Суд за «Жыллё»
На 2 гады суд у Вiцебску пазбавiў мясцовага прадпрымальнiка права займацца бiзнэсам за тое, што ён без адпаведнай лiцэнзii купляў i рэалiзоўваў чэкi «Жыллё».
Супрацоўнiкi Упраўлення дэпартамента фiнансавых расследаванняў Камiтэта дзяржкантролю Вiцебскай вобласцi высветлiлi, што ён у мiнулым годзе незаконна зарабiў на чэках 4,9 мiльёна рублёў. У гэтыя днi вакол чэкаў «Жыллё» ажыятаж. Адны грамадзяне мараць iх хутчэй набыць, каб паспець да навагодняга свята прыватызаваць кватэры, другiя — прадаць, каб зарабiць буйныя сумы, не чакаючы, пакуль дзяржаўны бюджэт потым кампенсуе iх кошт. Таму ёсць верагоднасць сутыкнуцца з «прадпрымальнiкамi», якiя займаюцца чэкавым бiзнэсам незаконна.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
На 2 гады суд у Вiцебску пазбавiў мясцовага прадпрымальнiка права займацца бiзнэсам за тое, што ён без адпаведнай лiцэнзii купляў i рэалiзоўваў чэкi « |
|