Ангел прыляцеў
Ангел прыляцеў
Два гады назад калядныя святы ў мiкрараёне Серабранка адзначалi надзвычай маляўнiча. Прапанову ксяндза Iгара Лашука па аздабленнi каплiцы актыўна падтрымалi мастакi, сярод якiх была майстар па саломапляценнi Валянцiна Лойка. Спачатку яна адмаўлялася: няма вопыту, адказнасць вялiкая. Але святар сказаў: «У вас усё атрымаецца». Словы гэтыя сталi для Валянцiны як благаславенне. I сапраўды, праблем вялiкiх не ўзнiкла. У нататнiчку мастачкi i сёння захоўваецца запiс з пералiкамi таго, што давялося майстраваць: 6 зорак калядных, 2 алтарныя анёлы, тры харугвы з анёламi, 29 малых анёльчыкаў, 150 званочкаў да ёлкi, 64 актаэдры. Усяго каля 300 вырабаў! Пра незвычайнае свята ў Серабранцы расказвалi газеты i тэлебачанне. Але за кадрам засталася вялiкая работа, якую правялi мастакi. — Усё мы рабiлi самi. Нават сена i салому па дарозе да прыпынку наслалi, нiбыта калядную сцежку праклалi... Дарэчы, Валянцiна рабiла анёлаў з саломкi не толькi для храма. У Нацыянальным цэнтры мастацкай творчасцi дзяцей i моладзi, дзе яна працуе i вядзе гурток, адзначаў 40-годдзе ўзорны ансамбль «Зорачка». Папрасiлi Лойку дапамагчы аздобiць сцэну. — I зрабiла я шасцiметровае ўпрыгажэнне, — успамiнае Валянцiна. – Запалiлi святло — ажыла сцэна. А над ёю — мой анёл... — А чым у гэтыя Каляды парадуеце? – цiкаўлюся ў мастачкi. — Пачынаецца рэспублiканская выстава «Калядная зорка», рыхтуюся да яе належным чынам... Валянцiна расказвала пра свае планы, а я аглядаў пакой студыi. Ён быў запоўнены вырабамi з саломкi ад падлогi да столi. Былi там вялiкiя колы i маленькiя цацкi, харугвы i анёлы, павукi i саламяныя лiхтарыкi... З размовы зразумеў, што сувенiры з саломкi для мастачкi ўжо пройдзены шлях. На чарзе – манументальныя творы. Лойка абрала чатыры напрамкi дзейнасцi: афармленне абрадавага кола, рамеснiцкую рэканструцыю фэстаў культуры сярэднявечча, сцэнаграфiю да музычных i тэатральных праектаў, афармленне мастацкiх акцый... Валянцiна – жанчына з характарам. З выгляду нерашучая, сарамлiвая, а насамрэч – настойлiвая, няўрымслiвая. Цi многа вы ведаеце маладзiц, якiя самi склалi печ? Я, напрыклад, такiх не сустракаў. А Валянцiна Лойка зрабiла не адну, а чатыры! Сёння ля печы ў яе доме, што ў Драздах, грэецца шмат мастакоў, паплечнiкаў, аднадумцаў. Тут ладзяцца цiкавыя вечарыны, незабыўныя «Сустрэчы ў агародзе». — Дзверы нашай хаты расчынены для добрых людзей, — кажа гаспадыня. — А анёлы залятаюць? У адказ Валянцiна загадкава ўсмiхаецца i лагодна глядзiць на дачку Валерыю. Яўген КАЗЮКIН Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Два гады назад калядныя святы ў мiкрараёне Серабранка адзначалi надзвычай маляўнiча. Прапанову ксяндза Iгара Лашука па аздабленнi каплiцы актыўна падт |
|