Днi беларускага кiно ў Падляскiм ваяводстве
Леанiд ТУГАРЫН
У Падляскiм ваяводстве прайшлi другiя па лiку Днi беларускага кiно. У ролi iх арганiзатараў выступiлi пасольства Беларусi ў Польшчы, Мiнiстэрства культуры Беларусi пры садзейнiчаннi нашага Генеральнага консульства ў Беластоку, Галоўнага праўлення Беларускага грамадска-культурнага таварыства ў Польшчы (БГКТ), Музея i Цэнтра беларускай культуры ў Гайнаўцы.
Урачыстае адкрыццё дзён адбылося ў Беластоку. Прайшлi творчыя сустрэчы з рэжысёрам беларускiх мастацкiх кiнафiльмаў «Глыбокая плынь» i «Свежына з салютам» Iванам Паўлавым, аўтарам сцэнарыя фiльма «Свежына з салютам» Сяргеем Давiдовiчам-Зосiным. У Музеi i Цэнтры беларускай культуры ў Гайнаўцы прайшоў Дзень беларускай культуры «Беларуская мазаiка», у час якога адбылося адкрыццё выставы беларускага мастака Сяргея Давiдовiча-Зосiна i прэзентацыя яго новай кнiгi «Развод па-славянску», знаёмства з выставай «Шляхамi Францiшка Багушэвiча» з фондаў Дзяржаўнага музея гiсторыi беларускай лiтаратуры, прагляд беларускiх мастацкiх фiльмаў.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У Падляскiм ваяводстве прайшлi другiя па лiку Днi беларускага кiно. У ролi iх арганiзатараў выступiлi пасольства Беларусi ў Польшчы, Мiнiстэрства куль
|
|