Inter - ПОЛ
ДЗЯЎЧЫНА СУДЗIЦЦА З МАЦI
Часам дзецi, пакрыўдзiўшыся на бацькоў, робяць непрадказальныя ўчынкi. Так, у Германii 19-гадовая дзяўчына падала ў суд на мацi за тое, што яна аддала дзвюх яе марскiх свiнак i сабаку ў прытулак для жывёл. 45-гадовая жанчына, якая была не ў захапленнi ад шматлiкiх гадаванцаў свайго дзiцяцi (а тут яшчэ ў сучкi яе дачкi нарадзiлася некалькi шчанят, i дом ператварыўся ў сапраўдны заапарк), не вытрывала: калi дзяўчына з’ехала на выхадныя з дому, жанчына перадала жывёл у спецпрытулак. Прычым яна падпiсала пагадненне, згодна з якiм пушыстыя стварэннi нельга будзе забраць назад. Тады юная бунтарка i падала ў суд на мацi. МАХЛЯРЫ ЗАРАБЛЯЛI НА РЭАЛIЦI-ШОУ У Вялiкабрытанii раскрыта група махляроў, якiя зараблялi дзесяткi тысяч фунтаў стэрлiнгаў на он-лайнавых букмекерах. Прайдзiсветы рабiлi бяспройгрышныя стаўкi на пераможцаў буйнейшых рэалiцi-шоу. Махляры выклiкалi падазрэнне, зрабiўшы буйную стаўку на пераможцаў «Пякельнай кухнi» i «Вялiкага брата» за некалькi мiнут да iх афiцыйнага аб’яўлення. Трывогу падняў букмекер, якi звярнуў увагу, што гульцы i раней рабiлi стаўкi ў гэты ж час. Пасля гэтага палiцыя затрымала злачынцаў. Высветлiлася, што iнфармацыю аб пераможцах злачыннай групе перадаваў супрацоўнiк тэлекампанii British Telecom, якi меў доступ да вынiкаў тэлефоннага галасавання. ДЭПIЛЯЦЫЙНЫ КРЭМ ЗАМЕСТ ШАМПУНЮ Маладая немка вырашыла адпомсцiць сапернiцы, ператварыўшы яе шыкоўную прычоску ў агiдную лысiну. З гэтай мэтай кiнутая палюбоўнiца падмяшала ў шампунь новай выбраннiцы свайго экс-бойфрэнда дэпiляцыйны крэм. На судзе, якi прайшоў у горадзе Майнцы, 20-гадовая абвiнавачваемая Брыджыт Тульман прызналася, што ўлiла моцнадзейны сродак для выдалення валасоў у шампунь, якiм карысталася хатняя гаспадыня Лiза Бургермiстэр. На шчасце, ахвяра не паспела нанесцi «бальзам» на валасы. Сумесь двух кардынальна розных па хiмiчнаму саставу сродкаў аказалася настолькi едкай, што пакiнула апёкi на руках Лiзы, калi дзяўчына выцiснула тое, што знаходзiлася ў цюбiку. Урач пацярпеўшай заявiў у судзе, што яго пацыентка атрымала моцныя хiмiчныя апёкi. Суд прыгаварыў фройляйн Тулман да шасцi месяцаў турэмнага зняволення. ТРОХГАДОВАЕ ДЗIЦЯ ПАДБIЛА ПАЛIЦЭЙСКIХ У Вялiкабрытанii ў палiцэйскую машыну ўрэзаўся аўтамабiль, за рулём якога было трохгадовае дзiця. Аказалася, што маленькi гарэза вырашыў крыху пакатацца, пакуль яго бацька хадзiў за пакупкамi. Алiвер Вiлмент-Костэр папрасiў бацьку купiць шакаладку. Калi ж бацька адышоў, то юны гоншчык зняў машыну з ручнiка i праехаў амаль 14 метраў унiз па дарозе. Прычым больш праехаць дзiцяцi не ўдалося толькi таму, што на яго шляху ўзнiкла перашкода ў выглядзе аўтамабiля палiцыi. Апошнiя былi вельмi здзiўленыя, калi ўбачылi за рулём маленькага Алiвера. Пасля iнцыдэнту спадар Костэр заявiў, што больш нiколi не пакiне хлопчыка аднаго ў машыне. «Але так робяць усе бацькi. Я не думаў, што ён зможа зняць машыну з ручнiка», — здзiўляецца бацька юнага аўтамабiлiста. Згодна са статыстыкай, такое сапраўды сустракаецца не часта. Мяркуючы па ўсiм, сам Алiвер аказаўся вельмi назiральным i кемлiвым. Падрыхтаваў Iгар РЫГОРАЎ.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Часам дзецi, пакрыўдзiўшыся на бацькоў, робяць непрадказальныя ўчынкi. Так, у Германii 19-гадовая дзяўчына падала ў суд на мацi за тое, што яна аддала |
|