21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Шматканальны Новы год

25.08.2009 21:21 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Вiкторыя ЦЕЛЯШУК

Сядзi i глядзi

Чым абяцаюць здзiвiць гледачоў беларускiя тэлевiзiйнiкi?

НОВЫ ГОД можа надарыц- ца без чаго заўгодна, ня- гледзячы на нашы з вамi жаданнi i памкненнi. Можа — без снегу (колькi разоў так яно i было?). Можа — без мандарынаў i шампанскага (для адных гэты асартымент падасца занадта дарагiм, для другiх — занадта трывiяльным). Можа нават без Дзеда Мароза — калi вы верыце ў Санта-Клауса цi Баба Натале.

Але ўявiць Новы год без «Iронii лёсу, або З лёгкай парай!» вельмi цяжка. Калi не немагчыма. Гэты атрыбут у сто разоў больш важны за якi-небудзь тазiк салаты «алiўе». Мы прывыклi да таго, што на калядным тыднi ўсе паважаючыя сябе тэлеканалы па чарзе паказваюць старую добрую лазнева-самалётную гiсторыю кахання. А яшчэ кожны тэлеканал стараецца быць адметным ад iншых i «замуцiць» што-небудзь такое, каб затрымаць гледачоў ля экранаў: мюзiклы, «агеньчыкi», старыя i новыя песнi аб галоўным. Беларускiя каналы — не выключэнне. Усе яны, у большай цi меншай ступенi захоўваючы iнтрыгу, дадалi ў святочны пiрог свае «разынкi».

Сталiчнае тэлебачанне: Новы год i народзiны

СТБ, бадай, першым з усiх беларускiх тэлеканалаў вызначылася з канцэпцыяй навагодняга вяшчання. Паколькi музычна-конкурсны праект СТБ «Зорны дылiжанс» завяршыўся значна раней, чым аналагiчныя праекты ў канкурэнтаў, прывязаць яго да Новага года не было ну нiякай магчымасцi. Паўтараць леташнi вопыт мюзiкла «12 месяцаў» таксама не сталi, хоць гэты праект летась быў прызнаны лепшым сярод усiх каналаў.

«1 студзеня ў нас — дзень нараджэння, 5 гадоў. Таму галоўная iдэя святочных праектаў — не столькi Новы год, колькi юбiлей, — патлумачыў дырэктар Дырэкцыi музычна-забаўляльнага вяшчання Дзянiс Шпiтальнiкаў. — Два самыя светлыя святы аб’ядналiся, нас усе вiншуюць, некаторыя выконваюць старыя вядомыя песнi, некаторыя — новыя, спецыяльна напiсаныя для гэтага праекта». Узрост у канала юны, можна нават сказаць дзiцячы; вось многiя артысты i выбралi для сябе адпаведныя кампазiцыi. Iскуi Абалян з дачкой, напрыклад, выканала пяшчотную «Калыханку мядзведзiцы», Аляксандр Патлiс i «Новы Iерусалiм» прыгадалi «Б’е гадзiннiк на старой вежы» з кiнафiльма «Прыгоды Электронiка», гурт «Тяни-Толкай», вiдаць, стомлены ад iмiджа лiрыкаў-рамантыкаў, праспяваў хулiганiстую «Мы да вас заехалi на гадзiнку» з «Брэменскiх музыкантаў».

Атмасферу стварылi ўтульную, дамашнюю — але вясёлую i ў нечым нават пафасную. Пафаснасць мерапрыемству забяспечыў маскоўскi госць Мiкалай Баскаў, якi прыбыў на здымкi ў ДК МАЗ на белым лiмузiне, затое ў чорным фраку i джынсах. Дапоўнiлi камплект Iгар Нiкалаеў, Наташа Каралёва, Ларыса Долiна, «Хай-Фай». Над весялосцю старанна працаваў былы КВЗшнiк Андрэй Дзяркоў, якi ў якасцi прадзюсара стварыў сцэнарый свята.

Памiж песнямi, у адрозненне ад традыцыйных «агеньчыкаў», госцi не проста сядзяць за столiкамi i прадстаўляюць наступных выканаўцаў. Дзеянне нагадвае хутчэй «капуснiк», сумесь мiнi-сцэнак, аб’яднаных двума персанажамi — Дзедам Марозам i 2005 годам. Снягуркi няма ўвогуле — як сумна аджартаваўся Андрэй Дзяркоў, была занадта вялiкая канкурэнцыя, вырашылi нiкога не крыўдзiць. Затое Дзед Мароз на СТБ дакладна незвычайны: гарачы! Бо ролю гэту выконвае Тарыэл Майсурадзе. Мiж iншым, Дзед Мароз са стажам. «Я пакуль не ведаю, цi будзе тое, што мы зрабiлi, цiкава гледачам, але задумкi ў нас вельмi добрыя, — падзялiўся Тарыэл у перапынку памiж здымкамi. — Я, напрыклад, спяваючы Дзед Мароз, выконваю песню «Чыта-Дрыта» з фiльма». Не ведаю, як вы, а мы пасля гэтага прызнання хвiлiны тры рагаталi. Новы год на СТБ абяцае быць забаўным...

АНТ: усе зоркi ў госцi да нас

Цэнтральны праект Агульнанацыянальнага тэлебачання мае назву немудрагелiстую i зразумелую: «Навагодняя ноч на АНТ». Iдэя яго (выкананне сусветных хiтоў у арыгiнальнай апрацоўцы) не новая, а вось сюжэт, як сцвярджае генпрадзюсар тэлеканала Ягор Хрусталёў, цiкавы i закручаны. Гледачы трапляюць у незвычайную гасцiнiцу, куды на працягу навагодняга вечара прыходзяць людзi з розных краiн i нават розных эпох — а вядучыя праграмы АНТ «Ранiшняя пошта», якiя выконваюць ролi супрацоўнiкаў гасцiнiцы, лiхаманкава стараюцца ўсiх размясцiць i пастаянна трапляюць у незвычайныя гiсторыi. Сюжэт, напрыклад, свабодна круцiцца ад дзвюх «подушек-подружек» Жанет i Ларысы Грыбалёвай да шпака, якi сядзiць на галiнцы (Андрэй Хлястоў i песня «Машыны часу»), а сэкс-бомбы айчыннай сцэны Вера Карэтнiкава, Прыма-Вера i Галiна Шышкова мiрна суседнiчаюць з «рыбкай Нэма» (Саша Нэма, якi спяе пра Камарова)... Нiлс ператвараецца ў Майкла Джэксана, Iскуi Абалян i Iна Афанасьева паспрабуюць пабыць салiсткамi гурта «Yaki Da», гурт «Крама» арганiчна перапяе «Сюзану» Адрыяна Чэлентана (толькi на беларускай мове), Пётр Ялфiмаў абяцае-такi стаць еўрапейскай зоркай — у сэнсе: выканаць хiт гурта «Еўропа», Алеся замахнецца на «Чао, бамбiна, соры» Мiрэй Мацье (Палiна Смолава) зробiць новую версiю шчымлiвага хiта Сэм Браун «Стоп», Гюнеш Абасава завядзе на Усход (памятаеце песню «Ялла» — «На ўсходзе»?).

Ёсць i зусiм незвычайныя варыянты. Так, два А.Я. — Анатоль Ярмоленка i Аляксандр Яфрэмаў — выконваюць не што iншае, як славутую «Макарэну». Дзiўны, па-першае, сам дуэт (мала хто памятае, што цяперашнi дырэктар «Беларусьфiльма» — спяваючы акцёр). Па-другое, песня гучыць на дзвюх мовах: рускай i... беларускай! «У нас таксама ёсць та-акiя Макарэны», — сцвярджае ў сваiм куплеце Анатоль Ярмоленка, акружаны дзяўчатамi-танцоркамi. Слухаў бы i слухаў... «А што, — хiтра ўсмiхаецца Анатоль Iванавiч, — я даўно ведаю магчымасцi Сашы i пра дуэт з iм проста марыў. Калi ў нас так «пакоцiць», мы станем самай касавай парай! Пакуль жа атрымалася класная песня, якая выдатна адпавядае агульнаму перадсвяточнаму настрою, у тым лiку i нашаму».

Спецыяльныя госцi праекта — расiйскiя зоркi, якiя выканаюць уласныя, правераныя часам хiты. Валерый Лявонцьеў, Сафiя Ратару, Валерыя i Стас П’еха, Уладзiмiр Кузьмiн, Аляксей Глызiн (дуэтам з Аляксеем Хлястовым), Руслан Аляхно, Уладзiмiр Кузьмiн, «А-Студио», браты Панамарэнкi — гэта ўжо не святочны вечар, а нейкая карта зорнага неба. Але на ёй эфiр АНТ не завершыцца. Так, 29 i 30 снежня будзе паказаны вынiковы канцэрт «Песнi года Беларусi» — 50 лепшых кампазiцый, з якiх гледачам трэба будзе выбраць хiт-2005 з прыстаўкай «супер». (Летась, нагадаем, такiм хiтом стаў «Чорны бумер» Сярогi.) 31 снежня выходзiць навагоднi выпуск капiтал-шоу «Поле цудаў», зняты ў Мiнску. Пасля яго заканчэння вынiковая праграма «Контуры» прадставiць самыя яркiя падзеi, людзей i з’явы амаль мiнулага года. А 23 гадзiне стартуе «Навагодняя ноч на АНТ». А 1 студзеня, пасля камедыi «Iван Васiльевiч мяняе прафесiю», адбудуцца адразу тры прэм’еры: «Старыя песнi аб галоўным» (навагоднi канцэрт у Крамлi), «Прыгоды Веркi Сярдзючкi», музычны праект «Дыскатэка 80-х». Глядзець не перагледзець...

БТ: шматслойны пiрог i дэсерт

У памкненнi дагнаць i перагнаць канкурэнтаў дырэкцыя Першага нацыянальнага «нашпiгавала» эфiр сюрпрызамi так, што ён нагадвае шматслойны пiрог. «Мы пастаралiся сумясцiць свята для гледачоў з нашым агульным святам — 50-годдзем Беларускага тэлебачання i зрабiць так, каб нiкога не забыць», — расказаў намеснiк старшынi Белтэлерадыёкампанii Юрый Азаронак. Такiм чынам, БТ давялося працаваць адразу па двух накiрунках — i, варта адзначыць, небеспаспяхова.

У конкурсе навагоднiх праектаў, прапанаваных на суд мастацкага савета, перамог мюзiкл «Зорная ноч», галоўную ролю ў якiм выконвае пераможца «Славянскага базару ў Вiцебску» i дзiцячага «Еўрабачання» Ксюша Сiтнiк. Па сюжэту, злая Снежнiха (Людмiла Сярогiна) зачаравала Новы год, i замест 1 студзеня прыйшло 32 снежня. Так можа быць назаўжды. Каб свята ўсё ж настала, Ксюшы i яе памочнiкам — Дзеду Марозу (Iлья Мiцько) i Камандору (Уладзiмiр Драбо) — трэба сабраць па ўсiх рэгiёнах краiны 12 песень. У гэтым героям дапамогуць артысты — выхадцы з розных абласцей Беларусi. Што атрымаецца — глядзiце 31 снежня. Пасля мюзiкла, дарэчы, эфiр прадоўжыць канцэрт-караоке «У Новы год з любiмай песняй» (не падабаецца, як пяюць iншыя, — спявайце самi), музычная праграма ў 4 частках «Навагоднiя мелодыi i рытмы «Славянскага базару ў Вiцебску», камедыя «Чараўнiкi». Аматарам беларускай музыкi рэкамендуецца фiнальнае шоу «На скрыжаваннях Еўропы» — 20 лiдараў айчыннай эстрады апошнi раз выходзяць на «старафарматную сцэну».

Да старога Новага года прымеркаваны праект «Стары Новы год у цырку» — з удзелам не толькi цыркавых i эстрадных артыстаў, але таксама Прэзiдэнцкага аркестра. Акрамя таго, запэўнiў выконваючы абавязкi генпрадзюсара БТ Мiхаiл Мiлаванаў, i на каталiцкiя Каляды, i на праваслаўнае Ражство Першы нацыянальны па традыцыi будзе транслiраваць набажэнствы з ў галоўных храмаў Беларусi.

Да 50-годдзя Беларускага тэлебачання дырэкцыя спецпраектаў падрыхтавала фiрмовую «страву» — «Зiмовы «Тэлесад». 1 студзеня першыя асобы канала, беларускiя эстрадныя зоркi, фiналiсты Нацыянальнага тэлевiзiйнага фестывалю-конкурсу маладых выканаўцаў «ФЭСТ», знакамiтыя акцёры павiншуюць тэлебачанне i гледачоў з двума святамi адразу. Юбiлейная тэма, паводле слоў дырэктара Дырэкцыi тэлевытворчасцi БТРК Уладзiмiра Iсата, прадоўжыцца ў эфiры i надалей — як мiнiмум 3—4 месяцы. А 27 студзеня на сцэне Палаца Рэспублiкi пройдзе вялiкае святочнае прадстаўленне i канцэрт, прысвечаныя 80-годдзю Беларускага радыё i 50-годдзю Беларускага тэлебачання.

Асобна варта сказаць пра святочны кiнапаказ на БТ. Лепшыя i любiмыя карцiны савецкiх часоў («Карнавальная ноч», «Джэнтльмены ўдачы», «Iронiя лёсу») будуць перамяжоўвацца маштабнымi галiвудскiмi фiльмамi («Авiятар», «Аляксандр», «Прывiд оперы»). Плануецца паказаць расiйскiя мюзiклы «Папялушка», «Вечары на хутары блiзу Дзiканькi», «За двума зайцамi» i г.д. А галоўнае — БТ прадставiць адразу дзве важныя прэм’еры: сумесны расiйска-беларускi фiльм «Пяшчотная зiма» i ўласны дзiцячы серыял «Тры талеры».

ЛАД: лёд i прысяжныя як нагода для гонару

Нягледзячы на малады ўзрост, «Лад» з усiх сiл цягнецца да старэйшага брата. Плён ужо ёсць: напрыклад, уласнымi сiламi створаны 11-серыйны праект «Анталогiя беларускага тэлебачання» (як па сакрэту расказаў генеральны дырэктар канала Аляксандр Семярнёў, у наступным годзе «Анталогiя...» можа мець працяг).

Акрамя таго, упершыню «Лад» зрабiў свой асабiсты навагоднi праект. Таксама ў фармаце мюзiкла. Называецца «Лёд крануўся, альбо З Новым годам, спадары прысяжныя засядацелi!» — аднак да Астапа Бендэра нiякага дачынення не мае. «Я не хацеў бы пра гэты праект шмат гаварыць, але настойлiва раiў бы паглядзець», — сакрэтнiчаў да апошняга Аляксандр Семярнёў. Але галоўныя перыпетыi ўсё ж удалося дазнацца. Героi мюзiкла, сярод якiх заўважаны вядучыя «Лада» i знакамiтыя акцёры, напрыклад, Сяргей Журавель, узнiмаюць актуальнейшае пытанне: цi патрэбен Новы год увогуле. Справа, як вы разумееце, нежартоўная i можа быць вырашана толькi ў судовым парадку. Калi 1 студзеня ўсё ж наступiць — значыць, працэс завершаны станоўча... Адзiнае, што засталося незразумелым — чаму для сямейнага канала была абрана гэта гiсторыя, а не мюзiкл з Ксюшай Сiтнiк.

Заслугоўвае ўвагi праграма «Справы сямейныя». 31 снежня i 1 студзеня ў яе эфiры пройдзе акцыя «Я падару табе...», у рамках якой тэлебачанне выканае мары найменш абароненых у сацыяльным плане людзей: выхаванцаў дзiцячых дамоў, iнвалiдаў, пенсiянераў.

Беларусь-ТБ: лепшае з агульнага

Спадарожнiкавы канал, самы малады з «адгалiнаванняў» Белтэлерадыёкампанii, уласных перадсвяточных праектаў не мае. Аднак самыя лепшыя i цiкавыя для замежнiкаў прадукты з эфiру iншых каналаў абавязкова трапяць на «Беларусь-ТБ». Тут абяцаны вельмi моцны айчынны кiнапаказ: «Горад майстроў», «Дзiкае паляванне караля Стаха», «Гора баяцца — шчасця не бачыць...».

Так выглядае навагоднi эфiр — выкладзены для вас, як тавары на святочных вiтрынах. Глядзiце з задавальненнем; толькi не прагледзьце Новы год!

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Чым абяцаюць здзiвiць гледачоў беларускiя тэлевiзiйнiкi?
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика