Пасля пiсьма
...Нехта з гумарыстаў казаў, што барацьба з недахопамi з дапамогай сродкаў масавай iнфармацыi нагадвае барацьбу з прусакамi з дапамогай электрычнага святла: уключыў яго — чыста (усе паразбягалiся), выключыў i... Стала зноў, як было.
ТАК. I НЕ ТАК. Аб тым, з якiмi праблемамi давялося сутыкнуцца пры рэгiстрацыi лiчыльнiкаў вады, пры дастаўцы дроў у вёску Здудзiчы Светлагорскага раёна, паведамiў рэдакцыi У.В. Селiфонтаў («Звязда», 23.12.05 г.). Як паведамiў намеснiк старшынi Мазырскага гарвыканкама I.С. Мамасуеў, факты, выкладзеныя ў лiсце, мелi месца «ў сувязi з вялiкiм аб’ёмам работ па ўстаноўцы i рэгiстрацыi лiчыльнiкаў адзiнокiм пенсiянерам, а таксама з-за няўважлiвасцi кантралёраў», публiкацыя абмеркавана на сходзе работнiкаў водаканала, «да вiнаватых прыменены меры дысцыплiнарнага спагнання». Аператыўна прыйшоў адказ на гэты лiст i са Светлагорскага райвыканкама. Старшыня яго Б.К. Пiрштук паведамiў, што дастаўка дроў сп. Мацюнiнай, якая даглядала памёршага ўдзельнiка вайны В.П.Селiфонтава, арганiзавана старшынёй Чырковiцкага сельскага выканкама. Кiраўнiцтву яго ўказана на неабходнасць уважлiвых адносiнаў да патрэб ветэранаў вайны i працы. Не засталося незаўважаным i пiсьмо мiнчанiна Я. Стаховiча, якога хваляваў лёс Мiкулiнскага возера. Лiст гэты (паведамляе старшыня Вiлейскага райвыканкама Я.В. Сiнiла) разгледжаны з выездам на месца. Для недапушчэння выпадкаў забруджвання на пад’язной дарозе ўстаноўлены шчыт з папярэджаннем аб абмежаваннi гаспадарчага выкарыстання прыродных рэсурсаў. А значыць, аб тым, што хвалюе, людзi пiсалi нам не дарэмна?
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
...Нехта з гумарыстаў казаў, што барацьба з недахопамi з дапамогай сродкаў масавай iнфармацыi нагадвае барацьбу з прусакамi з дапамогай электрычнага с |
|