Усiх сабак — на елку!
Ларыса ЦIМОШЫК
Не ведаеце, на каго ўсiх сабак павесiць? Сёлета выбiраць не прыходзiцца, упэўненыя супрацоўнiкi Нацыянальнага мастацкага музея: вядома, на елку. Пачаць можна будзе ўжо 24 снежня, i менавiта ў музеi, калi пачнецца акцыя «Калядныя забавы».
За кожную ёлачную цацку ў выглядзе сабакi, няхай i самаробную, дзецi атрымаюць салодкi падарунак. Трэба толькi прынесцi яе да паловы другой гадзiны на пляцоўку ля музея, дзе ўсёй грамадой i будуць упрыгожваць ёлку, дзе ўжо будуць чакаць Дзед Мароз са Снягуркай. Яны, канешне, загартаваныя марознымi зiмамi, пачакаюць... Але маладыя мастакi атрымаюць толькi адну гадзiну, каб выказаць усе свае «каляровыя» думкi па «сабачай» тэме i не змерзнуць пры гэтым. Iх чакае конкурс «Арт-кiналогiя», якi для агульнай забавы пройдзе перад будынкам музея. На пляцоўцы на подыумах будуць усталяваныя сiлуэты чатырох сабак, расфарбаваныя толькi напалову. Другую палову прыйдзецца распiсаць мастакам, якiя падзеляцца на чатыры каманды. Год Сабакi хоць i кiтайцы прыдумалi, затое расфарбоўваць сабак будуць у стылi беларускай маляванкi, прычым узгадваючы выключна беларускiя поры года. Да чаго гэта? Для таго, каб, сустракаючы самыя розныя гады, беларусы ўсё-такi ўсведамлялi, у якой краiне жывуць. Акцыю «Калядныя забавы» будзе вянчаць адкрыццё выставы «Краiна мары». У кожнага яна свая. Але ўсё-такi ўсе мараць аб тым, каб наша агульная краiна яшчэ адзiн год пражыла так, як сустрэла. З забавамi, з песнямi беларускiх калектываў, з самымi прыгожымi фарбамi свету.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Не ведаеце, на каго ўсiх сабак павесiць? Сёлета выбiраць не прыходзiцца, упэўненыя супрацоўнiкi Нацыянальнага мастацкага музея: вядома, на елку |
|