Падарунак ад мiнiстра
Iнга МIНДАЛЁВА
Акцыi Днямi ў Iвянецкiм доме-iнтэрнаце для дзяцей-iнвалiдаў з асаблiвасцямi фiзiчнага развiцця прайшла «навагодняя ёлка», на якой прысутнiчалi прадстаўнiкi Камiтэта па працы i сацыяльнай абароне Мiнскай вобласцi, мiнiстр працы i сацыяльнай абароны Антанiна Морава, а таксама замежныя спонсары — прадстаўнiкi Швейцарскага ўпраўлення па развiццю i супрацоўнiцтву ў Рэспублiцы Беларусь. Госцi азнаёмiлiся з вопытам безбар’ернага асяроддзя, якi актыўна ўкараняецца ў доме-iнтэрнаце, падарылi 92 яго выхаванцам навагоднiя падарункi.Сёлета з дзяржаўных сродкаў Iвянецкаму дому-iнтэрнату было выдзелена 576 мiльёнаў рублёў. Больш за 400 мiльёнаў пайшло на рамонт будынка, на набыццё новай мэблi, штор, пакрывалаў, паласаў. З дапамогай швейцарцаў быў праведзены рамонт сантэхнiчных блокаў, даху i пандусаў, устаноўлены поручнi. — Я прыязджаю сюды чацвёрты год запар i бачу, як паляпшаюцца ўмовы пражывання дзетак, расце iх адукацыйны ўзровень, — адзначыла Антанiна Морава. — Зараз створаны спецыяльныя праграмы, якiя дапамагаюць нашым дзецям-iнвалiдам iнтэгравацца ў грамадства, укараняюцца новыя падыходы да працоўнай рэабiлiтацыi. Апошнiм часам мы актыўна распрацоўваем новыя формы iнтэграцыi людзей з асаблiвасцямi развiцця. Напрыклад, на Гомельшчыне зараз з’явiлiся аддзяленнi дзённага, а таксама начнога i кругласутачнага знаходжання для дзяцей-iнвалiдаў. На Брэстчыне пачалi развiвацца мiнi-дамы-iнтэрнаты, разлiчаныя на дзесяць дзетак-iнвалiдаў. Iвянецкая «навагодняя ёлка» прайшла ў рамках рэспублiканскай акцыi «Нашы дзецi», якая праводзiцца ў краiне кожны год.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Днямi ў Iвянецкiм доме-iнтэрнаце для дзяцей-iнвалiдаў з асаблiвасцямi фiзiчнага развiцця прайшла «навагодняя ёлка», на якой прысутнiчалi прадстаўнiкi
|
|