Чаму я чытаю «Звязду»
...Бо ў доме яна незаменная
Я працую ў школе тэхнiчкай, муж — прыёмшчыкам малака на ферме. Але, як толькi пачынаецца падпiска (хоць зарплата ў мяне — амаль паводле прыпеўкi — «ниже, чем давление»), я iду на пошту... У газеце «Звязда» мне вельмi падабаюцца рубрыкi «36,6°», «Хатняя энцыклапедыя», «Салон прыгажосцi», па яе матэрыялах дачка рыхтуецца да палiтiнфармацый i ўрокаў па бiялогii. А ўвогуле — нiводная заметка ў нас не застаецца непрачытанай. Так што «Звязду» мы выпiсвалi 7 гадоў, наступны будзе восьмым, бо ў доме яна — сапраўды незаменная. Тамара, Уладзiмiр i Даша АСТРАУХI, в. Лiцвяны, Уздзенскi раён.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
...Бо ў доме яна незаменная |
|