21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Скарпiёнам неабходна трымаць руку на пульсе, а вось Казярогам не варта фарсiраваць падзеi...

25.08.2009 21:21 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Усходнi гараскоп на наступны тыдзень

АВЕН. Усё пройдзе роўна i спакойна. Прафесiйная дзейнасць адкрые перад вамi шырокiя грамадскiя i дзелавыя гарызонты. Калегi сыграюць важную ролю ў вашай кар’еры. Непажадана нервавацца i раздражняцца па дробязях — тады работа будзе ладзiцца, а тыдзень стане вельмi прадуктыўным. Грошы будуць любiць ваш кашалёк, але i расходы будуць вялiкiя. Толькi не ганiцеся за прэстыжам, iнакш наогул згубiце вялiкую колькасць грошай. У панядзелак зможаце разлiчваць на падтрымку сяброў. У аўторак пажадана не прымаць адказных рашэнняў. У канцы тыдня ў вас будзе магчымасць у поўнай меры праявiць свае таленты. Хатнiя справы запатрабуюць ад вас эмацыянальнага напружання, а дзецям спатрэбiцца ваша дапамога.

ЦЯЛЕЦ. Каб не страцiць узятага тэмпу, пастарайцеся крытычна аналiзаваць iнфармацыю i прапановы, якiя атрымлiваеце. У iншым выпадку справы, якiя так цудоўна iшлi па наезджанаму шляху, могуць раптам забуксаваць з-за аднаго непрадуманага дзеяння. Будзеце схiльныя крыўдзiцца на навакольных, прычым практычна на пустым месцы. У панядзелак будзе важна праяўляць якасцi лiдара. У сераду пастарайцеся быць больш пiльнымi i не прымайце адказных рашэнняў. Давядзецца прыкласцi нямала намаганняў, каб утаймаваць некантралюемае раздражненне.

БЛIЗНЯТЫ. Нельга сядзець склаўшы рукi. Вельмi вялiкая верагоднасць згубiць свой шанц, аб чым пазней давядзецца горка пашкадаваць. Не iдзiце на ахвяры — нiчога добрага ваша самаадданасць не прынясе. Панядзелак i аўторак — не лепшыя днi для звяртання з просьбамi да начальства. У пятнiцу рыхтуйцеся да прыёму гасцей. Праўдзiвасць i шчырасць у нядзелю могуць стварыць цуд. Праявiце ў гэты дзень максiмум увагi да блiзкiх людзей — гэты дзень спрыяльны для даверлiвых зносiнаў.

РАК. Вашы задумы будуць рэалiзоўвацца, нiбы па ўзмаху чароўнай палачкi, — аб такiх вынiках сваёй дзейнасцi вы не маглi i марыць. Хутчэй за ўсё, вас заўважаць i ацэняць па вартасцi. Можа ўзнiкнуць сiтуацыя, калi вам давядзецца адказваць не толькi за сябе, але i за iншых. Сканцэнтруйце ўсе намаганнi дзеля дасягнення адной, галоўнай на дадзены момант мэты.

ЛЕЎ. Не варта рэагаваць на патрабаваннi начальства вельмi эмацыянальна — паберажыце свае нервы. Знойдзеце дыпламатычны спосаб пазбегнуць непрыемнасцяў i напэўна зможаце дабiцца рашэння, якое вам патрэбна. У панядзелак пастарайцеся ажыццявiць ваша запаветнае жаданне. Серада спрыяльная для важных спраў i арганiзацыйных сустрэч. У чацвер упартая праца прынясе хуткi поспех. У вас можа адкрыцца другое дыханне.

ДЗЕВА. У вас ёсць шанцы стаць душой вясёлай кампанii. Адпачывайце i весялiцеся. У сярэдзiне тыдня давядзецца папрацаваць, аднак, якiм бы дзiўным гэта нi падалося, вы зробiце гэта з лёгкасцю, калi не з задавальненнем. Пакажыце вашы прыроджаныя якасцi лiдара. Найбольш спрыяльныя днi на гэтым тыднi — чацвер i пятнiца, неспрыяльны — аўторак.

ШАЛI. Тыдзень поўны розных падзей. Разлiчвайце толькi на свае сiлы: дапамога iншых можа аказаць вам «мядзведжую паслугу», якую потым цяжка будзе выправiць. На панядзелак можаце планаваць розныя справы, таму што ваш энергетычны патэнцыял будзе на высокiм узроўнi. У аўторак будзьце асцярожныя пры зносiнах з калегамi па рабоце i ўважлiва правярайце важную iнфармацыю, якая паступiла, — верагодныя недакладнасць i скажэнне. У чацвер у вашым жыццi адбудуцца перамены да лепшага. Субота прыдатная для дзелавых сустрэч, заключэння дагавораў. Нядзелю лепш прысвяцiць адпачынку.

СКАРПIЁН. Тыдзень дастаткова бяспечны, але наўрад цi роўны i спакойны. Вам давядзецца многае змянiць, палепшыць i асвоiць. Амаль напэўна ўзнiкне некалькi заблытаных праблем, якiя давядзецца вырашаць адразу. Пачынаючы з аўторка можна чакаць паласу ўдач. Вы будзеце выклiкаць павышаную ўвагу. Спрыяльны час для публiчных выступленняў, яны прынясуць вам поспех i прызнанне. Падарожжы i змена месца жыхарства пойдзе вам на карысць. На гэтым тыднi вельмi важна ўвесь час трымаць руку на пульсе.

СТРАЛЕЦ. Нават самая мiралюбiвая iстота вашага знака можа азвярэць у змаганнi з абставiнамi. Наперадзе вас чакаюць цяжкасцi i перашкоды: большая частка iх звязана са здароўем. Так што, па ўсiм вiдаць, давядзецца часцей адпачываць i не працаваць звышурочна — як бы таго нi патрабавала начальства. У панядзелак ваш настрой можа быць падобны на маятнiк. Чацвер будзе вельмi паспяховы для пошуку новай работы. У пятнiцу ад умення захоўваць тайны будзе залежаць рэпутацыя вашай сям’i.

КАЗЯРОГ. У пачатку тыдня лепш не перагружацца на рабоце, а прысвяцiць час планаванню сваёй дзейнасцi на блiжэйшы час. Не фарсiруйце падзеi i не спрабуйце рабiць дзесяць спраў адначасова. Могуць узнiкнуць абставiны, якiя скуюць вас i прымусяць кантраляваць свае дзеяннi i ўчынкi. У пятнiцу, хутчэй за ўсё, узнiкне неабходнасць адстойваць свае iнтарэсы. У гэты дзень у вас з’явiцца новы сябар. У выхадныя адпачнiце разам з сям’ёй.

ВАДАЛЕЙ. Тыдзень можа стаць знамянальным поспехамi ў прафесiйнай галiне. Адзiная перасцярога: старайцеся пазбягаць дыктатарскiх замашак i спакойна ўспрымайце парады навакольных людзей. Самым складаным днём тыдня будзе панядзелак. Каб больш эканомна расходаваць свае сiлы i нервы, рэкамендуецца засяродзiцца на якойсьцi адной — найбольш неадкладнай задачы. Прысвяцiце другую палову тыдня новым знаёмствам i ўстанаўленню адносiнаў з уплывовымi людзьмi. Далейшыя зносiны з iмi дазволяць умацаваць ваша становiшча на рабоце i адкрыюць для вас новыя магчымасцi.

РЫБЫ. Нарэшце вы зможаце дабiцца адчувальнага вынiку ў тым, у што ўкладвалася так шмат сiл i ў што вы так верылi. Тыдзень будзе спрыяльны для самых рашучых дзеянняў. Пачынаннi i новыя справы маюць вельмi добры шанц здзейснiцца. Нягледзячы на занятасць у прафесiйнай галiне, не варта пакiдаць без увагi дом. Мiж iншым, энергii вам хопiць i для рамонту з абнаўленнем iнтэр’еру — не хапiць можа толькi часу. Старайцеся не выпускаць з поля зроку канкурэнтаў. У сярэдзiне тыдня нi ў якiм разе не ўлазце нi ў якiя авантуры — ёсць рызыка страцiць больш, чым набыць. Пятнiца — адзiн з самых удалых дзён тыдня.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика