай мяжы летась. Мытнiкi затрымалi груз касметыкi «Жылет» на суму 1 мiльён долараў. Везлi яго з Расii нiбыта для мiнскiх прадпрымальнiкаў. У дакументах былi прозвiшчы людзей, якiя насамрэч i не падазравалi, што на iх адрас паступiць нейкi груз. Цяпер касметыка рэалiзуецца ў магiлёўскiх крамах як канфiскат. Мытнiкi працуюць дзеля таго, каб тавары да беларускiх i расiйскiх спажыўцоў траплялi толькi законным шляхам.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Магiлёўскiя мытнiкi затрымалi на беларуска-расiйскай мяжы 32 тоны чорнага металу
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика