21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Аляксандр ЛУКАШЭНКА: «Не народ павiнен iсцi да ўлады, а ўлада павiнна iсцi ў народ»

25.08.2009 21:21 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

З 1 студзеня 2006 года ў краiне павiнен кардынальна змянiцца парадак вырашэння пытанняў, па якiх людзi звяртаюцца ў дзяржаўныя структуры. Аб гэтым заявiў прэзiдэнт Беларусi Аляксандр Лукашэнка ўчора на нарадзе, якая прысвечана ходу выканання даручэнняў кiраўнiка дзяржавы па дэбюракратызацыi работы дзяржаўных арганiзацый.

«Тэма цяперашняй размовы вельмi важная i злабадзённая, паколькi закранае кожнага чалавека i грамадства ў цэлым. Гэта праблема выкаранення бюракратызму ў дзейнасцi тых дзяржструктур, з якiмi сутыкаецца чалавек, — адзначыў кiраўнiк дзяржавы. — На сённяшнi дзень няма задачы больш важнай. Без яе вырашэння мы не зможам стварыць дзяржаву для людзей».

Як адзначыў Аляксандр Лукашэнка, бюракратызм непазбежна падточвае асновы ўлады i падрывае давер грамадзян да дзяржавы, яе органаў i iнстытутаў, спараджае сацыяльную апатыю i азлобленасць. Можна запоўнiць таварамi палiцы ў магазiнах, даць людзям добрую зарплату. Але калi грамадзяне сутыкаюцца з раўнадушшам i, горш таго, хамствам у чыноўнiцкiх кабiнетах, усе заслугi дзяржавы будуць зведзены на нiшто.

Кiраўнiк дзяржавы падкрэслiў, што наяўнасць адмiнiстрацыйных бар’ераў iстотна ўплывае на iнвестыцыйную прывабнасць любой краiны, на стан дзелавога асяроддзя ў цэлым.

Менавiта таму перад усiмi органамi ўлады прэзiдэнтам пастаўлена задача — самым жорсткiм чынам выкаранiць бюракратызм i валакiту.

У гэтым годзе ў краiне прыняты шэраг рашэнняў па аптымiзацыi работы з насельнiцтвам, адзначыў Аляксандр Лукашэнка.

У прыватнасцi, ва ўсiх арганiзацыях i ў iндывiдуальных прадпрымальнiкаў уведзены кнiгi заўваг i прапаноў. У дзейнасцi натарыята, iншых дзяржаўных арганiзацый укараняецца прынцып «аднаго акна». Аднак, як падкрэслiў кiраўнiк дзяржавы, адным дэклараваннем справы не зрушыш. Патрабуецца забяспечыць няўхiльнае выкананне гэтых рашэнняў.

На нарадзе Аляксандр Лукашэнка прывёў такiя факты. Напрыклад, для таго, каб узаконiць нават нязначную перапланiроўку кватэры ў Мiнску (у прыватнасцi, перанос мiжпакаёвых дзвярэй), грамадзянiн павiнен звярнуцца 11 разоў у 8 раённых службаў i арганiзацый. У выпадку афармлення больш складанай перапланiроўкi неабходна 26 разоў наведваць 10 арганiзацый. «Зразумела, што пасля такiх бюракратычных працэдур чалавеку наўрад цi захочацца наогул нешта перапланоўваць, — адзначыў Аляксандр Лукашэнка. — Усё гэта створана як спецыяльна i спараджае вялiкую колькасць камерцыйных пасрэднiцкiх структур, якiя, дарэчы, вельмi хутка атрымлiваюць патрэбныя дакументы. Але за даволi вялiкую суму — ад $300 да $700. А для падключэння прыватных домаўладанняў да сiстэм водазабеспячэння i каналiзацыi трэба сабраць больш за 20 дакументаў, узгадненняў i дазволаў».

Кiраўнiк дзяржавы лiчыць зусiм недапушчальным такi стан спраў. Менавiта таму прэзiдэнтам пастаўлена задача максiмальна спрасцiць парадак вырашэння пытанняў, з якiмi нашы грамадзяне сутыкаюцца штодзённа пры звароце ў ЖЭСы, выканкамы, землеўпарадкавальныя службы, натарыяльныя канторы, загсы i iншыя структуры.

Прэзiдэнт жорстка папярэдзiў — з 1 студзеня гэтага года ўсе структуры ў нашай дзяржаве павiнны працаваць у адпаведнасцi з новымi патрабаваннямi.

Трэба пераходзiць да новага ўзроўню ўзаемадзеяння ўлады i народа: даступнасць, прастата, аператыўнасць вырашэння надзённых праблем простага чалавека, заявiў Аляксандр Лукашэнка.

Пры гэтым прэзiдэнт падкрэслiў: «Я не патрабую, каб вы вырашалi ўсе пытаннi, з якiмi звяртаюцца грамадзяне. Тое, што чалавек павiнен сам вырашаць для сваёй сям’i — гэта ён сам i вырашае. Але там, дзе па закону i маральных прынцыпах мы абавязаны дапамагчы — мы павiнны гэта зрабiць».

Кiраўнiк дзяржавы папярэдзiў, што за прад’яўленне неабгрунтаваных патрабаванняў да людзей, якiя звярнулiся за вырашэннем любога пытання, зацягванне тэрмiнаў выдачы дакументаў, самавольнае ўстанаўленне правiлаў работы, што iдзе ўразрэз з заканадаўчымi актамi, адказнасць будзе вельмi строгая.

Прэзiдэнт Беларусi лiчыць, што дзяржаўны служачы, чыноўнiк любога рангу павiнен быць даступны для людзей. Кiраўнiк дзяржавы, падкрэслiў, што «асобныя кiраўнiкi крайне абюракрацiлiся. Яны акружылi сябе дзесяткамi памочнiкаў, саветнiкаў, iнспектараў, сакратароў. У прэзiдэнта i палавiны таго няма».

Аляксандр Лукашэнка лiчыць недапушчальным, каб «працаўнiк, якi прыходзiць да чыноўнiкаў са сваiмi клопатамi, стаяў гадзiнамi ў чарзе, думаючы, цi пажадаюць яго сёння прыняць або давядзецца ехаць дадому нi з чым. Такога быць не павiнна, каб чалавек, затрацiўшы свой выхадны або адпрасiўшыся з работы, не трапiў на прыём да чыноўнiка».

«Трэба спынiць хаджэнне людзей па кабiнетах за даведкамi, — падкрэслiў кiраўнiк дзяржавы. — Грамадзянiн павiнен iсцi ў адну арганiзацыю максiмум два разы. Першы — каб запытаць патрэбны яму дакумент, другi — каб яго атрымаць. Усю неабходную iнфармацыю арганiзацыя абавязана запытваць ад iншых структур самастойна, а не патрабаваць розныя даведкi ад грамадзян. У гэтым сутнасць прынцыпу «аднаго акна».

Парадак работы з грамадзянамi павiнен рэгламентавацца комплексна i толькi на ўзроўнi законаў, рашэнняў прэзiдэнта i ўрада. Прычым не павiнна быць некалькiх нарматыўных прававых актаў па аднаму i таму ж пытанню, акцэнтаваў увагу прэзiдэнт Беларусi.

Кiраўнiк дзяржавы лiчыць недапушчальным той факт, калi ў краiне «выдаюцца нарматыўныя акты — законы, дэкрэты, указы прэзiдэнта, распараджэннi, рашэннi ўрада, а на месцах кiраўнiкi рангам нiжэйшыя пачынаюць выдаваць свае загады i iнструкцыi, выпустошваючы пры гэтым заканадаўчыя акты. Нельга трактаваць па-свойму тыя або iншыя законы, там дакладна ўсё вызначана i гэта трэба выконваць».

Прэзiдэнт назваў найважнейшай праблему выкаранення бюракратызму ў дзейнасцi дзяржаўных арганiзацый, з якiмi сутыкаецца чалавек. «Я не дапушчу, каб усё звялося да гаварыльнi, гэта найважнейшае пытанне, — падкрэслiў Аляксандр Лукашэнка. — Сёння можна задацца пытаннем — чаму раней гэтага не зрабiлi? Нельга сказаць, што наогул нiчога не рабiлi. Штосьцi рабiлi, але бессiстэмна. Раней перад намi стаяла iншая задача — узняць краiну i вывесцi эканомiку на прымальны ўзровень, даць магчымасць чалавеку хоць трохi зарабiць. Тады з ходу прымалi масу рашэнняў толькi для таго, каб неяк узняць эканомiку. Цяпер настаў час там, дзе аб’ектыўна ўтварылiся «завалы», паразграбаць iх. I мы гэта павiнны зрабiць, як бы складана нi было. Эканомiка працуе нядрэнна. Валавы ўнутраны прадукт за 10 гадоў у два разы павялiчылi, а да 2010 года ў тры разы павялiчым гэты паказчык».

Прэзiдэнт падкрэслiў, што «ў людзей павiнен быць нармальны настрой пры дачыненнi з уладай, якую яны выбiраюць».

Задача дэбюракратызацыi была пастаўлена яшчэ год таму пры падпiсаннi Рашэння рэспублiканскага рэферэндуму, а не з часу выдання ў вераснi 2005 года ўказа па некаторых пытаннях удасканалення арганiзацыi работы з грамадзянамi ў дзяржорганах, адзначыў Аляксандр Лукашэнка. Таму было б няправiльна гаварыць аб тым, што дадзена вельмi мала часу на падрыхтоўку да змянення парадку вырашэння пытанняў, па якiх людзi звяртаюцца ў дзяржструктуры. Часу для гэтага было дастаткова.

Кiраўнiк дзяржавы адзначыў, што яго «насцярожваюць «бойкiя» даклады асобных кiраўнiкоў дзяржаўных органаў аб актыўнай рабоце ў гэтым напрамку. А на месцах людзi прыводзяць канкрэтныя прыклады, якiя сведчаць якраз аб тым, што амаль нiчога не змянiлася. Праверкi ў Шклоўскiм, а цяпер у Пiнскiм раёнах сведчаць аб тым, што праблем — непачаты край.

«Вядома, калi змагацца з бюракратызмам i валакiтай шляхам правядзення шматлiкiх метадычных нарад, ствараць рабочыя групы па ўкараненню прынцыпу «аднаго акна» замест таго, каб займацца канкрэтнай справай, мы нiчога не даб’ёмся», — адзначыў кiраўнiк дзяржавы.

Не народ павiнен iсцi да ўлады, а ўлада павiнна iсцi ў народ, заявiў Аляксандр Лукашэнка.

Кiраўнiк дзяржавы адзначыў, што «рэальна павiнна быць створана цэласная дзяржаўная сiстэма, якая працуе для грамадзян».

«Аднак бюракратызм — хвароба не толькi ўладных структур, — падкрэслiў прэзiдэнт. — Людзi сутыкаюцца з вялiкай колькасцю праблем, калi хочуць памяняць у магазiне купленую няякасную рэч. Урачы i настаўнiкi вымушаны штодзённа запаўняць вялiкiя формы, рабiць зводкi, справаздачы. Лячыць i вучыць становiцца проста некалi, таму змагацца з гэтым злом трэба ўсiм i ва ўсiм. Працаваць у гэтым напрамку будзем мэтанакiравана i паслядоўна».

Паводле паведамленняў прэс-службы Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь і БЕЛТА.



 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
З 1 студзеня 2006 года ў краiне павiнен кардынальна змянiцца парадак вырашэння пытанняў, па якiх людзi звяртаюцца ў дзяржаўныя структуры
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика