Аляксандр Лукашэнка падаў у Цэнтрвыбаркам заяву аб рэгiстрацыi iнiцыятыўнай групы
Кар. БЕЛТА
Прэзiдэнт Беларусi Аляксандр Лукашэнка 22 снежня падаў у Цэнтрвыбаркам заяву аб рэгiстрацыi iнiцыятыўнай групы грамадзян па вылучэнню яго кандыдатам у прэзiдэнты краiны на маючых адбыцца ў сакавiку 2006 года выбарах. У яе складзе 6212 чалавек. Кiраўнiком iнiцыятыўнай групы з’яўляецца Вiктар Шэйман. Аб гэтым БЕЛТА паведамiлi ў Цэнтрвыбаркаме.
Пасля рэгiстрацыi iнiцыятыўнай групы асобы, якiя ўвайшлi ў яе склад, пачнуць збор подпiсаў у падтрымку Аляксандра Лукашэнкi, прапанаванага для вылучэння кандыдатам у прэзiдэнты. У адпаведнасцi з Выбарчым кодэксам нашай краiны кандыдатам у прэзiдэнты становiцца асоба, у падтрымку якой сабрана не менш як 100 тыс. подпiсаў выбаршчыкаў. *** Дэпутат Палаты прадстаўнiкоў Нацыянальнага сходу Беларусi, лiдар Лiберальна-дэмакратычнай партыi Сяргей Гайдукевiч падаў заяву ў Цэнтральную выбарчую камiсiю з просьбай зарэгiстраваць яго iнiцыятыўную групу на маючых адбыцца выбарах кiраўнiка дзяржавы.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Прэзiдэнт Беларусi Аляксандр Лукашэнка 22 снежня падаў у Цэнтрвыбаркам заяву аб рэгiстрацыi iнiцыятыўнай групы грамадзян па вылучэнню яго кандыдатам у
|
|