Вiно, ды не тое
Аляксандр ПУКШАНСКI
Супрацоўнiкi падатковай iнспекцыi i Камiтэта дзяржаўнага кантролю Вiцебскай вобласцi правяралi нядаўна мясцовыя прадпрыемствы, якiя вырабляюць i рэалiзуюць вiно. Высветлiлася, што вiно не заўсёды якаснае.
Напрыклад, прадпрыемству «Вiнрэал» забаранiлi рэалiзацыю больш чым 3,3 тысячы бутэлек вiннага напою, для вырабу якога выкарыстоўвалася натуральная сыравiна «Дэсерт Сангрыя». У «дэсерце» знайшлi сiнтэтычны фарбавальнiк. Кошт забракаванай партыi — 10,4 мiльёна рублёў. А на сумесным прадпрыемстве «Буджак» была завышана цана на вiно з такой жа назвай i «Кадарку». Штраф за гэта парушэнне склаў 3,3 мiльёна рублёў. Прадпрыемствы атрымлiвалi вiнаматэрыялы ад мiнскiх камерцыйных структур без адпаведных сертыфiкатаў. Знайшлi i парушэннi ў тэхпрацэсе па вырабу вiна на сельгаспрадпрыемстве «Забалоцце». Па вынiках праверкi прадпрыемствам-парушальнiкам давядзецца заплацiць штрафы i даплацiць падаткi на агульную суму 445,1 мiльёна рублёў. Прыцягнуты да адмiнiстрацыйнай адказнасцi 30 адказных асоб.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Супрацоўнiкi падатковай iнспекцыi i Камiтэта дзяржаўнага кантролю Вiцебскай вобласцi правяралi нядаўна мясцовыя прадпрыемствы, якiя вырабляюць i рэалi |
|